ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I КАРАЛЕЎСТВАМ НIДЭРЛАНДАЎ АБ
ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ ПАМIЖ I ПА-ЗА IХ ТЭРЫТОРЫЯМI*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 1 лiстапада 1995 г.
Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Нiдэрландаў, якiя далей
называюцца Дагаворнымi Бакамi;
з`яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,
жадаючы садзейнiчаць развiццю мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi,
жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных
зносiн памiж i па-за iх тэрыторыямi,
ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
АРТЫКУЛ 1
ВЫЗНАЧЭННI
У мэтах гэтага Пагаднення i Дадатка да яго, калi кантэкст не
патрабуе iншага:
а) тэрмiн "Канвенцыя" азначае Канвенцыю аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага сёмага
снежня 1944 г. i ўключае ў сябе любы Дадатак, прыняты згодна з
Артыкулам 90 гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да Дадаткаў або гэтай
Канвенцыi згодна з Артыкуламi 90 i 94, наколькi гэтыя Дадаткi i
папраўкi ўступiлi ў сiлу або ратыфiкаваны абодвума Дагаворнымi
Бакамi;
б) тэрмiн "Авiяцыйныя ўлады" азначае ў выпадку Рэспублiкi
Беларусь - Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый i ў выпадку
Каралеўства Нiдэрландаў - Мiнiстра транспарту, грамадскiх работ i
кiравання воднымi рэсурсамi, або ў абодвух выпадках - любую асобу
або орган, упаўнаважаных выконваць любыя функцыi, што ажыццяўляюцца
ў цяперашнi час указанымi ўладамi;
в) тэрмiн "Назначанае авiяпрадпрыемства" азначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана i ўпаўнаважана ў адпаведнасцi
з Артыкулам 4 гэтага Пагаднення;
г) тэрмiн "Тэрыторыя" у адносiнах да Дзяржавы мае значэнне,
якое вызначаецца ў Артыкуле 2 Канвенцыi;
д) тэрмiны "Паветраныя зносiны", "Мiжнародныя паветраныя
зносiны", "Авiяпрадпрыемства" i "Прыпынак у мэтах, не звязаных з
рухам" маюць значэнне, якое адпаведна надаецца iм у Артыкуле 96
Канвенцыi;
е) тэрмiны "Дагаворная авiялiнiя" i "Устаноўлены маршрут"
азначаюць адпаведна мiжнародныя паветраныя зносiны згодна з
Артыкулам 2 гэтага Пагаднення i маршрут, якi устаноўлены ў
адпаведным раздзеле Дадатка да гэтага Пагаднення;
ж) тэрмiн "Запасы" азначае гатовыя спажывецкiя вырабы для
выкарыстання або продажу на борце паветранага судна пад час палёту,
уключаючы iнтэндантцкiя запасы;
з) тэрмiн "Пагадненне" азначае гэта Пагадненне, Дадатак, што
распрацаваны да яго, i любыя папраўкi да Пагаднення або Дадатку;
i) тэрмiн "Тарыф" азначае любую суму, якая спаганяецца
авiяпрадпрыемствамi непасрэдна або праз iх прадстаўнiкоў з любых
асоб або арганiзацый за перавозку пасажыраў (i iх багажу) i грузу
(за выключэннем пошты) паветранымi транспартнымi сродкамi,
уключаючы:
I. умовы, якiя рэгулююць наяўнасць i парадак прымянення тарыфу,
i
II. аплату i ўмовы iншых паслуг, якiя з`яўляюцца дапаможнымi ў
адносiнах да такiх перавозак, што выконваюцца авiяпрадпрыемствамi;
к) тэрмiн "змена паветранага судна" азначае эксплуатацыю адной
з дагаворных лiнiй назначаным авiяпрадпрыемствам такiм чынам, што на
адным або больш чым адным участку маршрута палёт выконваецца
паветраным суднам, якое адрознiваецца па правознай ёмiстасцi ад
суднаў, што выкарыстоўваюцца на iншым участку;
л) тэрмiн "Кампутарная сiстэма бранiравання" (КСБ) азначае
аўтаматызаваную сiстэму, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб раскладзе
палётаў, наяўнасцi месцаў, тарыфаў i спадарожных паслугах, з
дапамогай якiх можна ажыццявiць бранiраванне i/або выдачу бiлетаў i
якая прадастаўляе некаторыя або ўсе гэтыя паслугi агентам па
афармленню турыстычных перавозак.
АРТЫКУЛ 2
НАДАВАННЕ ПРАВОЎ
1. Кожны Дагаворны Бок надае другому Дагаворнаму Боку за
выключэннем тых, што ўказаны ў Дадатку, наступныя правы для
ажыццяўлення мiжнародных паветраных перавозак назначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку:
а) права пралёту яго тэрыторыi без пасадкi;
б) права выконваць прыпынкi на яго тэрыторыi ў мэтах, не
звязаных з рухам; i
в) пры эксплуатацыi дагаворнай лiнii на ўстаноўленым маршруце -
права выконваць прыпынкi на яго тэрыторыi для прыняцця на борт i
выгрузкi пасажыраў, грузу i пошты як паасобна так i ў спалучэннi,
што перавозяцца па мiжнародных зносiнах.
