ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ *

_____________________________
     * Уступае ў сiлу 16 жнiўня 1996 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Чэшскай  Рэспублiкi  (якiя
надалей называюцца "Дагаворныя Бакi"),

     iмкнучыся  садзейнiчаць  узаемавыгаднаму  развiццю  гандлёвых i
эканамiчных сувязей  i палягчаць i  рэгуляваць мiжнародныя перавозкi
пасажыраў i грузаў памiж  Чэшскай Рэспублiкай i Рэспублiкай Беларусь
i транзiтам праз iх тэрыторыi,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     1. Палажэннi гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да мiжнародных
аўтамабiльных перавозак пасажыраў i грузаў памiж Чэшскай Рэспублiкай
i Рэспублiкай   Беларусь  i   транзiтам  праз   iх  тэрыторыi,  якiя
ажыццяўляюцца перавозчыкамi  дзяржаў абодвух Дагаворных  Бакоў, якiм
дано  на гэта  права  ў  адпаведнасцi з  нацыянальным заканадаўствам
дзяржаў Дагаворных Бакоў.

     2. Кампетэнтны орган дзяржавы Дагаворнага Боку для мэтаў гэтага
Пагаднення павiнен быць:

     -   для  Рэспублiкi   Беларусь  -   Мiнiстэрства  транспарту  i
камунiкацый;

     - для Чэшскай Рэспублiкi - Мiнiстэрства транспарту.


                       ПАСАЖЫРСКIЯ ПЕРАВОЗКI

                             Артыкул 2

     1. У  адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем  пасажырскiя перавозкi -
гэта  перавозкi  людзей  i  iх  багажу  аўтобусамi  па найму, або за
ўзнагароджанне,  цi за  свой  асабiсты  кошт. Яны  таксама ўключаюць
парожнiя   рэйсы   аўтобусаў,    якiя   выкарыстоўваюцца   ў   такiм
абслугоўваннi.

     2.  Тэрмiн   "аўтобус"  азначае  аўтатранспартны   сродак,  якi
прызначаны для  перавозкi людзей i якi,  акрамя месца вадзiцеля, мае
больш васьмi месцаў для сядзення.

                             Артыкул 3

     1.    Тэрмiн   "рэгулярныя    аўтобусныя   перавозкi"   азначае
абслугоўванне,  пры  якiм  паездкi   выконваюцца  ў  адпаведнасцi  з
папярэдне ўзгодненым маршрутам, раскладам  i тарыфам аплаты; пасадка
i высадка пасажыраў праводзiцца ў  пунктах адпраўкi i прызначэння, а
таксама на ўзгодненых прыпынках па маршруту.

     2.  На любыя  рэгулярныя аўтобусныя  перавозкi памiж дзяржавамi
Дагаворных  Бакоў,  а  таксама транзiтам  праз iх  тэрыторыi павiнен
быць  дазвол  кампетэнтных  органаў   дзяржаў  Дагаворных  Бакоў  на
падставе ўзаемнай згоды.

     3.  Заяўка  на  дазвол  павiнна быць  прадстаўлена перавозчыкам
кампетэнтнаму  органу дзяржавы Дагаворнага Боку,  дзе зарэгiстраваны
яго транспартныя сродкi.

     4.  Заяўка,  памянёная  ў  параграфе  3,  павiнна  ўтрымлiваць,
прынамсi, наступныя даныя:

     а) назва перавозчыка i яго поўны адрас;

     б) вiд перавозкi;

     в) патрабуемы перыяд дзеяння дазволу;

     г)   перыяд   ажыццяўлення   перавозак   i   колькасць  паездак
(напрыклад, штодзённа, штотыднёва);

     д) расклад;

     е)  маршрут,  па  якому  праходзiць  такое  абслугоўванне  (усе
прыпынкi,  дзе  праводзiцца  пасадка  i  высадка  пасажыраў,  пункты
перасячэння межаў);

     ж) працягласць маршруту ў пункт прызначэння i назад;

     з) час ваджэння i адпачынку вадзiцеля;

     i) умовы аплаты i тарыфы;

     к) колькасць месцаў у аўтобусе.

