ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ВЯЛIКАЙ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ
ЛIВIЙСКАЙ АРАБСКАЙ ДЖАМАХIРЫЯЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 30 жнiўня 1996 г.
Рэспублiка Беларусь i Вялiкая Сацыялiстычная Народная Лiвiйская
Арабская Джамахiрыя, зыходзячы з узаемнага жадання развiваць
адносiны супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, гандлёвай,
культурнай i iншых галiнах,
вырашылi ўстанавiць памiж iмi дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi
паслоў (сакратароў) у адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi
аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
Абодва Бакi дамовiлiся развiваць свае адносiны на прынцыпах
павагi да суверэнiтэту, раўнапраўя, неўмяшання ва ўнутраныя справы
адзiн аднаго ў адпаведнасцi са Статутам ААН.
Абодва Бакi выказваюць перакананасць, што ўстанаўленне
дыпламатычных адносiн памiж iмi адказвае нацыянальным iнтарэсам
абедзвюх краiн i з`яўляецца ўкладам ва ўмацаванне мiжнароднага мiру
i бяспекi.
Здзейснена ў Маскве 30 жнiўня 1996 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i арабскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Вялiкую Сацыялiстычную Народную
Подпiс Лiвiйскую Арабскую Джамахiрыю
Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|