ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРЭЦКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Турэцкай Рэспублiкi, якiя
надалей называюцца Бакамi,
прымаючы да ўвагi iснуючыя сяброўскiя адносiны памiж iх
краiнамi,
адзначаючы значнасць турызму як фактару эканамiчнага развiцця,
так i сродку для далейшага развiцця сувязей памiж iх народамi,
прымаючы пад увагу рэкамендацыi Мiжнароднай канферэнцыi
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый па турызму i падарожжах, якая адбылася
ў Рыме ў 1963 годзе i Хельсiнскага Заключнага Акта Нарады па бяспецы
i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
Бакi ў мэтах развiцця адносiн у галiне турызму, заахвочвання
супрацоўнiцтва ў сферы турызму i прыцягнення турыстаў з трэцiх краiн
будуць садзейнiчаць i заахвочваць дзейнасць турысцкiх арганiзацый
дзяржаўнага i прыватнага сектараў у абедзвюх краiнах.
Артыкул 2
Бакi будуць заахвочваць неабходныя кантакты памiж установамi i
арганiзацыямi, якiя займаюцца турызмам, у абедзвюх краiнах у мэтах
стварэння сумесных прадпрыемстваў i iнфраструктур у галiне турызму,
а таксама садзейнiчаць развiццю дзейнасцi i абменам у гэтай галiне.
Артыкул 3
Бакi будуць аказваць садзейнiчанне зацiкаўленым турысцкiм
арганiзацыям у галiне стварэння iнфраструктуры турызму, дагаворных
паслуг, сумесных прадпрыемстваў i iнвестыцый, а таксама
ўдасканальваннi турысцкага сектара ўвогуле.
Артыкул 4
Бакi будуць заахвочваць абмен экспертамi i кансультантамi ў
галiне турызму, ажыццяўляць абмен вопытам i ведамi ва ўсiх сферах
турызму, а таксама вывучаць прапановы, якiя датычацца ўзаемнага
прадастаўлення стыпендый, арганiзацыi семiнараў i стажыровак для
персаналу, якi заняты ў галiне турызму.
Артыкул 5
Бакi будуць садзейнiчаць узаемнаму абмену друкаванымi
рэкламнымi матэрыяламi ў галiне турызму. Парадак iх увозу
вызначаецца заканадаўствам краiн абодвух Бакоў.
Артыкул 6
Бакi могуць адкрываць Нацыянальныя iнфармацыйныя цэнтры
(Прадстаўнiцтвы) дзяржаўных турысцкiх органаў.
Артыкул 7
Бакi будуць iмкнуцца да спрашчэння адпаведных пагранiчных
фармальнасцей для прыцягнення патоку турыстаў памiж дзвюма краiнамi.
Артыкул 8
Бакi ў мэтах:
а) рэалiзацыi гэтага Пагаднення,
б) вывучэння пытанняў, якiя патрабуюць сумеснага вырашэння,
в) ацэнкi змяненняў, якiя звязаны з рэалiзацыяй гэтага
супрацоўнiцтва,
дамовiлiся стварыць Змешаную камiсiю, якая складаецца з
прадстаўнiкоў упаўнаважаных турысцкiх устаноў абедзвюх краiн, што
назначаюцца Бакамi.
Бакi захоўваюць права запрасiць прадстаўнiкоў i экспертаў
грамадскага i прыватнага сектараў прысутнiчаць на пасяджэннях
Змешанай камiсii.
Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць склiкацца кожныя два гады па
чарзе ў кожнай з краiн.
Пасяджэннi Змешанай камiсii будуць праходзiць пад старшынствам
кiраўнiка дэлегацыi прымаючага Боку.
Рашэннi, якiя прыняты Змешанай камiсiяй, будуць выносiцца
абодвума Бакамi для адабрэння i выканання.
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты апошняга паведамлення аб
выкананнi неабходных працэдур у адпаведнасцi з заканадаўствам
дзяржаў.
Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў,
аўтаматычна прадаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi
адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць другому Боку за шэсць месяцаў
да сканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры спынiць яго
дзеянне.
Здзейснена ў Анкары 24 лiпеня 1996 года на беларускай, турэцкай
i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з`яўляюцца аднолькава
аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi перавагу мае
тэкст на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Турэцкай Рэспублiкi ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|