     5.  Кампетэнтны  орган  дзяржавы  Дагаворнага  Боку, памянёны ў
пункце  3,  павiнен  перадаць  заяву з  усiмi  прадпiсанымi данымi i
паведамiць  сваё  меркаванне  кампетэнтнаму  органу дзяржавы другога
Дагаворнага  Боку,  якi павiнен  вырашыць  пытанне аб прадастаўленнi
дазволу на  ажыццяўленне рэгулярных аўтобусных  перавозак на ўчастку
тэрыторыi  сваёй  дзяржавы  ў  адпаведнасцi  са  сваiм  нацыянальным
заканадаўствам.

     6.  Прадстаўлены  дазвол  можа  быць  выдадзены  на максiмальны
перыяд да  пяцi гадоў i перыяд  яго дзеяння можа быць  працягнуты па
ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 4

     1. У мэтах гэтага  Пагаднення "маятнiкавыя перавозкi" азначаюць
транспартныя  перавозкi,   пры  якiх  наперад   сфармiраваныя  групы
пасажыраў перавозяцца  пад час некалькiх (паўторных)  паездак туды i
назад з адного i таго ж пункту адпраўкi на тэрыторыi дзяржавы аднаго
Дагаворнага  Боку ў  адзiн i  той жа  пункт прызначэння на тэрыторыi
дзяржавы другога Дагаворнага Боку або  трэцяй дзяржавы. Адны i тыя ж
групы пасажыраў,  якiя былi перавезены ў  пункт прызначэння, павiнны
быць пазней перавезены назад  у пункт адпраўлення. Пункт адпраўлення
i пункт   прызначэння   ўключаюць   месца   адпраўлення   або  месца
прызначэння  адпаведна, а  таксама  ўсе  пункты, якiя  размешчаны на
адлегласцi  50  км  па  аўтамабiльнай  дарозе. Маятнiкавыя перавозкi
павiнны  ўключаць, акрамя  самiх транспартных  аперацый, размяшчэнне
групы пасажыраў у пункце прызначэння.  Першая паездка назад з пункту
прызначэння i апошняя паездка  ў пункт прызначэння ажыццяўляецца без
пасажыраў.

     2.  Для  кожнай  маятнiкавай  паездкi  павiнен  быць  дазвол ад
кампетэнтнага  органа дзяржавы  другога Дагаворнага  Боку. Заяўка на
атрыманне  дазволу павiнна  падавацца кампетэнтнаму  органу дзяржавы
Дагаворнага  Боку, дзе  зарэгiстраваны яго  транспартныя сродкi. Яна
павiнна быць прадстаўлена не пазней чым за 30 дзён да мяркуемай даты
пачатку маятнiкавых перавозак.

     3.  Заяўка  на  дазвол  у  адпаведнасцi з  параграфам  2 гэтага
Пагаднення  павiнна ўключаць  назву перавозчыка  i яго  поўны адрас,
колькасць  паездак, дату  кожнай з  iх i  iх маршрут, рэгiстрацыйныя
нумары   ўсiх  аўтобусаў,   якiя  будуць     выкарыстаны  для  гэтых
маятнiкавых  перавозак i  пiсьмо пацвярджэння  адносна размяшчэння i
працягласцi знаходжання.

     4.  Кампетэнтныя   органы  дзяржаў  Дагаворных   Бакоў  павiнны
абмяняцца  ўзгодненай  колькасцю  дазволу  на маятнiкавыя перавозкi,
памянёныя ў пункце 2 гэтага Артыкула.

     5. Аб`яднаны  Камiтэт, створаны ў  адпаведнасцi з Артыкулам  13
гэтага  Пагаднення,   можа  ўзгаднiць  некаторыя   дэталi  працэдуры
атрымання дазволу, бланкаў, кантрольных дакументаў i г.д.

                             Артыкул 5

     1.   Нерэгулярнымi   пасажырскiмi   перавозкамi   лiчацца   ўсе
перавозкi,  якiя  не  падпадаюць   пад  азначэннi,  якiя  дадзены  ў
Артыкулах 3 i 4 гэтага Пагаднення.

