ПАГАДНЕННЕ
АБ УЗАЕМНЫМ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ
РЭСПУБЛIКI IРАН *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 23 чэрвеня 2000 г.
Прэамбула
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран, якiя
ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi";
Жадаючы iнтэнсiфiкаваць эканамiчнае супрацоўнiцтва на ўзаемную
карысць абедзвюх Дзяржаў;
Iмкнучыся стварыць i захоўваць спрыяльныя ўмовы для iнвестыцый
iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку;
Прызнаючы неабходнасць садзейнiчаць ажыццяўленню i ахоўваць
iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку;
Дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Азначэннi
Для мэт гэтага Пагаднення:
1. Тэрмiн "iнвестыцыi" будзе ўключаць любы вiд маёмасцi i, у
прыватнасцi, але не выключна:
(а) рухомую i нерухомую маёмасць, а таксама правы, якiя да яе
адносяцца, такiя, як iпатэкi, правы залогу, залогi i ўзуфрукты;
(б) акцыi або iншыя формы ўдзелу ў прадпрыемствах;
(в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў i iншага
выканання абавязацельстваў па дагавору, якiя маюць эканамiчную
каштоўнасць;
(г) аўтарскiя правы, правы на прамысловую i iнтэлектуальную
ўласнасць, такiя, як карысныя мадэлi, прамысловыя ўзоры i мадэлi,
гандлёвыя знакi i знакi абслугоўвання, гандлёвыя найменнi, "ноў-хаў"
i "гудвiл";
(д) правы на разведку, здабычу або эксплуатацыю прыродных
рэсурсаў, а таксама iншыя правы на ажыццяўленне прадпрымальнiцкай
дзейнасцi, якiя прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, па
дагавору або па рашэнню дзяржаўнага органа згодна з заканадаўствам.
2. Тэрмiн "iнвестар" у адносiнах да кожнага з Дагаворных Бакоў
азначае:
(а) фiзiчных асоб, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтага
Дагаворнага Боку прызнаюцца яго грамадзянамi;
(б) юрыдычныя асобы, якiя створаны ў адпаведнасцi з
заканадаўствам аднаго з Дагаворных Бакоў i маюць месца свайго
знаходжання i ажыццяўляюць фактычную дзейнасць на тэрыторыi гэтага
Дагаворнага Боку;
якiя ажыццяўляюць iнвестыцыi на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку.
3. Тэрмiн "даходы" азначае сумы, законна атрыманыя ў сувязi з
iнвестыцыямi, i, у прыватнасцi, але не выключна, уключаюць прыбытак,
працэнты, даходы ад прыросту капiтальнай вартасцi, дывiдэнды, роялцi
i ўзнагароджаннi.
4. Тэрмiн "тэрыторыя" азначае тэрыторыю кожнага з Дагаворных
Бакоў, якая ўключае ўнутраныя i тэрытарыяльныя воды, марское дно i
яго нетры, над якiмi Рэспублiка Беларусь i Iсламская Рэспублiка Iран
ажыццяўляюць суверэнныя правы або юрысдыкцыю ў адпаведнасцi з
мiжнародным правам.
Артыкул 2
Садзейнiчанне ажыццяўленню iнвестыцый
1. Кожны Дагаворны Бок будзе заахвочваць i ствараць спрыяльныя
ўмовы для сваiх фiзiчных i юрыдычных асоб для iнвесцiравання на
тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку.
2. Кожны Дагаворны Бок будзе заахвочваць i ствараць спрыяльныя
ўмовы для фiзiчных i юрыдычных асоб iншага Дагаворнага Боку для
iнвесцiравання на яго тэрыторыi.
Артыкул 3
Допуск iнвестыцый
1. Кожны Дагаворны Бок згодна са сваiм заканадаўствам будзе
дапускаць на сваю тэрыторыю iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага
Боку.
2. У выпадку, калi Дагаворны Бок дапусцiў iнвестыцыi на сваю
тэрыторыю, ён будзе прадастаўляць рэжым у тым, што датычыцца
прадастаўлення ўсiх неабходных у гэтай сувязi дазволаў, для
адпаведнага ажыццяўлення такiх iнвестыцый, не менш спрыяльны за той,
якi ён прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой
трэцяй дзяржавы, у залежнасцi ад таго, якi з гэтых рэжымаў
з`яўляецца больш спрыяльным.
Артыкул 4
Ахова iнвестыцый
1. Iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку, якiя былi
ажыццёўлены на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, будуць карыстацца
поўнай прававой аховай, справядлiвым i раўнапраўным рэжымам, якi
будзе не менш спрыяльным за той, якi гэты Дагаворны Бок прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы, у
залежнасцi ад таго, якi з гэтых рэжымаў з`яўляецца больш спрыяльным
у параўнальных умовах.
