ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ АБ
СТВАРЭННI МIЖУРАДАВАЙ БЕЛАРУСКА-ЎКРАIНСКАЙ ЗМЕШАНАЙ КАМIСII
ПА ПЫТАННЯХ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 12 красавiка 1996 г.
[Изменения и дополнения:
Пратакол аб унясеннi змяненняў ад 21 мая 2004 г.
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 157, 3/1577) .
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей - Бакi,
з мэтай далейшага ўмацавання дружалюбных адносiн памiж дзвюма
краiнамi,
iмкнучыся да развiцця гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва на
аснове раўнапраўя, узаемнай выгады i норм мiжнароднага права, а
таксама
з мэтай садзейнiчання рэалiзацыi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны ад 17 снежня 1992 года аб
свабодным гандлi i Пагаднення аб гандлёва-эканамiчным
супрацоўнiцтве, падпiсанага Урадамi дзвюх краiн 23 снежня 1993 года,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi ствараюць мiжурадавую беларуска-ўкраiнскую змешаную
Камiсiю па пытаннях гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, надалей -
Камiсiя.
Артыкул 2
Асноўнымi задачамi Камiсii з`яўляюцца:
разгляд вынiкаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi Бакоў, аналiз ходу
рэалiзацыi асноўных напрамкаў i прынцыпаў гандлёва-эканамiчнага
супрацоўнiцтва;
выпрацоўка i прадастаўленне кампетэнтным органам Бакоў
рэкамендацый па ўдасканаленню, развiццю i далейшай гарманiзацыi
разглядаемых працэсаў;
разгляд iншых пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем
гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.
Артыкул 3
Беларуска-ўкраiнская змешаная Камiсiя па пытаннях
гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва складаецца з Беларускай i
Украiнскай частак, якiя надалей называюцца Часткi.
Старшынi Частак Камiсii назначаюцца ў адпаведнасцi з дзеючым у
iх краiнах парадкам.
Старшынi Частак Камiсii iнфармуюць адзiн аднаго аб персанальным
складзе сваiх Частак Камiсii i змяненнях, якiя ў iх адбываюцца.
Артыкул 4
Камiсiя праводзiць свае пасяджэннi ў адпаведнасцi з планам
работы i па ўзгадненню памiж Старшынямi Частак не менш аднаго разу ў
год. Пасяджэннi Камiсii праводзяцца пачаргова ў кожнай краiне,
прычым на пасяджэннi старшынствуе Старшыня той Часткi, у краiне якой
праводзiцца пасяджэнне.
У выпадку неабходнасцi Старшынi Частак Камiсii могуць
дагаварыцца аб склiканнi нечарговага пасяджэння. Старшынi Частак
Камiсii дагаворваюцца аб склiканнi пасяджэння i павестцы дня па
магчымасцi за месяц да правядзення пасяджэння.
На пасяджэнне Камiсii кожны Бок можа запрасiць неабходную
колькасць саветнiкаў або экспертаў. На пасяджэннi могуць быць
таксама разгледжаны пытаннi, якiя на падставе ўзаемнай згоды
Старшынь Частак Камiсii будуць унесены ў павестку дня ў пачатку
пасяджэння.
Артыкул 5
Рашэннi Камiсii маюць характар рэкамендацый i ўносяцца ў
пратакол пасяджэння, якi падпiсваюць Старшынi Частак Камiсii. У
пратакол могуць быць унесены асобныя пазiцыi кожнага з Бакоў.
Рашэннi Камiсii ўступаюць у сiлу з моманту iх прыняцця, калi
iншае не запiсана ў самiх рашэннях.
У выпадках, калi рашэнне па заяве адной з Частак Камiсii
падлягае зацвярджэнню яго Урадам, Старшынi Частак адпаведна
iнфармуюць адзiн аднаго аб рашэннях iх Урадаў.
Пратаколы пасяджэнняў складаюцца на беларускай i ўкраiнскай
мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
Артыкул 6
3 мэтай выканання сваiх задач Камiсiя, у выпадку неабходнасцi,
можа ствараць падкамiсii i рабочыя групы.
Задачы, паўнамоцтвы i склад такiх органаў вызначаюцца Камiсiяй.
Артыкул 7
Кожная з Частак Камiсii назначае адказнага сакратара, якi
забяспечвае арганiзацыю работы сваёй Часткi Камiсii, каардынацыю
дзейнасцi яе рабочых органаў, падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэння,
а таксама выконвае iншыя заданнi арганiзацыйнага характару.
Для выканання такiх заданняў адказныя сакратары падтрымлiваюць
памiж сабой пастаянную сувязь.
Артыкул 8
Расходы, звязаныя з правядзеннем пасяджэння Камiсii i рабочых
груп, а таксама з утрыманнем удзельнiкаў Камiсii, нясе краiна, на
тэрыторыi якой праводзiцца пасяджэнне.
Сродкi, затрачаныя на праезд, пакрывае краiна, якая камандзiруе
сваiх прадстаўнiкоў на пасяджэнне Камiсii, падкамiсiй i рабочых
груп.
__________________________________________________________
Артыкул 8 - у рэдакцыi пратакола аб унясеннi змяненняў ад
21 мая 2004 г.
Артыкул 8
Расходы, звязаныя з пасяджэннямi Камiсii i рабочых груп,
нясе краiна, на тэрыторыi якой праводзiцца пасяджэнне.
Сродкi, затрачаныя на праезд i ўтрыманне, пакрывае
краiна, якая камандзiруе сваiх прадстаўнiкоў на пасяджэнне
Камiсii, падкамiсiй i рабочых груп.
__________________________________________________________
Артыкул 9
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i будзе
заставацца ў сiле да таго часу, пакуль адзiн з Бакоў не паведамiць
другому Боку ў пiсьмовай форме, не пазней чым за шэсць месяцаў, аб
сваiм жаданнi спынiць дзеянне Пагаднення.
Заключана ў г.Кiеве 12 красавiка 1996 г. у двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Украiны
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|