     2. Нерэгулярныя пасажырскiя  перавозкi памiж дзяржавамi абодвух
Дагаворных  Бакоў  або  транзiтам  праз  iх  тэрыторыi  павiнны быць
вызвалены  ад неабходнасцi  атрымання дазволу,  калi гэта  датычыцца
наступных выпадкаў:

     а) перавозкi, пры якiх адна i тая ж група пасажыраў перавозiцца
на  адным i  тым жа аўтобусе па ўсяму маршруту  i прывозiцца ў пункт
адпраўкi ("туры пры зачыненых дзвярах");

     б) перавозкi, пры якiх  група пасажыраў прывозiцца перавозчыкам
дзяржавы  аднаго  Дагаворнага  Боку  на  тэрыторыю  дзяржавы другога
Дагаворнага Боку, а аўтобус вяртаецца з гэтай тэрыторыi парожнi.

     3.  Для  ажыццяўлення  нерэгулярных  пасажырскiх  перавозак, не
ўказаных  у  пункце  2,   патрабуецца  дазвол  кампетэнтнага  органа
дзяржавы  другога Дагаворнага  Боку. Заяўка  на дазвол  павiнна быць
прадстаўлена паравозчыкам кампетэнтнаму  органу дзяржавы Дагаворнага
Боку, дзе  зарэгiстраваны яго транспартныя сродкi  не пазней, чым за
30 дзён да мяркуемай даты пачатку нерэгулярных перавозак.

     4.  Заяўка, памянёная  ў  пункце  3, павiнна  ўтрымлiваць назву
перавозчыка,  яго поўны  адрас, тып  перавозак,  колькасць  паездак,
дату ажыццяўлення  кожнай з iх  i iх маршрут i рэгiстрацыйныя нумары
ўсiх  аўтобусаў,   якiя  будуць  выкарыстоўвацца   для  нерэгулярных
перавозак.

     5.  Кампетэнтныя   органы  дзяржаў  Дагаворных   Бакоў  павiнны
абменьвацца ўзаемна  ўзгодненай колькасцю дазволаў  для нерэгулярных
перавозак, памянёных у пункце 3 гэтага Артыкула.

     6. Аб`яднаны Камiтэт можа ўмовiцца аб кантрольным дакуменце для
нерэгулярных пасажырскiх перавозак.


                        ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКI

                             Артыкул 6

     1.  Перавозчык дзяржавы  аднаго Дагаворнага  Боку павiнен  мець
дазвол  кампетэнтнага органа  дзяржавы другога  Дагаворнага Боку для
таго,  каб  ажыццяўляць  мiжнародныя  грузавыя  перавозкi  па  або з
тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку або транзiтам праз гэтую
тэрыторыю за выключэннем выпадкаў, памянёных у Артыкуле 7.

     2. Дазволам можа карыстацца толькi той перавозчык, якому ён быў
выдадзены.    Ён    сапраўдны     для    выкарыстання    адзiночнага
аўтатранспартнага   сродку  або   камбiнацыi  транспартных   сродкаў
(счэплены транспартны сродак або  аўтацягнiк), незалежна ад дзяржавы
рэгiстрацыi буксiруемага паўпрычэпа цi прычэпа.

     3. Адзiн дазвол дае права на адну паездку на тэрыторыю дзяржавы
другога  Дагаворнага Боку  i назад  ("кальцавая" паездка), уключаючы
перавозку грузу  назад цi адну  транзiтную паездку туды i назад праз
гэтую тэрыторыю.

     4.  Дазвол  можа  выкарыстоўвацца  для  перавозкi  грузаў памiж
тэрыторыяй дзяржавы другога Дагаворнага  Боку i трэцяй дзяржавай пры
ўмове,   што   тэрыторыя   дзяржавы   Дагаворнага   Боку,   у   якiм
зарэгiстраваны  аўтатранспартны сродак,  перасякаецца маршрутам, якi
на  гэты  момант  выкарыстоўваецца.  У  iншых  выпадках  патрабуецца
спецыяльны дазвол (у/з трэцiх дзяржаў).

