ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ
 РЭСПУБЛIКI АБ ПЕРАДАЧЫ КАРТОГРАФА-ГЕАДЭЗIЧНЫХ
 МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКIЯ АДНОСЯЦЦА ДА ЛIТОЎСКАЙ ТЭРЫТОРЫI


     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Лiтоўскай Рэспублiкi,  якiя
далей называюцца Бакамi,

     грунтуючыся на    прынцыпах    добрасуседскiх     адносiн     i
супрацоўнiцтва памiж  Рэспублiкай Беларусь i  Лiтоўскай Рэспублiкай,
замацаваных у Дагаворы ад 6 лютага 1995 года,

     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Беларускi Бок,  улiчваючы iнiцыятыву Лiтоўскага  Боку ў набыццi
картографа-геадэзiчных  матэрыялаў,  якiя   адносяцца  да  лiтоўскай
тэрыторыi  i захоўваюцца  ў Рэспублiцы  Беларусь, перадае  Лiтоўскай
Рэспублiцы       на      кампенсацыйнай       аснове      адпаведныя
картографа-геадэзiчныя матэрыялы.

                             Артыкул 2

     Перадача картографа-геадэзiчных     матэрыялаў      праводзiцца
паэтапна.  Пералiк  вышэйназваных  матэрыялаў,  тэрмiны  i  ўмовы iх
перадачы выкладзены ў Дадатку,  якi  з`яўляецца  неад`емнай  часткай
дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 3

     Любыя рознагалоссi,  якiя  ўзнiкаюць  у  сувязi з тлумачэннем i
прымяненнем  дадзенага  Пагаднення,  рэгулююцца  шляхам  перагавораў
памiж   адпаведнымi   камiсiямi,   утворанымi   пастановай  Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад  12  жнiўня  1995  года  N  370  i
пастановай  Урада Лiтоўскай Рэспублiкi ад 14 кастрычнiка 1994 года N
984.

                             Артыкул 4

     Дадзенае   Пагадненне   ўступае   ў   сiлу   ў  дзень  апошняга
паведамлення   аб  выкананнi   Бакамi  неабходных   унутрыдзяржаўных
працэдур.

     Заключана ў Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года у двух экземплярах  на
беларускай   i  лiтоўскай  мовах,  пры  гэтым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                _______________ подпiс
 За Урад Лiтоўскай Рэспублiкi               _______________ подпiс



                              ДАДАТАК
      да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
      Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных
         матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi

     1. Картографа-геадэзiчныя  матэрыялы  на  тэрыторыю   Лiтоўскай
Рэспублiкi,  якiя  захоўваюцца  ў  Рэспублiцы  Беларусь,  перадаюцца
Лiтоўскаму Боку на кампенсацыйнай аснове з улiкам кошту  матэрыялаў,
перададзеных Лiтоўскiм Бокам Рэспублiцы Беларусь.

     2. Пералiк  картографа-геадэзiчных матэрыялаў,  якiя перадаюцца
Беларускiм Бокам Лiтоўскай Рэспублiцы:

 ---T-----------T-------T------T------------T-------T---------------
 N  ¦ Назва     ¦Адзiнка¦Аб`ём ¦Кошт адзiнкi¦Усяго  ¦ Заўвагi
 п/п¦матэрыялаў ¦вымя-  ¦вымя- ¦ў доларах   ¦долараў¦
    ¦           ¦рэння  ¦рэння ¦ЗША         ¦ЗША    ¦
 ---+-----------+-------+------+------------+-------+---------------
 1.  Тапаграфiчныя              Тапаграфiчныя планы  Спiс гарадоў
     планы:                     гарадоў i пасёлкаў,  i населеных
     а) гарадоў: кв.км    1450  якiя павiнны былi    пунктаў у
     М 1:2000    лiстоў   2070  захоўвацца па        таблiцы N 1
                                тэрытарыяльнаму      да дадзенага
     М 1:5000    -"-      1854  прынцыпу перадаюцца  дадатку
                           515  бясплатна

     б) сельскiх
     населеных    -"-      161
     пунктаў               329
     М 1:2000

 2.  Плошчавая                                       Спiс лiстоў
     тапаграфiчная                                   прыведзены
     здымка                                          ў картаграме
     М 1:5000                                        N 1 да
                                                     дадзенага
                                                     дадатку

     (выдавецкiя
     арыгiналы)
     Аб`екты:
     05.02.1002  кв.км    1285    307,1        86000
     (Датнуўскi) лiстоў    280