2. Нiвошта ў пункце 1 гэтага Артыкула не павiнна трактавацца як
надаванне авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку права
ўдзельнiчаць у паветраных перавозках памiж пунктамi, якiя размешчаны
на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 3
ЗАМЕНА ПАВЕТРАНАГА СУДНА
1. Кожнае назначанае авiяпрадпрыемства можа пры выкананнi
якiх-небудзь або ўсiх палётаў па дагаворных лiнiях i па свайму
выбару замянiць паветранае судна на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку або ў любым пункце па ўстаноўленых маршрутах, пры ўмове, калi:
а) для судна, што выкарыстоўваецца па-за пунктам замены
паветранага судна, састаўлены графiк з улiкам суднаў, што прыбываюць
або вылятаюць з аэрапорту ў залежнасцi ад таго, якi з выпадкаў мае
масца;
б) у выпадку замены паветранага судна на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку i калi эксплуатуецца больш чым адно судна па-за
пунктам замены, то толькi адно паветранае судна можа быць
аднолькавым па памерах i нiводнае - больш вялiкiм, чым судны, што
выкарыстоўваюцца ў сектары трэцяй або чацвёртай ступенi "свабоды
паветра".
2. У мэтах дзеянняў па замене паветранага судна назначанае
авiяпрадпрыемства можа выкарыстаць асабiстае абсталяванне i з
захоўваннем нацыянальных нарматываў арэндаванае абсталяванне, i можа
дзейнiчаць згодна з камерцыйнымi пагадненнямi з iншым
авiяпрадпрыемствам.
3. Назначанае авiяпрадпрыемства можа выкарыстаць розныя або
iдэнтычныя нумары рэйса для сектараў, у якiх ажыццяўляецца замена
паветранага судна.
АРТЫКУЛ 4
НАЗНАЧЭННЕ АБО НАДАВАННЕ ПАЎНАМОЦТВАЎ
1. Кожны Дагаворны Бок мае права пiсьмова паведамiць па
дыпламатычных каналах другому Дагаворнаму Боку аб назначэннi
авiяпрадпрыемства для ажыццяўлення паветраных зносiн на маршрутах,
што ўстаноўлены ў Дадатку, а таксама замянiць назначанае раней
авiяпрадпрыемства iншым авiяпрадпрыемствам.
2. Пасля атрымання такога паведамлення кожны Дагаворны Бок
безадкладна надае авiяпрадпрыемству, што назначана другiм Дагаворным
Бокам, адпаведныя дазволы на эксплуатацыю пры ўмове захавання
палажэнняў гэтага Артыкула.
3. Пасля атрымання дазволу на эксплуатацыю, якi ўказаны ў
пункце 2 гэтага Артыкула, назначанае авiяпрадпрыемства можа ў любы
час пачаць эксплуатаваць дагаворныя лiнii часткова або ў поўным
аб`ёме пры ўмове захавання палажэнняў гэтага Пагаднення i ў тым
выпадку, калi тарыфы на такiя паслугi былi ўстаноўлены ў
адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 6 гэтага Пагаднення.
4. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовiць у выдачы дазволу на
эксплуатацыю, якi ўказаны ў пункце 2 гэтага Артыкула, або можа
надаваць такi дазвол на ўмовах, якiя ён палiчыць неабходнымi, да
ажыццяўлення, назначаным авiяпрадпрыемствам правоў, агавораных у
Артыкуле 2 гэтага Пагаднення, калi ён не перакананы ў тым, што
рэальным правам уласнасцi i эфектыўным кантролем над гэтым
авiяпрадпрыемствам надзелены Дагаворны Бок, якi яго назначае, або
яго грамадзяне, або i тыя i другiя.
АРТЫКУЛ 5
АДМЕНА I ПРЫПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ ДАЗВОЛУ
1. Дагаворныя Бакi маюць права адмовiць у дазволах, агавораных
у Артыкуле 4, у адносiнах да авiяпрадпрыемства, назначанага другiм
Дагаворным Бокам, адмянiць або прыпынiць дзеянне такiх дазволаў або
выстаўляць умовы:
а) у выпадку, калi авiяцыйныя ўлады гэтага Дагаворнага Боку
перакананы, што авiяпрадпрыемства не выконвае ўмовы, прадпiсаныя
законамi i правiламi, якiя звычайна i разумна прымяняюцца такiмi
ўладамi ў адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi;
б) у выпадку незахавання такiм авiяпрадпрыемствам законаў i
правiлаў таго Дагаворнага Боку;
в) калi яны не перакананы ў тым, што рэальнае права ўласнасцi i
эфектыўны кантроль над авiяпрадпрыемствам належыць Дагаворнаму Боку,
якi назначае гэта авiяпрадпрыемства, або яго грамадзянам, або i тым
i другiм;
г) калi авiяпрадпрыемства не выконвае iншыя ўмовы эксплуатацыi
ў адпаведнасцi з палажэннямi, прадпiсанымi гэтым Пагадненнем.
