ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ САНАТОРЫI "БЕЛАРУСЬ"
У г.ДРУСКIНIНКАЙ *)
 ___________________________
     *) Уступiла ў сiлу 26 красавiка 1996 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя
далей называюцца Бакамi,
     грунтуючыся    па    палажэннях    Дэкларацыi    аб   прынцыпах
добрасуседскiх  адносiн  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i   Лiтоўскай
Рэспублiкай ад 24 кастрычнiка 1991 года,
     жадаючы супрацоўнiчаць   па   пытаннях   санаторнага    лячэння
насельнiцтва   i  асаблiва  дзяцей,  якiя  пацярпелi  ад  аварыi  на
Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi,
     кiруючыся    палажэннямi   Пратакола  рабочай  сустрэчы   памiж
урадавымi  дэлегацыямi Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкi ад
7 кастрычнiка 1994 года,
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Урад  Лiтоўскай  Рэспублiкi  перадае  ва  ўласнасць  Рэспублiкi
Беларусь  санаторый  "Беларусь"  з  усiмi будынкамi i збудаваннямi ў
г.Друскiнiнкай (надалей - санаторый "Беларусь").

                             Артыкул 2

     Урад Лiтоўскай Рэспублiкi перадае ў арэнду на 99 гадоў зямельны
участак у г.Друскiнiнкай, якi належыць санаторыю "Беларусь".
     Дагавор  аб  арэндзе  зямельнага  участка будзе падпiсаны памiж
упаўнаважанымi Бакамi ўстановамi i зацверджаны Бакамi.

                             Артыкул 3

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь  гарантуе,  што санаторый "Беларусь"
будзе  функцыянаваць  у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   Лiтоўскай
Рэспублiкi.

                             Артыкул 4

     Дзейнасць    санаторыя    "Беларусь"  у  г.Друскiнiнкай   будзе
рэгулявацца  асобным   пагадненнем,  якое  падпiшуць   упаўнаважаныя
Бакамi ўстановы.

                             Артыкул 5

     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў сiлу ў дзень, калi Бакi паведамяць
адзiн  аднаму  аб  выкананнi  кожным з iх унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

     Аформлена ў  г.Вiльнюсе  6 лютага 1995 года у двух экземплярах,
кожны на беларускай i лiтоўскай мовах,  прычым абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.

За Урад                                         За Урад
Рэспублiкi Беларусь                             Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс                                          Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России