     5.  Для перавозкi  грузаў  памiж  дзвюма пунктамi  на тэрыторыi
дзяржавы  другога  Дагаворнага  Боку  патрабуецца  спецыяльны дазвол
кампетэнтнага органа дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 7

     Не патрабуецца дазволаў, памянёных у  Артыкуле 6, пунктах 1 i 4
гэтага Пагаднення, для ажыццяўлення:

     а)    перавозкi   грузаў    аўтатранспартнымi   сродкамi,   чыя
дапушчальная агульная  маса, уключаючы прычэпы,  не перавышае 6  тон
або  чыя  дапушчальная  грузападымальнасць,  уключаючы  прычэпы,  не
перавышае 3,5 тоны;

     б)  перавозкi хатняй  маёмасцi пры  пераездзе, якiя выконваюцца
прадпрыемствамi   са   спецыяльным   персаналам   i   абсталяваннем,
прызначаным для гэтай мэты;

     в) перавозкi  рэквiзiту i абсталявання  для тэатральных, кiна-,
цыркавых    цi    музыкальных    прадстаўленняў,    цi    спартыўных
мерапрыемстваў,  выстаў  цi  ярмарак,  цi  для  кiназдымак, радыё цi
тэлевiзiйных перадач,  пры ўмове, што  гэты рэквiзiт i  абсталяванне
ўвозiцца цi вывозiцца часова;

     г) перавозкi цел i праху памёрлых;

     д) перавозкi паштовых адпраўленняў;

     е)  перавозкi пашкоджаных  або тых  транспартных сродкаў,  якiя
выйшлi са строю;

     ж)  перавозкi  грузаў,  якiя  маюць  гуманiтарны  характар  пры
надзвычайных абставiнах, асаблiва ў выпадку стыхiйных бедстваў;

     з) перавозкi, наступнай  за камбiнаванымi перавозкамi. Дарожная
сетка выкарыстоўваецца ў дыяпазоне, вызначаным Аб`яднаным Камiтэтам.

                             Артыкул 8

     1. Дазволы згодна з пунктамi 1 i 4 Артыкула 6 гэтага Пагаднення
выдаюцца наступным чынам:

     а)  чэшскiя дазволы  павiнны выдавацца  беларускiм перавозчыкам
для  транспартных  сродкаў,  зарэгiстраваных  у  Рэспублiцы Беларусь
Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь або любым
органам, упаўнаважаным iм;

     б)  беларускiя дазволы  павiнны выдавацца  чэшскiм перавозчыкам
для  транспартных  сродкаў,  зарэгiстраваных  у  Чэшскай  Рэспублiцы
Мiнiстэрствам  транспарту  Чэшскай  Рэспублiкi  або  любым  органам,
упаўнаважаным iм.

     2.  Аб`яднаны Камiтэт  павiнен узгадняць штогадовую колькасць i
тып дазволаў для дзяржавы кожнага Дагаворнага Боку з улiкам развiцця
эканамiчных  адносiн  i  патрабаванняў  мiжнароднага  гандлю дзяржаў
абодвух Дагаворных Бакоў.

     Для   гэтых   мэтаў   кампетэнтныя   органы  павiнны  абмяняцца
неабходнай колькасцю бланкаў дазволаў.

     3. Аб`яднаны  Камiтэт павiнен узгадняць змест  i вiд вызначаных
тыпаў дазволаў.

                             Артыкул 9

     1.  У адносiнах  масы i  габарытаў транспартных  сродкаў, кожны
Дагаворны  Бок  абавязваецца  не  прымяняць да транспартных сродкаў,
зарэгiстраваных   у   дзяржаве   другога   Дагаворнага   Боку  больш
абмежаваных умоў, чым тыя, якiя прымяняюцца да транспартных сродкаў,
зарэгiстраваных у яе ўласнай дзяржаве.

     2. У  тым выпадку, калi маса  або габарыты транспартнага сродка
цi  камбiнаваных  транспартных   сродкаў,  ажыццяўляючых  перавозку,
перавышаюць  дапушчальны  максiмум   у  дзяржаве  Дагаворнага  Боку,
неабходна атрымаць спецыяльны дазвол  ад адпаведнага органа дзяржавы
гэтага Дагаворнага Боку да таго як будзе ажыццяўляцца перавозка.

