ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ АНГОЛА*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 24 красавiка 1995 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Ангола, кiруючыся ўзаемным
жаданнем развiваць узаемаадносiны сяброўства i супрацоўнiцтва, у
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай Канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i на аснове прынцыпаў Статута
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый, вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя
адносiны на ўзроўнi Паслоў з даты падпiсання гэтага Пратакола.
Падпiсана ў Нью-Йорку 24 красавiка 1995 года ў двух экзэмплярах
на беларускай, партугальскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
з`яўляюцца аднолькава сапраўднымi.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Ангола
Аляксандр Сычоў Афонса Ван-Дунем Мбiнда
Пасол Пасол
Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь пры Рэспублiкi Ангола пры
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый
<<< Главная
страница | < Назад
|