2. У выпадку, калi Дагаворны Бок распаўсюджвае спецыяльныя
перавагi на iнвестараў любой трэцяй дзяржавы, якiя вынiкаюць з
пагадненняў, якiя ствараюць зону вольнага гандлю, мытны саюз,
агульны рынак або аналагiчныя рэгiянальныя арганiзацыi; або згодна з
пагадненнем па пазбяганнi двайнога падаткаабкладання гэты Дагаворны
Бок не павiнны будзе распаўсюджваць такiя ж перавагi на iнвестараў
iншага Дагаворнага Боку.
Артыкул 5
Больш спрыяльныя палажэннi
1. Нягледзячы на ўмовы, прадугледжаныя дадзеным Пагадненнем,
памiж Дагаворным Бокам i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку могуць
быць узгоднены i потым прымяняцца больш спрыяльныя ўмовы.
2. Калi ўнутранае заканадаўства аднаго з Дагаворных Бакоў або
iснуючыя цi ўзгодненыя ў будучым у дапаўненне да гэтага Пагаднення
памiж Дагаворнымi Бакамi абавязацельствы ў адпаведнасцi з
мiжнародным правам змяшчаюць агульныя цi спецыяльныя правiлы, згодна
з якiмi iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку карыстаюцца
рэжымам больш спрыяльным за той, што ўстанаўлiваецца гэтым
Пагадненнем, гэтыя правiлы маюць перавагу ў адносiнах да гэтага
Пагаднення ў той частцы i пастолькi, у якой i паколькi яны больш
спрыяльныя.
Артыкул 6
Экспрапрыяцыя i кампенсацыя
1. Iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi
iншага Дагаворнага Боку не будуць падлягаць экспрапрыяцыi,
нацыяналiзацыi або iншым прамым цi ўскосным мерам, дзеянне якiх
эквiвалентна iм па наступствах, якiя прымае iншы Дагаворны Бок
iнакш, як у грамадскiх iнтарэсах на недыскрымiнацыйнай аснове, пры
ўмове выплаты хуткай, эфектыўнай i справядлiвай кампенсацыi i ў
адпаведнасцi з заканадаўствам.
2. Згаданая ў пункце 1 гэтага Артыкула кампенсацыя будзе
складаць фактычную рынкавую вартасць экспрапрыiраваных iнвестыцый на
момант, якi непасрэдна папярэднiчаў ажыццяўленню экспрапрыяцыi цi яе
абнародаванню, у залежнасцi ад таго, што адбылося раней. Такая
кампенсацыя будзе ажыццяўляцца без затрымкi, павiнна быць эфектыўна
ажыццявiмай i выплачвацца без затрымкi.
Артыкул 7
Страты
Iнвестару кожнага з Дагаворных Бакоў, чые iнвестыцыi нясуць
страты ў вынiку вайны або iншага ўзброенага канфлiкту, рэвалюцыi,
дзяржаўнага надзвычайнага становiшча цi iншых падобных падзей, што
мелi месца на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, апошнi Дагаворны
Бок прадастаўляе рэжым ў тым, што датычыцца кампенсацыi, аднаўлення
i пакрыцця страт у адносiнах да такiх iнвестыцый, якi з`яўляецца не
менш спрыяльным за той, якi ён прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам
або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы, у залежнасцi ад таго, якi з
гэтых рэжымаў з`яўляецца больш спрыяльным.
Артыкул 8
Рэпатрыяцыя i перавод
1. Кожны Дагаворны Бок пасля выканання i/або за вылiчэннем усiх
падаткаў i iншых збораў, прадугледжаных заканадаўствам прымаючага
Дагаворнага Боку, будзе дазваляць усе пераводы ў сувязi з
iнвестыцыямi, як на, так i з яго тэрыторыi, гэтыя пераводы павiнны
быць свабоднымi i ажыццяўляцца без неабгрунтаванай затрымкi. Такiя
пераводы ўключаюць:
(а) даходы;
(б) выручку ад продажу або частковай цi поўнай лiквiдацыi
iнвестыцый;
(в) кампенсацыю згодна з Артыкуламi 6 i 7;
(г) плацяжы ў пагашэнне пазык, звязаных з iнвестыцыямi, i
працэнты па iх;
(д) жалаваннi, заробкi i iншыя выплаты, што атрымлiваюць
грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку, якiя атрымалi адпаведныя дазволы
на працу ў сувязi з iнвестыцыямi на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку;
(е) плацяжы, якiя вынiкаюць са спрэчак у сувязi з
iнвестыцыямi.