     3.  Дагаворныя   Бакi  павiнны  iнфармаваць   адзiн  аднаго  аб
адпаведных органах, памянёных у пункце 2.


                        АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                            Артыкул 10

     1. Транспартныя  сродкi, якiя зарэгiстраваны  ў дзяржаве аднаго
Дагаворнага  Боку i  выконваюць мiжнародныя  аўтамабiльныя перавозкi
грузаў  на або праз тэрыторыю  дзяржавы  другога Дагаворнага  Боку з
дазволамi,   выдадзенымi  ў   межах  узгодненай   квоты  дазволаў  у
адпаведнасцi з  Артыкулам 8, або  перавозкi, указаныя ў  Артыкуле 7,
павiнны быць узаемна вызвалены ад  усiх падаткаў i  адмiнiстрацыйных
збораў,  за  выключэннем  выпадкаў,   указаных  у  пункце  2  гэтага
Артыкула.

     2. Выключэннi, указаныя ў пункце 1, не павiнны адносiцца да:

     а) падаткаў, уключаных у кошт палiва;

     б)  збораў, якiя  ў роўнай  ступенi спаганяюцца  з транспартных
сродкаў,  зарэгiстраваных у  дзяржавах абодвух  Дагаворных Бакоў, за
карыстанне  некаторымi  ўчасткамi  або  катэгорыямi  дарог,  мастоў,
тунэляў або паромаў;

     в)  адмiнiстрацыйных  збораў,   звязаных  з  перавозкамi,  якiя
выконваюцца ў адпаведнасцi з Артыкулам 9;

     г)  падатку, уключанага  ў кошт  рамонту транспартнага  сродку,
калi рамонт выконваецца ў дзяржаве другога Дагаворнага Боку.

     3.  Выключэннi, указаныя  ў пункце  1, не  павiнны адносiцца да
мiжнародных  аўтамабiльных  перавозак  грузаў,  якiя  выконваюцца  з
дазволамi, выдадзенымi звыш узгодненай квоты дазволаў у адпаведнасцi
з Артыкулам 8.

     4.  Палiва,  якое  змяшчаецца  ў  стандартных, прадугледжаных i
ўстаноўленых  заводам-вытворцам палiўных  баках транспартных сродкаў
павiнна быць  вызвалена ад платы  мытных пошлiн, падаткаў  i збораў,
што спаганяюцца пры ўвозе.

     5.  Запасныя   часткi,  часова  ўвезеныя   ў  другую  дзяржаву,
прызначаныя для рамонту транспартнага сродку, якi ўжо ўехаў, павiнны
быць  вызвалены  ад  платы  мытнай  пошлiны,  падаткаў i збораў, што
спаганяюцца пры ўвозе.

                            Артыкул 11

     1. У  адпаведнасцi з палажэннем  гэтага Пагаднення, перавозчыкi
дзяржавы  адного  з  Дагаворных  Бакоў  i  экiпажы  iх  транспартных
сродкаў,  знаходзячыся  на  тэрыторыi  дзяржавы  другога Дагаворнага
Боку, павiнны прытрымлiвацца законаў  i правiлаў, якiя дзейнiчаюць у
гэтай дзяржаве, уключаючы адпаведныя мытныя правiлы i ўсе адпаведныя
мiжнародныя i  шматбаковыя  Канвенцыi,  удзельнiкамi якiх з`яўляюцца
дзяржавы абодвух Дагаворных Бакоў.

     2.  Гэта  Пагадненне  не  закранае  правоў  i абавязкаў дзяржаў
кожнага  Дагаворнага  Боку,  вынiкаючых  з  другiх Пагадненняў, якiя
дзейнiчаюць для дзяржаў кожнага Дагаворнага Боку.

     3.  Дазволы i  iншыя неабходныя  дакументы, якiя  патрабуюцца ў
адпаведнасцi   з   гэтым   Пагадненнем,   павiнны   знаходзiцца  пры
транспартных  сродках,  да  якiх  яны  адносяцца  i  прад`яўляцца па
патрабаванню  любога  органа  дзяржавы  аднаго  з  Дагаворных Бакоў,
надзялёнага паўнамоцтвамi патрабаваць iх.