2. За выключэннем выпадкаў, калi неабходна безадкладна
прадпрыняць дзеяннi для прадухiлення далейшага парушэння ўказаных
вышэй законаў i правiлаў, правы, якiя пералiчаны ў пункце 1 гэтага
Артыкула, ажыццяўляюцца толькi пасля кансультацыi з авiяцыйнымi
ўладамi другога Дагаворнага Боку. Калi iншае не ўзгоднена памiж
Дагаворнымi Бакамi, такiя кансультацыi пачынаюцца на працягу
шасцiдзесяцi (60) дзён з даты атрымання запыту аб гэтым.
АРТЫКУЛ 6
ТАРЫФЫ
1. Тарыфы, якiя ўстанаўлiваюцца назначанымi авiяпрадпрыемствамi
Дагаворных Бакоў за перавозкi памiж iх тэрыторыямi, зацвярджаюцца
авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў i ўстанаўлiваюцца на
разумных узроўнях з належным улiкам усiх спадарожных фактараў,
уключаючы эксплуатацыйныя выдаткi, разумны прыбытак i тарыфы iншых
авiяпрадпрыемстваў, якiя ажыццяўляюць перавозкi на любых участках
устаноўленага маршруту.
2. Тарыфы, што ўказаны ў пункце 1 гэтага Артыкула, па меры
магчымасцi ўзгадняюцца назначанымi авiяпрадпрыемствамi шляхам
выкарыстання працэдур Мiжнароднай асацыяцыi паветранага транспарту
па ўстаноўцы тарыфаў. Калi гэта немагчыма, тарыфы ўзгадняюцца памiж
назначанымi авiяпрадпрыемствамi. У любым выпадку тарыфы належаць
зацвярджэнню авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.
3. Усе ўзгодненыя такiм чынам тарыфы перадаюцца на зацверджанне
авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных Бакоў не пазней, чым за
шэсцьдзесят (60) дзён да даты iх увядзення, што была прапанавана,
акрамя тых выпадкаў, калi ўказаныя ўлады пагадзiлiся аб скарачэннi
гэтага перыяду ў асобных выпадках.
4. Адабрэнне тарыфаў можа быць дано спецыяльным чынам або, калi
нiхто з авiяцыйных улад не выказаў неадабрэння на працягу трыццацi
(30) дзён ад даты падачы паведамлення ў адпаведнасцi з пунктам 3
гэтага Артыкулу, гэтыя тарыфы лiчацца зацверджаннымi.
У выпадку, калi перыяд скарочаны, як прадугледжана ў пункце 3,
авiяцыйныя ўлады могуць пагадзiцца, каб тэрмiн, на працягу якога
павiнна быць паведамлена аб любой нязгодзе, таксама быў адпаведна
скарочаны.
5. Калi тарыф не можа быць узгоднены ў адпаведнасцi з пунктам 2
гэтага Артыкула або калi на працягу перыяду, якi прымяняецца ў
адпаведнасцi з пунктам 4 гэтага Артыкула, авiяцыйныя ўлады аднаго з
Дагаворных Бакоў паведамляюць авiяцыйным уладам другога Дагаворнага
Боку аб сваёй нязгодзе з любым тарыфам, узгодненым у адпаведнасцi з
палажэннямi пункта 2 гэтага Артыкула, авiяцыйныя ўлады абодвух
Дагаворных Бакоў спрабуюць устанавiць тарыф шляхам узаемнага
пагаднення.
6. Калi авiяцыйныя ўлады не могуць дамовiцца па тарыфу, што
пераданы iм згодна з пунктам 3 гэтага Артыкула або па устанаўленню
тарыфу згодна з пунктам 5 гэтага Артыкула, спрэчка вырашаецца ў
адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 18 гэтага Пагаднення.
7. Тарыфы, што ўстаноўлены ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага
Артыкула, застаюцца ў сiле да ўстанаўлення новых тарыфаў.
8. Назначаныя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў не
могуць спаганяць тарыфныя стаўкi, што адрознiваюцца ад тых, якiя
зацверджаны ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Артыкула.
АРТЫКУЛ 7
КАМЕРЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
1. Назначаныя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў маюць
права:
а) ствараць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ўстановы
дзеля садзейнiчання ажыццяўленню паветраных перавозак i продажу
бiлетаў, а таксама дзеля аказання iншых паслуг, неабходных для
забеспячэння паветраных перавозак;
б) займаюцца продажам паветраных перавозак на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку непасрэдна або на вырашэнне такога
авiяпрадпрыемства, праз сваiх агентаў.
