СУМЕСНАЕ КАМЬЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ДЗЯРЖАВАЙ БАХРЭЙН *
_____________________________
* Уступае ў сiлу 1 лiпеня 1996 г.
Рэспублiка Беларусь i Дзяржава Бахрэйн, жадаючы ўмацоўваць
дружалюбныя адносiны i развiваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў розных
галiнах, якiя прадстаўляюць iнтарэс для абедзвюх краiн, выказваючы
зацiкаўленасць ў развiццi адносiн памiж дзвюма краiнамi на аснове
ўзаемнай павагi, суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i
неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго, пацвярджаючы сваю
прыхiльнасць да мэтаў i прыпцыпаў Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый у
кансалiдацыi мiжнароднага мiра i бяспекi, дамовiлiся ўстанавiць
дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў у адпаведнасцi з
палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах ад 18
красавiка 1961 года.
Абвешчана ў Мiнску 1 лiпеня 1996 года.
<<< Главная
страница | < Назад
|