2. Пераводы павiнны быць хуткаажыццявiмымi ў канверсуемай
валюце i па валютнаму абменнаму курсу, якi пераважае на дату
ажыццяўлення пераводу.
Артыкул 9
Субрагацыя
1. У выпадку, калi якi-небудзь iнвестар аднаго Дагаворнага Боку
быў застрахаваны ад некамерцыйнай рызыкi згодна з сiстэмай,
прадугледжанай заканадаўствам або страхавой кампанiяй гэтага
Дагаворнага Боку, любая субрагацыя страхаўшчыка, якая вынiкае з умоў
страхавога пагаднення, будзе прызнавацца iншым Дагаворным Бокам.
2. Такi страхаўшчык не будзе мець права ажыццяўляць любыя iншыя
правы, за выключэннем тых, якiмi гэты iнвестар меў права
карыстацца.
3. Спрэчкi памiж Дагаворным Бокам i такiм страхаўшчыком будуць
вырашацца згодна з палажэннямi Артыкула 12 гэтага Пагаднення.
Артыкул 10
Выкананне абавязацельстваў
Кожны з Дагаворных Бакоў будзе пастаянна гарантаваць выкананне
ўзятых на сябе абавязацельстваў у адносiнах да iнвестыцый iнвестараў
iншага Дагаворнага Боку.
Артыкул 11
Спрэчкi памiж Дагаворным Бокам i iнвестарам
1. У выпадку, калi памiж Дагаворным Бокам i адным або
некалькiмi iнвестарамi ўзнiкае якая-небудзь спрэчка ў адносiнах да
iнвестыцый, гэты Дагаворны Бок i зацiкаўлены iнвестар(-ы) будуць
iмкнуцца ў першую чаргу ўрэгуляваць яе шляхам кансультацый i
перамоў.
2. У выпадку, калi Дагаворны Бок i згаданы iнвестар(-ы) не
змогуць дасягнуць згоды на працягу шасцi месяцаў пасля паведамлення
аб спрэчцы, апошняя павiнна, па хадайнiцтву Дагаворнага Боку, згодна
з адпаведным заканадаўствам, цi гэтага iнвестара(-аў), быць
перададзена ў:
а) кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога
iнвестыцыi былi ажыццёўлены; цi
б) арбiтражны суд "аd hос", у складзе з трох членаў, створаны
наступным чынам:
Дагаворны Бок i iнвестар(-ы) павiнны прызначыць па аднаму
арбiтру, i гэтыя два арбiтры прызначаць старшыню.
Дагаворны Бок або iнвестар(-ы), якi распачаў арбiтраж, павiнен
прызначыць свайго арбiтра ў Хадайнiцтве аб Арбiтражы. Калi Дагаворны
Бок або iнвестар(-ы) не прызначаюць свайго арбiтра на працягу 60
(шасцiдзесяцi) дзён з моманту атрымання Хадайнiцтва аб Арбiтражы,
зазначаны арбiтр павiнны быць прызначаны па просьбе Дагаворнага Боку
або iнвестара(-аў), у залежнасцi ад сiтуацыi, Генеральным Сакратаром
Пастаяннага Арбiтражнага Суда.
Калi два арбiтры не змогуць на працягу 60 (шасцiдзесяцi) дзён з
моманту прызначэння другога арбiтра дасягнуць згоды наконт
прызначэння старшынi, апошнi павiнен быць прызначаны па просьбе
Дагаворнага Боку цi iнвестара(-аў) Генеральным Сакратаром
Пастаяннага Арбiтражнага Суда.
Старшыня арбiтражнага суда павiнен быць заўсёды грамадзянiнам
трэцяй дзяржавы, якая мае дыпламатычныя зносiны з абодвума
Дагаворнымi Бакамi на момант прызначэння.
3. Арбiтражнае судаводства павiнна праходзiць згодна з
арбiтражным рэгламентам Камiсii Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый па
мiжнароднаму гандлёваму праву (UNCITRAL).
4. Дагаворны Бок, якi з`яўляецца бокам у спрэчцы, нi ў якiм
выпадку на працягу вырашальнай працэдуры або выканання рашэння суда
не павiнен спасылацца ў якасцi абароны на свой iмунiтэт.
5. Нiякi Дагаворны Бок не павiнен намагацца вырашыць спрэчку,
якая перададзена ў мiжнародны арбiтраж, па дыпламатычных каналах, за
выключэннем выпадкаў, калi iншы Дагаворны Бок не падпарадкоўваецца i
не выконвае рашэнняў, што вынесены арбiтражным судом.
6. Месца правядзення арбiтражнага судаводства будзе ўзгадняцца
бакамi ў спрэчцы.
7. Рашэннi арбiтражнага суда з`яўляюцца канчатковымi i
абавязковымi для выканання Дагаворным Бокам i iнвестарам(-амi).