2. Назначанае авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку мае
права прывозiць i ўтрымлiваць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку
свой старэйшы кiруючы, камерцыйны, аператыўны i тэхнiчны персанал,
якi можа быць неабходны для забеспячэння паветраных перавозак.
3. Такiя патрэбы ў персанале на вырашэнне назначанага
авiяпрадпрыемства могуць папаўняцца (камплектавацца) асабiстым
персаналам або шляхам выкарыстання паслуг любой iншай арганiзацыi,
кампанii або авiяпрадпрыемства, што дзейнiчаюць на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку i ўпаўнаважаны аказваць такiя паслугi на тэрыторыi
гэтага Дагаворнага Боку.
4. Вышэйпамянёная дзейнасць выконваецца ў адпаведнасцi з
законамi i правiламi другога Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 8
КАНКУРЭНЦЫЯ НА РОЎНЫХ УМОВАХ
1. Назначаным авiяпрадпрыемствам абодвух Дагаворных Бакоў
надаюцца справядлiвыя i роўныя магчымасцi ўдзельнiчаць у мiжнародных
паветраных перавозках, прадугледжаных гэтым Пагадненнем.
2. Кожны Дагаворны Бок прадпрымае ўсе адпаведныя дзеяннi ў
межах сваёй юрысдыкцыi дзеля ўстаранення ўсiх форм дыскрымiнацыi ад
метадаў несумленнай канкурэнцыi, якая неспрыяльна адбiваецца на
канкурэнтназдольнасцi авiяпрадпрыемстваў другога Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 9
РАСКЛАД ПАЛЁТАЎ
1. Авiяпрадпрыемства, што назначана адным Дагаворным Бокам, за
сорак пяць (45) дзён паведамляе авiяцыйным уладам другога
Дагаворнага Боку аб раскладзе палётаў, якiя ён мае намер выконваць,
указваючы iх частату, тып паветранага судна, канфiгурацыю i
колькасць месцаў, што надаюцца пасажырам.
2. Заяўкi з просьбай на дазвол выконваць дадатковыя рэйсы
могуць падавацца назначаным авiяпрадпрыемствам для зацвярджэння
непасрэдна авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 10
ПАДАТКI, МЫТНЫЯ ПОШЛIНЫ I ЗБОРЫ
1. Паветраныя судны, што эксплуатуюцца на мiжнародных
паветраных зносiнах назначаным авiяпрадпрыемствам любога
Дагаворнага Боку, а таксама iх звычайнае абсталяванне, запасныя
часткi, запасы палiва i змазачных матэрыялаў, запасы паветраных
суднаў (уключаючы прадукты харчавання, напоi i табачныя вырабы), што
знаходзяцца на борце, а таксама рэкламныя матэрыялы, што захоўваюцца
на борце такiх паветраных суднаў, вызваляюцца ад мытных пошлiн,
аплаты за дагляд i падобных дзяржаўных або мясцовых збораў i
плацяжоў пасля прыбыцця на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку пры
ўмове, што такое абсталяванне i запасы захоўваюцца на борце
паветраных суднаў да моманту iх паўторнага вывазу.
2. У адносiнах да звычайнага абсталявання, запасных частак,
запасаў палiва, змазачных матэрыялаў i запасаў паветраных суднаў,
увезеных на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку назначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку або ад яго iмя, або
прынятых на борт паветраных суднаў, што эксплуатуюцца такiм
назначаным авiяпрадпрыемствам, i прызначаных выключна дзеля
выкарыстання на борце суднаў, якiя ажыццяўляюць мiжнародныя зносiны,
не прымяняюцца нiякiя зборы i плацяжы, уключаючы мытныя пошлiны i
аплату за дагляд, што ўведзены на тэрыторыi першага Дагаворнага
Боку, нават калi гэтыя запасы прызначаны для выкарыстання на частцы
маршруту, якi праходзiць над тэрыторыяй таго Дагаворнага Боку, дзе
яны былi прыняты на борт.
Вышэйназваныя вырабы могуць знаходзiцца пад мытным наглядам i
кантролем.
Палажэннi гэтага пункту не могуць трактавацца такiм чынам, каб
накладаць на Дагаворны Бок абавязацельствы па пакрыццю мытных
пошлiн, якiя ўжо спагнаны за памянёныя вышэй вырабы.
3. Звычайнае бартавое абсталяванне, запасныя часткi, запасы
палiва i змазачных матэрыялаў i запасы паветранага судна, што
захоўваюцца на борце паветранага судна любым з Дагаворных Бакоў,
могуць быць выгружаны на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку толькi з
дазволу мытных улад гэтага Дагаворнага Боку, якiя могуць
запатрабаваць, каб гэтыя матэрыялы знаходзiлiся пад iх наглядам да
моманту iх паўторнага вывазу або iншага выкарыстання ў адпаведнасцi
з мытнымi правiламi.
