ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
САЦЫЯЛIСТЫНАЙ РЭСПУБЛIКI В`ЕТНАМ АБ СТВАРЭННI
БЕЛАРУСКА-В`ЕТНАМСКАЙ МIЖУРАДАВАЙ КАМIСII ПА
ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ I НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Сацыялiстычнай Рэспублiкi
В`етнам, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы ўмацоўваць i развiваць гандлёва-эканамiчнае i
навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i
Сацыялiстычнай Рэспублiкай В`етнам,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул 1
З мэтай поўнага i аператыўнага ажыццяўлення задач развiцця
супрацоўнiцтва ў галiне гандлёва-эканамiчных адносiн i
навукова-тэхнiчных сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i
Сацыялiстычнай Рэспублiкай В`етнам Дагаворныя Бакi ствараюць
беларуска-в`етнамскую Мiжурадавую камiсiю па гандлёва-эканамiчным i
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве, якая ў далейшым называецца
"Камiсiя".
Артыкул 2
Камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з дадзеным
Пагадненнем, а таксама з Палажэннем аб рэгламенце дзейнасцi
беларуска-в`етнамскай Мiжурадавай камiсii, распрацаваным Камiсiяй i
зацверджаным на яе першым пасяджэннi.
Артыкул 3
Камiсiя:
1. Падрыхтоўвае прапановы i прымае меры, накiраваныя на
пашырэнне i ўдасканальванне гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва,
прымае рашэннi, якiя спрыяюць развiццю гандлю i ўзаемных iнвестыцый
з улiкам зацiкаўленасцi абедзвюх краiн.
2. Садзейнiчае ў распрацоўцы прапаноў, накiраваных на пашырэнне
i паглабленне навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай
Беларусь i Сацыялiстычнай Рэспублiкай В`етнам, у тым лiку прапаноў
па ўзаемнай перадачы тэхнiчнай дакументацыi, абмену адпаведнай
iнфармацыяй аб дасягненнях абедзвюх краiн у навукова-тэхнiчнай
галiне.
3. Садзейнiчае распрацоўцы i выкананню мерапрыемстваў па
супрацоўнiцтве, узгодненых памiж мiнiстэрствамi, другiмi
цэнтральнымi i рэгiянальнымi органамi кiравання, а таксама
суб`ектамi гаспадарання.
4. Ажыццяўляе кантроль за ходам рэалiзацыi пагадненняў аб
гандлёва-эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве, заключаных
памiж дзвюма краiнамi, а таксама сваiх рашэнняў, прымае меры,
накiраваныя на паспяховае ажыццяўленне гэтых пагадненняў i рашэнняў.
Артыкул 4
Камiсiя складаецца з беларускай i в`етнамскай частак. У кожнай
з частак адпаведны Бок назначае Старшыню, намеснiка Старшынi i
членаў Камiсii. Членам адпаведнай часткi Камiсii з`яўляецца таксама
яе адказны сакратар. У рамках Камiсii могуць стварацца падкамiсii i
рабочыя групы па розным напрамкам гандлёва-эканамiчнага
супрацоўнiцтва. Старшынi iнфармуюць адзiн аднаго аб персанальным
складзе сваiх частак Камiсii i яго магчымых змяненняў.
Артыкул 5
Расходы па правядзенню пасяджэнняў Камiсii нясе той Бок, на
тэрыторыi краiны якога адбываюцца пасяджэннi. Транспартныя расходы i
выдаткi па ўтрыманню, уключаючы пражыванне ў гатэлi ўдзельнiкаў
пасяджэнняў Камiсii, а таксама членаў яе пастаянных i часовых
органаў, нясе Бок, якi накiроўвае сваiх прадстаўнiкоў.
Артыкул 6
Дадзенае Пагадненне заключаецца на неабмежаваны тэрмiн, уступае
ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае да сканчэння 6 месяцаў з дня
атрымання адным з Бакоў пiсьмовага паведамлення другога Боку аб яго
намеры спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.
Здзейснена ў Мiнску 5 чэрвеня 1995 г., у двух экзэмплярах,
кожны на беларускай, в`етнамскай i рускай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку рознагалосся пры тлумачэннi
палажэнняў дадзенага Пагаднення перавага будзе надавацца тэксту на
рускай мове.
За Ўрад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Ўрад Сацыялiстычнай Рэспублiкi В`етнам ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|