ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI СЛАВЕНIЯ *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 16 кастрычнiка 1995 г.

     Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства
замежных спраў Рэспублiкi Славенiя, якiя далей называюцца "Бакi",
     зыходзячы  з  жадання  садзейнiчаць  умацаванню  супрацоўнiцтва
памiж дзвюма дзяржавамi,
     лiчачы  карыснай  практыку  рэгулярных  кансультацый  i   абмен
думкамi    па    мiжнародных    пытаннях  i  пытаннях   двухбаковага
супрацоўнiцтва, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць     праводзiць     кансультацыi    па    ўмацаванню
беларуска-славенскiх адносiн i развiццю двухбаковага супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 2

     Бакi,  па  меры неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi па
мiжнародных пытаннях, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс, у прыватнасцi:
     умацаванне мiру,  стабiльнасцi  i  даверу  ў  Еўропе  з   мэтай
пабудовы дэмакратычнай, мiрнай i адзiнай Еўропы;
     умацаванне дзейнасцi Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву  ў
Еўропе;
     развiццё  кантактаў  i  супрацоўнiцтва  ў  рамках   Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый, еўрапейскiх i iншых мiжнародных арганiзацый;
     супрацоўнiцтва ў гуманiтарнай сферы i ў галiне правоў чалавека;
     эканамiчнае,  навукова-тэхнiчнае  i культурнае супрацоўнiцтва i
супрацоўнiцтва ў галiне экалогii.

                             Артыкул 3

     Мiнiстры замежных  спраў,  iх  намеснiкi,  iх  упаўнаважаныя  i
прадстаўнiкi iх  дэпартаментаў,  упраўленняў  i  аддзелаў,  па  меры
неабходнасцi,  будуць  сустракацца  i  праводзiць  абмен  думкамi па
мiжнародных пытаннях i пытаннях двухбаковых адносiн,  якiя  ўяўляюць
узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 4

     Бакi,  па  меры  неабходнасцi, будуць праводзiць кансультацыi i
абмен думкамi ў рамках мiжнародных арганiзацый i форумаў.

                             Артыкул 5

     У рамках   сваёй   кампетэнцыi   Бакi    будуць    садзейнiчаць
устанаўленню  i  развiццю прамых сувязей памiж дзяржаўнымi органамi,
грамадскiмi i iншымi арганiзацыямi дзвюх  дзяржаў,  у  тым  лiку  на
мясцовым узроўнi.

                             Артыкул 6

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня падпiсання.

     Здзейснена ў   Любляне   16   кастрычнiка   1995  года  ў  двух
экземплярах,  кожны на беларускай i славенскай мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Мiнiстэрства                                  За Мiнiстэрства
замежных спраў                                   замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                              Рэспублiкi Славенiя
Подпiс                                           Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России