АРТЫКУЛ 11
ПАДВОЕНАЕ ПАДАТКААБКЛАДАННЕ
1. Даходы i прыбыткi ад эксплуатацыi паветраных суднаў на
мiжнародных перавозках падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў
Дзяржаве, дзе размешчана сапраўднае кiраўнiцтва прадпрыемства.
2. Даходы ад адчужэння паветраных суднаў, што эксплуатуюцца на
мiжнародных перавозках, падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў
Дзяржаве, дзе размешчана сапраўднае кiраўнiцтва прадпрыемства.
3. Капiтал, што ўяўляе сабой паветраныя судны, якiя
эксплуатуюцца на мiжнародных перавозках, i рухомая маёмасць, якая
адносiцца да эксплуатацыi такiх паветраных суднаў, падлягае
падаткаабкладанню толькi ў Дзяржаве, дзе размешчана сапраўднае
кiраўнiцтва прадпрыемства.
4. Палажэннi пункта 1 гэтага Артыкула таксама адносяцца да
даходаў i прыбыткаў ад удзелу ў аб`яднаннi, сумесным прадпрыемстве
або мiжнародным дзеючым агенцтве.
5. Калi пагадненне памiж Дагаворнымi Бакамi аб пазбяганнi
падвоенага падаткаабкладання даходаў або капiталу прадугледжвае
парадак, што адрознiваецца ад парадку, на якi робiцца спасылка ў
пунктах 1-4 гэтага Артыкула, то прымяняюцца палажэннi пагаднення аб
пазбяганнi падвоенага падаткаабкладання даходаў або капiталу.
АРТЫКУЛ 12
ТРАНСФЕРТ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ
1. Назначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў маюць права
аказваць платныя паслугi па паветраных перавозках i прадаваць iх на
тэрыторыi абодвух Дагаворных Бакоў, непасрэдна або праз агента, за
любую валюту.
2. Назначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў маюць права
свабодна пераводзiць з тэрыторыi, на якой ажыццяўляецца продаж, на
сваю тэрыторыю лiшкi ад перавышэння даходаў над выдаткамi. У такi
чысты трансферт уваходзяць паступленнi ад продажу паветраных
перавозак i дапаможных або дадатковых паслуг, ажыццёўленых
непасрэдна або праз агентаў, i звычайныя камерцыйныя працэнты, якiя
атрыманы ад такiх даходаў, што знаходзяцца на дэпазiце ў чаканнi
пераводу.
3. Назначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў не пазней, чым
за 30 дзён пасля звяртання павiнны атрымаць дазвол на такi перавод у
свабодна канвертуемай валюце.
Назначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў пасля атрымання
дазволу маюць права ажыццявiць сапраўдны трансферт.
АРТЫКУЛ 13
ПРЫМЯНЕННЕ ЗАКОНАЎ, ПРАВIЛАЎ I ПРАЦЭДУР
1. Законы, правiлы i працэдуры кожнага Дагаворнага Боку, што
адносяцца да ўезду на тэрыторыю або выезду з яе тэрыторыi
паветраных суднаў, якiя заняты на мiжнародных паветраных зносiнах
або адносяцца да эксплуатацыi i навiгацыi такiх паветраных суднаў,
павiнны захоўвацца назначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага
Боку пры ўездзе на ўказаную тэрыторыю, знаходжаннi на ёй i ўключаючы
выезд з яе.
2. Законы, правiлы i працэдуры кожнага Дагаворнага Боку, што
адносяцца да iмiграцыi, пашпартоў або iншых зацверджаных праязных
дакументаў, уезду, мытнай ачысткi працэдуры мытнага дагляду i
карантыну, павiнны прымяняцца ў адносiнах да экiпажу, пасажыраў,
грузу i пошты, што перавозяцца паветранымi суднамi назначанага
авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку пасля прыбыцця на
тэрыторыю гэтага Дагаворнага Боку пры знаходжаннi на ёй i ўключаючы
выезд з яе.
3. Пасажыры, багаж i груз пры прамым транзiце праз тэрыторыю
любога Дагаворнага Боку, якiя не пакiдаюць межы той зоны аэрапорту,
што спецыяльна адведзена для такiх мэтаў, падлягаюць толькi
спрошчанню праверкi, акрамя выпадкаў, якiя адносяцца да ??? ??
супраць насiлля i паветранага пiрацтва.
Багаж i груз пры прамым транзiце вызваляюцца ад мытных пошлiн i
iншых падобных падаткаў.
