МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў СФЕРЫ БАРАЦЬБЫ З НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ НАРКАТЫЧНЫХ
СРОДКАЎ, АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ I МIЖНАРОДНЫМ ТЭРАРЫЗМАМ
===
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучанага Каралеўства
Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi (якiя далей будуць называцца
"Удзельнiкi");
падзяляючы глыбокую турботу з нагоды росту незаконнага абароту
наркатычных сродкаў, арганiзаванай злачыннасцi i мiжнароднага
тэрарызму;
пацвярджаючы сваю рашучасць змагацца з пагрозай, якую
прадстаўляюць гэтыя небяспечныя злачынствы;
будучы ўпэўненымi ў неабходнасцi супрацоўнiцтва ў барацьбе з
незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганiзаванай злачыннасцю i
мiжнародным тэрарызмам,
ЗГАДЗIЛIСЯ Ў НАСТУПНЫМ:
Незаконны абарот наркатычных сродкаў
1. Удзельнiкi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным
заканадаўствам (i мiжнароднымi абавязацельствамi) абменьваюцца
iнфармацыяй аб незаконным абароце наркатычных сродкаў, метадах
барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, а таксама
прымаемых мерах па прадухiленню адмывання даходаў ад незаконнага
абарота наркатычных сродкаў.
Арганiзаваная злачыннасць
2. Удзельнiкi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным
заканадаўствам (i мiжнароднымi абавязацельствамi) абменьваюцца
iнфармацыяй аб любых формах арганiзаванай злачыннасцi, аб злачынных
фармiраваннях i iх дзейнасцi, у тым лiку па адмыванню даходаў,
атрыманых ад такой дзейнасцi.
Мiжнародны тэрарызм
3. Удзельнiкi ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным
заканадаўствам (i мiжнароднымi абавязацельствамi) абменьваюцца
iнфармацыяй аб тэрарыстычных групах, тэрарыстычных актах i аб
метадах барацьбы з тэрарызмам.
Аб`ём супрацоўнiцтва
4. Удзельнiкi будуць iмкнуцца да паглыблення супрацоўнiцтва ў
барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганiзаванай
злачыннасцю i мiжнародным тэрарызмам.
Удзельнiкi могуць абменьвацца iнфармацыяй, неабходнай для
барацьбы з вышэйазначанымi злачыннасцямi цi дзеля iх прадухiлення, а
таксама ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам садзейнiчаць
пры правядзеннi канкрэтных расследаванняў i выкананнi запытаў.
Прадстаўнiкi Удзельнiкаў могуць сустракацца па меры
неабходнасцi для абмеркавання пытанняў у межах гэтага Мемарандума аб
узаемаразуменнi.
Уступленне ў сiлу i спыненне
5. Гэты Мемарандум аб ўзаемаразуменнi ўступае ў сiлу з дня яго
падпiсання. Кожны з Удзельнiкаў можа спынiць дзеянне гэтага
Мемарандума праз тры месяцы пасля накiравання па дыпламатычных
каналах пiсьмовага паведамлення аб сваiм намеры.
Папярэднi запiс прадстаўляе сабой дамоўленасць, дасягнутую
памiж Урадам Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай
Iрландыi i Урадам Рэспублiкi Беларусь па пытаннях, аб якiх iдзе
гаворка ў гэтым Мемарандуме аб узаемаразуменнi.
Падпiсана ў г.Лондане трынаццатага сакавiка 1995 года на
беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Злучанага Каралеўства
Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|