ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА
АБ УЗАЕМНЫМ ПРАЦАЎЛАДКАВАННI ГРАМАДЗЯН
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, называемыя
ў далейшым "Дагаворныя Бакi", ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Гэтае Пагадненне распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублiкi
Беларусь i грамадзян Рэспублiкi Польшча, пастаянна пражываючых
адпаведна на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або тэрыторыi Рэспублiкi
Польшча, якiя:
1. працаўладкоўваюцца ў наймальнiка на тэрыторыi другой
дзяржавы, называемыя ў далейшым "работнiкамi",
2. накiроўваюцца на тэрыторыю другой дзяржавы на падставе
дагавораў (кантрактаў) памiж суб`ектамi гаспадарчай дзейнасцi
абедзвюх дзяржаў з мэтай ажыццяўлення будаўнiчых i другiх работ i
паслуг, называемыя ў далейшым "кантрактнымi работнiкамi".
Артыкул 2
1. Працаўладкаванне работнiкаў патрабуе атрымання дазволу
адпаведнага органа дзяржавы працаўладкавання ў парадку i на ўмовах,
вызначаных заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання.
2. Дазвол на працу выдаецца на тэрмiн выканання работы ў
пэўнага наймальнiка.
3. Дазвол на працу выдаецца з умовай, што работнiк не будзе
займацца другой дзейнасцю, якая аплочваецца, акрамя той, на якую
выдадзены дазвол.
У выпадку выяўлення, што работнiк займаўся iншай аплочваемай
дзейнасцю або самавольна змянiў наймальнiка, дазвол будзе ануляваны.
4. Пры падпiсаннi працоўнага дагавора работнiк дае пiсьмовае
абавязацельства, што не будзе знаходзiцца ў дзяржаве
працаўладкавання пасля тэрмiну, на якi атрымаў дазвол, i не будзе
займацца другой дзейнасцю, акрамя той, якая была вызначана ў
выдадзеным дазволе.
Артыкул 3
1. Тэрмiн працаўладкавання работнiкаў не можа перавышаць 12
месяцаў. У выключных выпадках гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны да
18 месяцаў толькi па прапанове наймальнiка i са згоды работнiка.
2. З мэтай прадаўжэння працоўнага дагавора з работнiкам
наймальнiк павiнен ва ўстаноўленым парадку ўнесцi абгрунтаваныя
прапановы ў тэрытарыяльнае ведамства па працы, аднак, не пазней чым
за месяц да заканчэння тэрмiну, на якi быў выдадзены дазвол.
Артыкул 4
Перад выездам на работу работнiкi i кантрактныя работнiкi
абавязаны атрымаць у консульскай установе дзяржавы працаўладкавання
дазвол на знаходжанне ў краiне ў сувязi з уладкаваннем на працу.
Артыкул 5
1. Кантрактным работнiкам дазволы на працу выдаюцца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы, у якой рэалiзуецца кантракт,
на тэрмiн, прадугледжаны яго працягласцю, але не больш чым на два
гады.
У выпадках, калi выкананне кантракта цягнецца больш двух гадоў,
дазвол можа быць прадоўжаны ва ўстаноўленым парадку, але не больш
чым на 6 месяцаў.
2. Дазволы для работнiкаў выдаюцца толькi высокаквалiфiкаваным
кантрактным работнiкам, якiя патрабуюцца для рэалiзацыi кантракта.
Артыкул 6
1. Умовы працы i аплаты для работнiкаў вызначаюцца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання.
2. Работнiк перад выездам на працу атрымлiвае праект працоўнага
дагавора, падпiсаны наймальнiкам.
3. Працоўны дагавор заключаецца непасрэдна памiж работнiкам i
наймальнiкам i вызначае ўмовы працы i аплаты, пачатак i заканчэнне
тэрмiну дзеяння працоўнага дагавора i iншыя ўмовы, звязаныя з
працаўладкаваннем i пражываннем.
4. Узнагароджаннi, атрыманыя работнiкам, падлягаюць
падаткаабкладанню згодна Пагадненню памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Польшча аб выключэннi двайнога падаткаабкладання
ў галiне падаткаў з даходаў i маёмасцi.
Артыкул 7
На работнiкаў i кантрактных работнiкаў распаўсюджваюцца правiлы
сацыяльнага страхавання, абавязковыя ў дзяржаве працаўладкавання,
калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi
якiх з`яўляюцца Дагаворныя Бакi.