4. Узносы i зборы, што прымяняюцца на тэрыторыi кожнага
Дагаворнага Боку ў адносiнах да дзеянняў авiяпрадпрыемства другога
Дагаворнага Боку за карыстанне аэрапортамi i iншымi авiяцыйнымi
сродкамi на тэрыторыi першага Дагаворнага Боку, не павiнны быць
вышэй, чым тыя, якiя прымяняюцца ў адносiнах да любога iншага
авiяпрадпрыемства, што займаецца падобнымi паветранымi перавозкамi.
5. Нiводзiн з Дагаворных Бакоў не аддае перавагу нiякаму iншаму
авiяпрадпрыемству перад назначаным авiяпрадпрыемствам другога
Дагаворнага Боку пры прымяненнi мытных, iмiграцыйных, карантынных i
iншых падобных правiлаў або пры карыстаннi аэрапортамi, паветранымi
трасамi, службамi паветранага руху i спадарожнымi сродкамi, што
знаходзяцца пад яго кiраваннем.
АРТЫКУЛ 14
ПРЫЗНАННЕ СЕРТЫФIКАТАЎ I ЛIЦЭНЗIЙ
Пасведчаннi аб годнасцi да палётаў, пасведчаннi аб квалiфiкацыi
i лiцэнзii, што выданы або пацверджаны адным Дагаворным Бокам, з
няскончаным тэрмiнам дзеяння прызнаюцца другiм Дагаворным Бокам у
якасцi маючых сiлу з мэтай эксплуатацыi дагаворных авiялiнiй на
ўстаноўленых маршрутах пры ўмове, што такiя сертыфiкаты або лiцэнзii
былi выданы або пацверджаны ў адпаведнасцi з стандартамi,
устаноўленымi згодна Канвенцыi.
Аднак кожны Дагаворны Бок захоўвае за сабой права адмовiць у
прызнаннi, пры палётах над яго тэрыторыяй, пасведчанняў або
квалiфiкацый i лiцэнзiй, выданых яго асабiстым грамадзянам другiм
Дагаворным Бокам.
АРТЫКУЛ 15
АВIЯЦЫЙНАЯ БЯСПЕКА
1. Дагаворныя Бакi дамовiлiся надаваць адзiн аднаму неабходную
дапамогу з мэтай прадухiлення незаконнага захопу паветранага судна i
iншых незаконных актаў, якiя замахваюцца на бяспеку паветранага
судна аэрапортаў i навiгацыйнага абсталявання, а таксама любой iншай
пагрозы авiяцыйнай бяспецы.
2. Кожны Дагаворны Бок пагаджаецца захоўваць патрабуемыя
другiм Дагаворным Бокам недыскрымiнацыйныя i звычайна прымяняемыя
меры бяспекi для ўезду на тэрыторыю гэтага другога Дагаворнага Боку
i прадпрымаць адпаведныя меры па дагляду пасажыраў i iх ручной
паклажы.
Кожны Дагаворны Бок будзе ўдзяляць належную ўвагу любой
просьбе, якая зыходзiць ад другога Дагаворнага Боку, у адносiнах да
прыняцця спецыяльных мер бяспекi для яго паветраных суднаў або
пасажыраў з мэтай прадухiлення канкрэтнай пагрозы.
3. Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць у адпаведнасцi з прымяняемымi
палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы, што ўстаноўлены Мiжнароднай
арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi. Калi адзiн Дагаворны Бок
адступае ад такiх палажэнняў, другi Дагаворны Бок можа патрабаваць
правядзення кансультацый з гэтым Дагаворным Бокам. Калi няма iншай
дамоўленасцi памiж Дагаворнымi Бакамi, такiя кансультацыi пачынаюцца
не пазней шасцiдзесяцi (60) дзён з даты атрымання такога запыту.
Недасягненне задаволеных дамоўленасцей можа стаць падставай для
прымянення Артыкула 18 гэтага Пагаднення.
4. Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць у адпаведнасцi з палажэннямi
Канвенцыi аб злачынствах некаторых iншых дзеяннях, учыненых на борце
паветранага судна, што была падпiсана ў Токiо 14 верасня 1963 года,
Канвенцыi аб барацьбе з незаконным захопам паветранага судна, што
была падпiсана ў Гаазе 16 снежня 1970 года, i Канвенцыi па барацьбе
з незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi грамадзянскай
авiяцыi, што была падпiсана у Манрэалi 23 верасня 1971 года,
наколькi абодвы Дагаворныя Бакi з`яўляюцца ўдзельнiкамi гэтых
Канвенцый.
5. У выпадку здарэння або пагрозы здарэння з незаконным захопам
паветранага судна або iншых незаконных актаў, парушаючых бяспеку
паветранага судна, аэрапортаў або сродкаў аэранавiгацыi, Дагаворныя
Бакi аказваюць адзiн аднаму дапамогу шляхам устанаўлення сувязi з
мэтай хуткага i бяспечнага спынення такога здарэння або яго пагрозы.