                            Артыкул 12

     У выпадку сур`ёзнага або паўторнага парушэння палажэнняў гэтага
Пагаднення, а таксама законаў i  правiлаў, якiя дзейнiчаюць у другой
дзяржаве,  перавозчыкам   або  экiпажам  яго   транспартнага  сродка
кампетэнтны  орган   дзяржавы,  у  якой   адбылося  парушэнне,  можа
распачаць наступныя меры:

     а) папярэдзiць перавозчыка, або

     б) на  некаторы час пазбавiць  перавозчыка права, часткова  або
поўнасцю  ажыццяўляць  транспартныя  аперацыi  на тэрыторыi дзяржавы
другога Дагаворнага Боку.

     Меры  згодна падпункту  б)  гэтага  Артыкула могуць  быць ужыты
неадкладна  кампетэнтным  органам   дзяржавы  Дагаворнага  Боку,  на
тэрыторыi якой адбылося парушэнне.

     2. Кампетентны орган, распачаўшы адну з мер, памянёных у пункце
4, павiнен паведамiць аб гэтым кампетэнтнаму органу дзяржавы другога
Дагаворнага Боку.

     3. Палажэннi гэтага Артыкула не выключаюць санкцый, якiя могуць
быць прыменены судамi або iншымi кампетэнтнымi органамi дзяржавы, на
тэрыторыi якой было парушана нацыянальнае заканадаўства.

                            Артыкул 13

     1.  Кампетэнтныя  органы  дзяржаў  Дагаворных  Бакоў  ствараюць
Аб`яднаны Камiтэт. Аб`яднаны Камiтэт павiнен акрамя задач, памянёных
у папярэднiх  Артыкулах гэтага  Пагаднення, кантраляваць  правiльнае
прымяненне гэтага Пагаднення i  прапанаваць Дагаворным Бакам меры па
паляпшэнню  i  палягчэнню  аўтамабiльных  перавозак, ажыццяўляемых у
адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем.

     2.  Аб`яднаны  Камiтэт  сустракаецца  па  просьбе кампетэнтнага
органа  дзяржавы  адного  Дагаворнага  Боку i  такiя сустрэчы будуць
праводзiцца па чарзе на тэрыторыi адной з дзяржаў.

     3.  Любое  пытанне,  якое  датычыцца  тлумачэння або прымянення
гэтага Пагаднення павiнна  абмяркоўвацца на сустрэчы вышэйпамянёнага
Аб`яднанага Камiтэта. Калi Аб`яднаны Камiтэт не знаходзiць вырашэння
ў якiм-небудзь  канкрэтным  выпадку,  пытанне  павiнна быць вырашана
шляхам перагавораў памiж абодвума Дагаворнымi Бакамi.

                            Артыкул 14

     1.   Гэтае  Пагадненне   належыць  прыняццю   ў  адпаведнасцi з
нацыянальным заканадаўствам,  якое дзейнiчае ў  дзяржавах Дагаворных
Бакоў  i павiнна  ўступiць у   сiлу на  трыццаты дзень  пасля абмену
дыпламатычнымi нотамi памiж Дагаворнымi Бакамi, якiя паведамляюць аб
гэтым прыняццi. Днём абмену нотамi разумеецца дата апошняй ноты.

     2.  Пагадненне   заключаецца  на  неабмежаваны   перыяд.  Кожны
Дагаворны  Бок  можа  спынiць  дзеянне  гэтага  Пагаднення пiсьмовым
паведамленнем, накiраваным другому Дагаворнаму Боку. У гэтым выпадку
дзеянне гэтага  Пагаднення павiнна спынiцца праз шэсць месяцаў пасля
даты атрымання ноты другога Дагаворнага Боку.

     Здзейснена ў Будапешце 29 мая 1996 г. у двух экзэмплярах, кожны
на беларускай,  чэшскай i англiйскай мовах,  прычым усе тэксты маюць
аднолькавую  сiлу.  У  выпадку  ўзнiкнення адрозненняў у тлумачэннi,
перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Чэшскай Рэспублiкi                  ______________ подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России