     05.02.1003  кв.км    1033    298,7        67200
     (Кедайнскi) лiстоў    225

 3.  Выдавецкiя                                      Спiс
     арыгiналы:                                      наменклатур
     а) тапагра-                                     перадаваемых
     фiчных                                          выдавецкiх
     планаў гарадоў                                  арыгiналаў
     М 1:10000   лiстоў    160    103,3        16528 i штрыхавых
     Аб`екты:                                        копiй
     05.08.0871;                                     прыведзены ў
     05.08.0873;                                     таблiцах N 2,
     05.08.1236;                                     3, 4 да
     05.08.1120;                                     дадзенага
     05.08.0984                                      дадатку

     б) пера-
     аформленыя
     пазiтыўныя
     копii тапа-
     графiчных
     карт
     М 1:10000   лiстоў    317     96,6        30622
     (с.к.
     1942 г.)

     в) тапагра-
     фiчных карт
     М 1:10000   лiстоў   1976    144,8       286125
     (с.к.
     1963 г.)
     Штрыхавыя
     копii на
     пластыку,
     пера-
     аформленыя
     са с.к.
     1963 г. у
     с.к.1942 г. лiстоў    140     78,4        10976

 4.  Выдавецкiя                                      Спiс лiстоў
     арыгiналы                                       прыведзены ў
     тапаграфiчных                                   картаграмах
     карт                                            N 2, 3 да
     М 1:25000                                       дадзенага
     (с.к.1963 г.) лiст.   755     40,0        30200 дадатку
     (с.к.1963 г.) лiст.   163     60,63        9882

 5.  Выдавецкiя                                      Спiс лiстоў
     арыгiналы:                                      прыведзены ў
     а) тапагра-                                     картаграме N 4
     фiчных карт                                     да дадзенага
     М 1:50000   лiстоў     81    378,5        30659 дадатку
     б) таксама
     тапаграфiчных
     карт
     агульных
     лiстоў з
     iншымi лi-
     стоў дзяр-
     жавамi      лiстоў     23    226,1         5200

 6.  Выдавецкiя                                      Спiс лiстоў
     арыгiналы:                                      прыведзены ў
     а) тапагра-                                     картаграме N 5
     фiчных карт                                     да дадзенага
     М 1:100000  лiстоў     20    179,5         3590 дадатку
     б) таксама
     тапаграфiчных
     карт
     агульных
     лiстоў з
     iншымi
     лiстоў
     дзяржавамi  лiстоў     11     90,9         1000

 7.  Тыражныя                                        Спiс лiстоў
     адбiткi                                         прыведзены Ў
     карт                                            картаграме N 5
     М 1:10000                                       да дадзенага
     М 1:50000   лiстоў   3850      4,0         5400 дадатку

 8.  Каталогi    ката-
     вышынi i    логаў     156     10:0         1560
     каардынат

 9.  Аэра-       нега-
     негатывы    тываў  246832      1.0       246832

 10. Рэпрадук-   рэпра-
     цыi накiд-  дукцый   1560      2.0        3120
     нога
     мантажу

 11. Аэра-                      вяртаюцца            Спiс
     негатывы,                  бязвыплатна          аэраздымачных
     перададзеныя                                    матэрыялаў
     Лiтоўскiм                                       прыведзены
     Бокам у                                         ў таблiцы
     1981-1989                                       N 6  да
     гадах па    нега-                               дадзенага
     ўказанню    тываў    6909                       дадатку
     ГУГК СССР
     на
     захоўванне
     ў ЗахАГП

 12. Матэрыялы
     планавай
     прывязкi
     аэра-
     здымкаў з
     каталогамi
     каардынат
     апазнакаў:

     а) на рэпра- рэпра-
     дукцыях;     дукцый  1870    1.0           1870
     б) на        адбiт-
     кантактных   каў    37560    1.0          37560
     адбiтках

 13. Кошт паслуг
     i выраб
     копiй на
     агульныя
     лiсты
     тапаграфiчных
     карт з
     iншымi
     дзяржавамi                               114500

     Усяго                                    998824

     Агульны кошт  матэрыялаў складае 998824 (дзевяноста восем тысяч
васемсот дваццаць чатыры) долары ЗША.