АРТЫКУЛ 16
КАМПУТАРНАЯ СIСТЭМА БРАНIРАВАННЯ
1. Дагаворныя Бакi дамовiлiся, што:
а) iнтарэсы спажыўцоў паслуг у сферы паветраных перавозак
будуць абаронены ад няправiльнага выкарыстання такой iнфармацыi,
уключаючы надаванне непраўдзiвай iнфармацыi;
б) назначанае авiяпрадпрыемства Дагаворнага Боку i яго агенты
будуць мець неабмежаваны i недыскрымiнацыйны доступ да выкарыстання
кампутарнай сiстэмы бранiравання (КСБ) на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку;
в) у гэтых адносiнах Правiлы КСБ, што прыняты ЕЭС, маюць
перавагу на тэрыторыi Нiдэрландаў у той час, як на тэрыторыi
Беларусi прымяняюцца Правiлы КСБ IКАО.
2. Кожны Дагаворны Бок гарантуе КСБ, што выбрана назначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку ў якасцi асноўнай
сiстэмы, свабодны i бесперашкодны доступ на сваю тэрыторыю. Нiводзiн
з Дагаворных Бакоў на сваёй тэрыторыi не павiнен прад`яўляць або
дазваляць каму-небудзь прад`яўляць КСБ назначанага авiяпрадпрыемства
другога Дагаворнага Боку больш строгiя патрабаваннi, чым тыя, якiя
прад`яўляюцца КСБ яго асабiстага назначанага авiяпрадпрыемства, у
адносiнах да:
а) эксплуатацыi i продажу паслуг КСБ, уключаючы парадак
адлюстравання i рэдагавання КСБ; i
б) доступу i выкарыстання сродкаў сувязi, вырабу i выкарыстання
прыборнага абсталявання i праграмнага забеспячэння або ўстаноўкi
прыборнага абсталявання.
АРТЫКУЛ 17
ПРАВЯДЗЕННЕ КАНСУЛЬТАЦЫЙ I ЎНЯСЕННЕ ПАПРАВАК
1. У духу цеснага супрацоўнiцтва авiяцыйныя ўлады Дагаворных
Бакоў перыядычна праводзяць адна з адной кансультацыi з мэтай
забеспячэння рэалiзацыi i задавальняючага выканання палажэнняў
гэтага Пагаднення.
2. Любы Дагаворны Бок можа патрабаваць правядзення кансультацый
з мэтай унясення змен у гэта Пагадненне або Дадатак да яго. Такiя
кансультацыi пачынаюцца не пазней шасцiдзесяцi (60) дзён з даты
атрымання запыту другога Дагаворнага Боку, калi няма iншай
дамоўленасцi. Такiя кансультацыi могуць праводзiцца шляхам
перагавораў або перапiскi.
3. Любое змяненне ў гэта Пагадненне, узгодненае памiж
Дагаворнымi Бакамi, уступае ў сiлу з даты пiсьмовага паведамлення
адзiн аднаму Дагаворнымi Бакамi аб выкананнi адпаведных заканадаўчых
працэдур.
4. Любое змяненне у Дадатак да гэтага Пагаднення павiнна быць
узгоднена ў пiсьмовым выглядзе памiж авiяцыйнымi ўладамi i ўступае ў
сiлу з моманту, вызначанаму ўказанымi ўладамi.
АРТЫКУЛ 18
УРЭГУЛЯВАННЕ СПРЭЧАК
1. У выпадку ўзнiкнення любой спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi,
што датычыць тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення, Дагаворныя
Бакi ў першую чаргу iмкнуцца ўрэгуляваць яе шляхам перагавораў памiж
iмi.
2. У выпадку, калi Дагаворныя Бакi не могуць урэгуляваць
спрэчку шляхам перагавораў, то па просьбе любога з Дагаворных Бакоў
спрэчка можа быць перадана для прыняцця рашэння на разгляд суда, што
складаецца з трох арбiтраў: пры гэтым па аднаму арбiтру назначае
кожны Дагаворны Бок, а трэцi назначаецца па ўзгадненню памiж гэтымi
двума арбiтрамi пры ўмове, што гэты трэцi арбiтр не з`яўляецца
грамадзянiнам нiводнага з Дагаворных Бакоў. Кожны з Дагаворных Бакоў
назначае арбiтра на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з даты атрымання
любым Дагаворным Бокам ад другога Дагаворнага Боку дыпламатычнай
ноты аб арбiтражным вырашэннi спрэчкi, а назначэнне трэцяга арбiтра
ўзгадняецца на працягу наступных шасцiдзесяцi (60) дзён. Калi адзiн
з Дагаворных Бакоў не можа назначыць свайго арбiтра на працягу
шасцiдзесяцi (60) дзён, або кандыдатура трэцяга арбiтра не ўзгоднена
на працягу ўзгодненага тэрмiну, то любы з Дагаворных Бакоў можа
прасiць Прэзiдэнта Савета Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай
авiяцыi назначыць арбiтра або арбiтраў.
