ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ
СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ
СПРАЎ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 6 сакавiка 1996 г.
Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Саюзнае
Мiнiстэрства Замежных Спраў Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя, якiя далей
называюцца "Бакi",
зыходзячы з жадання садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва
памiж дзвюма дзяржавамi,
лiчачы карыснай практыку рэгулярных кансультацый i абмену
думкамi па мiжнародных пытаннях i пытаннях двухбаковага
супрацоўнiцтва, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi будуць рэгулярна праводзiць кансультацыi па пытаннях
беларуска-югаслаўскiх адносiн, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва
ў галiне палiтыкi, эканомiкi, навукова-тэхнiчных сувязей, экалогii,
гуманiтарнага супрацоўнiцтва, культуры i iншых пытаннях, якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
Артыкул 2
Бакi, па меры неабходнасцi, будуць праводзiць абмен думкамi па
мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, у
прыватнасцi:
паслядоўнае развiццё i паглыбленне працэсу Арганiзацыi па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе;
умацаванне мiру, стабiльнасцi i даверу ў Еўропе з мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
развiццё кантактаў i супрацоўнiцтва з еўрапейскiмi i iншымi
мiжнароднымi арганiзацыямi;
развiццё супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў
чалавека, а таксама супрацоўнiцтва ў галiне экалогii;
рэгулярныя кансультацыi па пытаннях, якiя з`яўляюцца прадметам
перагавораў у рамках Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i яе
спецыялiзаваных устаноў.
Артыкул 3
Мiнiстры Замежных Спраў, iх намеснiкi або iх упаўнаважаныя
будуць рэгулярна сустракацца i праводзiць абмен думкамi па
мiжнародных пытаннях i пытаннях двухбаковых адносiн, якiя
прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
Кансультацыi таксама будуць праводзiцца памiж упраўленнямi i
аддзеламi Бакоў.
Артыкул 4
Бакi, па меры неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi i
абмен думкамi ў рамках мiжнародных арганiзацый i форумаў.
Артыкул 5
У рамках сваёй кампетэнцыi Бакi будуць садзейнiчаць
устанаўленню i развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi органамi,
грамадскiмi i iншымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў, у тым лiку на
мясцовым узроўнi.
Артыкул 6
Бакi будуць распрацоўваць умовы i аказваць адзiн аднаму
дапамогу па адкрыццю ў 1996 годзе Пасольстваў у Мiнску i Белградзе.
Артыкул 7
Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня падпiсання.
Здзейснена ў г.Мiнску 6 сакавiка 1996 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i сербскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства Замежных За Мiнiстэрства Замежных Спраў
Спраў Рэспублiкi Беларусь Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|