     Пералiк матэрыялаў,  перададзеных у 1990-1991  гадах  Лiтоўскiм
Бокам Рэспублiцы Беларусь:

 ---T-----------T-------T------T------------T-------T---------------
 N  ¦ Назва     ¦Адзiнка¦Аб`ём ¦Кошт адзiнкi¦Усяго  ¦ Заўвагi
 п/п¦матэрыялаў ¦вымя-  ¦вымя- ¦ў доларах   ¦долараў¦
    ¦           ¦рэння  ¦рэння ¦ЗША         ¦ЗША    ¦
 ---+-----------+-------+------+------------+-------+---------------

 1. Тапаграфiчныя
    карты
    М 1:10000     карт    10164     4.0        40656
      1:100000

 2. Каталогi      ката-
    геадэзiчных   логаў     215    10.0         2150
    пунктаў

 3. Матэрыялы
    аэрафота-
    здымкi:

    а) аэра-     нега-
    негатывы;    тывы    301461     1.0       301461
    б) рэпра-    рэпра-
    дукцыi       дукцый    5638     2.0        11276

 4. Матэрыялы
    планавай
    прывязкi:
    а) на        рэпра-
    рэпрадукцыi  дукцый    2769     1.0         2769
    б) на        адбiткаў
    кантактных
    адбiтках              43465     1.0        43456

     Усяго                                    401777


     Усяго перададзена  матэрыялаў  на  суму  401777 (чатырыста адна
тысяча семсот семдзесят сем) долараў ЗША.

     Рознiца кошту перададзеных з  1990  года  Бакамi  адзiн  аднаму
картографа-геадэзiчных матэрыялаў складае 597047 (пяцьсот дзевяноста
сем тысяч сорак сем) долараў ЗША на карысць Рэспублiкi Беларусь.

     3. Беларускi   Бок   гарантуе   камплектнасць,   якаснасць    i
прыгоднасць   для   далейшага  выкарыстання  картографа-геадэзiчнага
матэрыялу,    якi    перадаецца    Лiтоўскаму    Боку.    Разам    з
картографа-геадэзiчнымi  матэрыяламi  Беларускi  Бок  перадае  i ўсю
тэхнiчную дакументацыю да iх.

     4. Беларускi Бок у  асобе  Беларускага  картографа-геадэзiчнага
аб`яднання   Мiнiстэрства   архiтэктуры   i  будаўнiцтва  Рэспублiкi
Беларусь  (г.Мiнск,  вул.Варвашэнi,  17)  на   працягу  трох месяцаў
праводзiць  камплектацыю i зверку картографа-геадэзiчнага матэрыялу,
якi  перадаецца  Лiтоўскаму  Боку  ў  асобе  Дзяржаўнай  службы   па
землеўпарадкаванню  i  геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi (г.Вiльнюс,  пр.Гедзiмiнаса,  19), i паведамляе
аб гатоўнасцi да перадачы названых матэрыялаў.

     5. Лiтоўскi Бок у асобе Дзяржаўнай службы па землеўпарадкаванню
i геадэзii пры Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi
праводзiць   праверку   камплектнасцi   падрыхтаванага  да  перадачы
картографа-геадэзiчнага матэрыялу i  пры  садзейнiчаннi  Беларускага
Боку праводзiць вываз яго сваiмi сродкамi.

     6. Беларускi  Бок  у  асобе Беларускага картографа-геадэзiчнага
аб`яднання  Мiнiстэрства  архiтэктуры   i   будаўнiцтва   Рэспублiкi
Беларусь    прыступае    да    выканання   абавязкаў   па   перадачы
картографа-геадэзiчных матэрыялаў пасля атрымання ўрадавага задання.

     7. Факт  перадачы  матэрыялаў  афармляецца  адпаведнымi  актамi
здачы-прыёмкi  iх,  якiя  падпiсваюцца ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi
Беларускага    картографа-геадэзiчнага    аб`яднання    Мiнiстэрства
архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службы па
землеўпарадкаванню i геадэзii пры Мiнiстэрстве  сельскай  гаспадаркi
Лiтоўскай Рэспублiкi.

     8. Сродкi,  прадугледжаныя ў якасцi кампенсацыi Лiтоўскiм Бокам
Беларускаму Боку за  перадачу  картографа-геадэзiчных  матэрыялаў  у
памеры  597047 долараў ЗША,  улiчваюцца пры ажыццяўленнi разлiкаў за
пастаўленую Лiтоўскiм Бокам Беларускаму Боку электраэнергiю.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России