Артыкул 8
У выпадку смерцi работнiка ў перыяд працоўнай дзейнасцi
наймальнiк забяспечвае перавозку астанкаў памершага да месца яго
пастаяннага жыхарства, нясе звязаныя з гэтым расходы, а таксама
расходы па перавозцы асабiстых рэчаў, пераводзiць яго законнаму
наследнiку зберажэннi i пасмяротныя дапамогi ў канвертуемай валюце ў
адпаведнасцi з валютным закандаўствам дзяржавы працаўладкавання.
Наймальнiк неадкладна iнфармуе аб смерцi работнiка орган
дзяржавы працаўладкавання, якi выдаў дазвол на працу, i прадстаўляе
пасведчанне аб смерцi ў Консульскую ўстанову дзяржавы, грамадзянiнам
якой быў памершы.
Артыкул 9
Прававая абарона работнiкаў гарантуецца заканадаўствам
дзяржавы, на тэрыторыi якой ажыццяўляецца працаўладкаванне, а
таксама ўмовамi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай
Польшча аб прававой дапамозе i прававых адносiнах па грамадзянскiх,
сямейных, працоўных i крымiнальных справах.
Артыкул 10
У сферы працоўнага заканадаўства да кантрактных работнiкаў
прымяняюцца правiлы дзяржавы, якая накiравала работнiка.
Артыкул 11
1. Упаўнаважанымi па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення
з`яўляюцца:
з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства працы;
з боку Рэспублiкi Польшча - Мiнiстр працы i сацыяльнай
палiтыкi.
2. Упаўнаважаныя могуць склiкаць двухбаковую рабочую групу з
мэтай кансультавання па пытаннях, якiя звязаны з выкананнем гэтага
Пагаднення.
3. Пры неабходнасцi, у залежнасцi ад эканамiчнай сiтуацыi на
рынках працы, Упаўнаважаныя могуць у рамках выканаўчых пратаколаў
вызначаць прафесiйную структуру i колькасць прымаемых работнiкаў.
4. Упаўнаважаныя не пазней месячнага тэрмiну з дня падпiсання
гэтага Пагаднення вызначаюць органы, адказныя за выкананне
абавязацельстваў па гэтаму Пагадненню. Гэтыя органы неадкладна
вызначаюць умовы ўзаемадзейнасцi.
Артыкул 12
Працаўладкаванне ў рамках гэтага Пагаднення можа адбывацца
толькi пры пасрэднiцтве органаў, якiя ўказаны ў пункце 4 артыкула
11, або iншых арганiзацый, якiя на гэта ўпаўнаважаны.
Артыкул 13
1. Усе фармальнасцi, звязаныя з пасрэднiцтвам па
працаўладкаванню, ажыццяўляюцца для работнiка бясплатна.
2. Працэдуру прыцягнення кантрактных работнiкаў вызначаюць
органы, якiя указаны у пункце 4 артыкула 11.
Артыкул 14
1. Работнiкi i кантрактныя работнiкi могуць пасылаць заработную
плату ў дзяржаву свайго пастаяннага пражывання ў суадносiнах з
валютным заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання i дзяржавы
выканання кантракта, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi
пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з`яўляюцца Дагаворныя бакi.
2. Увоз i вываз рэчаў, прызначаных для бытавога або
прафесiйнага выкарыстання работнiкамi, адбываюцца на ўмовах,
вызначаных ва ўнутраным заканадаўстве Дагаворных Бакоў.
Артыкул 15
Працаўладкаванне работнiкаў, указаных у артыкуле 1, з
парушэннем гэтага Пагаднення забараняецца.
Артыкул 16
Умовы гэтага Пагаднення будуць прымяняцца часова з дня яго
падпiсання.
Артыкул 17
У выпадку заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення дазволы
на працаўладкаванне i працу, выдадзеныя згодна гэтаму Пагадненню,
застаюцца сапраўднымi на працягу тэрмiну, на якi яны выдадзены.
Артыкул 18
1. Гэтае Пагадненне падлягае прыняццю ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Дагаворных Бакоў, што будзе пацверджана шляхам абмену
нотамi. Датай уступлення Пагаднення ў сiлу будзе лiчыцца дзень
атрымання апошняй ноты.
2. Пагадненне заключана на тэрмiн у тры гады.
Пагадненне падлягае аўтаматычнаму падоўжанню на кожны наступны
год, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў за шэсць месяцаў да заканчэння
тэрмiну дзеяння Пагаднення пiсьмова не заявiў аб намеры дэнансаваць
гэтае Пагадненне.
Выканана ў г.Варшаве 27 верасня 1995 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i польскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Польшча ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|