3. Дагаворныя Бакi абавязуюцца выконваць любое рашэнне згодна
пункту 2 гэтага Артыкула.
АРТЫКУЛ 19
СПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ
Любы Дагаворны Бок можа ў любы час па дыпламатычных каналах у
пiсьмовым выглядзе паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб сваiм
рашэннi скасаваць гэта Пагадненне. Адначасова такое паведамленне
накiроўваецца ў Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi. У
такiм выпадку Пагадненне спыняе сваё дзеянне праз дванаццаць (12)
месяцаў пасля атрымання паведамлення другiм Дагаворным Бокам, калi
толькi гэта паведамленне аб скасаваннi не было анулявана па
пагадненню да сканчэння гэтага тэрмiну. Пры адсутнасцi пацвярджэння
аб атрыманнi другiм Дагаворным Бокам, паведамленне лiчыцца атрыманым
праз чатырнаццаць (14) дзён пасля атрымання паведамлення Мiжнароднай
арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
АРТЫКУЛ 20
РЭГIСТРАЦЫЯ Ў IКАО
Гэта Пагадненне i любыя папраўкi да яго рэгiструюцца ў
Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
АРТЫКУЛ 21
ПРЫМЯНЕННЕ ШМАТБАКОВЫХ ПАГАДНЕННЯЎ
1. Палажэннi Канвенцыi прымяняюцца ў адносiнах да гэтага
Пагаднення.
2. Калi ўступае ў сiлу шматбаковае пагадненне, якое датычыцца
любога пытання, што прадугледжана гэтым Пагадненнем, то адпаведныя
палажэннi таго пагаднення замяняюць сабой адпаведныя палажэннi
гэтага Пагаднення.
АРТЫКУЛ 22
ПРЫМЯНIМАСЦЬ
У адносiнах да Каралеўства Нiдэрландаў гэта Пагадненне
прымяняецца да Каралеўства выключна ў Еўропе.
АРТЫКУЛ 23
УСТУПЛЕННЕ Ў СIЛУ
Гэта Пагадненне часова прымяняецца на трыццаты дзень з даты яго
падпiсання i ўступае ў сiлу ў першы дзень другога месяца наступнага
за датай, калi Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму ў пiсьмовым
выглядзе аб тым, што неабходныя заканадаўчыя працэдуры выкананы ў
кожнай дзяржаве.
У пасведчанне чаго нiжэй падпiсаўшыя i належным чынам
упаўнаважаныя на гэта сваiмi Урадамi падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў г.Мiнску 10 красавiка 1995 года ў двух экзэмплярах
на беларускай, галандскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку якiх-небудзь розначытанняў перавагу мае тэкст на
англiйскай мове.
За Рэспублiку Беларусь ______________ подпiс
За Каралеўства Нiдэрландаў ______________ подпiс
ДАДАТАК
да Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i
Каралеўствам Нiдэрландаў аб паветраных зносiнах
1. Назначанае авiяпрадпрыемства Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае
права ажыццяўляць паветраныя перавозкi па маршрутах, што азначаны
нiжэй:
пункты ў Беларусi i прамежкавыя пункты - пункты ў Нiдэрландах -
пункты па-за - i наадварот.
2. Назначанае авiяпрадпрыемства Каралеўства Нiдэрландаў
атрымлiвае права ажыццяўляць паветраныя перавозкi па маршрутах, што
азначаны нiжэй:
пункты ў Нiдэрландах - прамежкавыя пункты - пункты ў Беларусi -
пункты па-за - i наадварот.
3. Любы або ўсе прамежкавыя пункты i/або пункты ўсiх указаных
маршрутаў на вырашэнне кожнага назначанага авiяпрадпрыемства могуць
быць прапушчаны на любым або ўсiх палётах пры ўмове, што гэтыя
палёты пачынаюцца, адпаведна заканчваюцца на тэрыторыi Дагаворнага
Боку, якi назначыў авiяпрадпрыемства.
4. Назначаным авiяпрадпрыемствам Дагаворных Бакоў будзе
дазволена ажыццяўляць палёты па вышэй азначаных маршрутах без
абмежаванняў у адносiнах да частаты i тыпу паветранага судна, у
любой канфiгурацыi.
5. Любыя прамежкавыя пункты i/або пункты па-за могуць
абслугоўвацца назначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку
без ажыццяўлення правоў па пятай свабодзе паветра памiж гэтымi
пунктамi i тэрыторыяй другога Дагаворнага Боку. Такiя правы па пятай
свабодзе паветра тым не менш могуць быць ажыццёўлены назначаным
авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку пасля атрымання
папярэдняга адабрэння ад авiяцыйных улад другога Дагаворнага Боку.
<<< Главная
страница | < Назад
|