Артыкул 12
Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi
1. У выпадку, калi памiж Дагаворнымi Бакамi ўзнiкае спрэчка на
падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення, Дагаворныя
Бакi будуць у першую чаргу iмкнуцца ўрэгуляваць яе шляхам
кансультацый i перамоў.
2. Калi Дагаворныя Бакi не могуць дасягнуць згоды на працягу
дванаццацi месяцаў з моманту паведамлення аб спрэчцы, апошняя будзе
па хадайнiцтву любога з Дагаворных Бакоў, у адпаведнасцi з iх
заканадаўствам, перададзена ў арбiтражны суд, якi складаецца з трох
членаў. Кожны Дагаворны Бок прызначыць па аднаму члену суда, i гэтыя
два члены потым вызначаць старшыню, якi павiнен быць грамадзянiнам
трэцяй дзяржавы, якая мае дыпламатычныя адносiны з абодвума
Дагаворнымi Бакамi на момант прызначэння.
3. Дагаворны Бок, якi распачаў арбiтраж, павiнен прызначыць
свайго арбiтра ў Хадайнiцтве аб Арбiтражы. Калi iншы Дагаворны Бок
не прызначае свайго арбiтра на працягу 60 (шасцiдзесяцi) дзён з
моманту атрымання Хадайнiцтва аб Арбiтражы, гэты арбiтр павiнен быць
прызначаны, згодна з просьбай Дагаворнага Боку, якi распачаў
арбiтраж, Старшынёй Мiжнароднага Суда.
4. Калi два арбiтры на працягу 60 (шасцiдзесяцi) дзён з моманту
прызначэння другога арбiтра, не змогуць дасягнуць згоды ў вызначэннi
старшынi, апошнi павiнен быць прызначаны, па просьбе любога з
Дагаворных Бакоў, Старшынёй Мiжнароднага Суда.
5. Калi ў выпадках, прадугледжаных у пунктах 3 i 4 дадзенага
Артыкула, Старшыня Мiжнароднага Суда не можа выканаць зазначаную
функцыю або калi ён з`яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных
Бакоў, прызначэнне павiнна быць зроблена Вiцэ-Старшынёй, калi ж
апошнi таксама не можа гэтага зрабiць або i ён з`яўляецца
грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў, то прызначэнне павiнна быць
зроблена самым старшым па ўзросту членам Мiжнароднага Суда, якi не
з`яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.
6. У выпадку, калi гэта не прадугледжана iншымi ўмовамi,
вызначанымi Дагаворнымi Бакамi, арбiтражны суд будзе сам вызначаць
рэгламент сваёй работы i месца правядзення арбiтражнага
судаводства.
7. Рашэннi арбiтражнага суда з`яўляюцца канчатковымi i
абавязковымi для Дагаворных Бакоў.
Артыкул 13
Iнвестыцыi, якiя былi ажыццёўлены да Пагаднення
Дагаворныя Бакi на ўзаемнай аснове могуць згадзiцца на тое, што
на iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку, якiя былi ажыццёўлены да ўступлення ў сiлу гэтага
Пагаднення, таксама будуць распаўсюджвацца палажэннi гэтага
Пагаднення, пры ўмове, што такiя iнвестыцыi былi ажыццёўлены згодна
з дзеючым заканадаўствам прымаючага Дагаворнага Боку.
Артыкул 14
Уступленне ў сiлу
Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму ў пiсьмовай форме аб
выкананнi працэдур, якiя патрабуюцца на iх тэрыторыях для ўступлення
ў сiлу гэтага Пагаднення. Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу праз
трыццаць дзён з даты апошняга з двух зазначаных паведамленняў.
Артыкул 15
Тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння
1. Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу дзесяцi
гадоў i будзе працягваць заставацца ў сiле да спынення яго дзеяння,
як гэта прадугледжана ў пункце 2 гэтага Артыкула.
2. Кожны з Дагаворных Бакоў можа спынiць дзеянне гэтага
Пагаднення ў канцы першапачатковага дзесяцiгадовага перыяду або ў
любы час пасля яго шляхам паведамлення iншаму Дагаворнаму Боку за
адзiн год да спынення дзеяння гэтага Пагаднення.
3. У адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены або набыты
да даты спынення дзеяння гэтага Пагаднення, палажэннi ўсiх Артыкулаў
гэтага Пагаднення будуць потым заставацца ў сiле на працягу
далейшага дзесяцiгадовага перыяду з даты спынення яго дзеяння.
У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для
гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў двух экзэмплярах у г.Мiнску 14 лiпеня 1995 г. на
беларускай, пярсiдскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
з`яўляюцца роўна аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў перавага
будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
<<< Главная
страница | < Назад
|