ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *
_____________________________
* Уступае ў сiлу 15 красавiка 1997 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
(якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi"),
жадаючы садзейнiчаць ажыццяўленню дружалюбных кантактаў памiж
двума iх народамi i развiваць узаемаадносiны памiж дзвюма iх
краiнамi ў ў галiне грамадзянскай авiяцыi,
з`яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944 года,
пагадзiлiся ўсталяваць i ажыццявiць паветраныя зносiны памiж iх
адпаведнымi тэрыторыямi i за iх межамi наступным чынам:
Артыкул 1.
Азначэннi
У мэтах гэтага Пагаднення, калi кантэкст не патрабуе iншага:
(1) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" азначае ў адносiнах да Рэспублiкi
Беларусь Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь
або любую iншую асобу або арганiзацыю, упаўнаважаныя выконваць
функцыi, якiя выконваюцца ў цяперашнi час памянёнымi ўладамi; а ў
адносiнах да Кiтайскай Народнай Рэспублiкi - Галоўнае Упраўленне
Грамадзянскай авiяцыi Кiтая або iншую асобу або арганiзацыю,
упаўнаважаныя выконваць функцыi, якiя выконвае ў цяперашнi час
памянёнае Упраўленне;
(2) тэрмiн "Пагадненне" азначае гэта Пагадненне i Дадатак да
яго, а таксама любыя змяненнi да гэтага Пагаднення i (або) да
Дадатку, прынятае ў адпаведнасцi з Артыкулам 18 гэтага Пагаднення;
(3) тэрмiн "авiяпрадпрыемства" азначае любое авiя-транспартнае
прадпрыемства, якое прапануе або ажыццяўляе мiжнародныя паветраныя
зносiны;
(4) тэрмiн "прызначанае авiяпрадпрыемства" азначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана i ўпаўнаважана ў адпаведнасцi
з Артыкулам 3 гэтага Пагаднення;
(5) тэрмiн "паветранае судна" азначае грамадзянскае паветранае
судна;
(6) тэрмiн "паветраныя зносiны" азначае любыя рэгулярныя
паветраныя зносiны, ажыццяўляемыя паветранымi суднамi з мэтай
грамадскiх перавозак пасажыраў, багажу, грузу або пошты;
(7) тэрмiн "мiжнародныя паветраныя зносiны" азначае паветраныя
зносiны, ажыццяўляемыя праз паветраную прастору над тэрыторыяй больш
чым адной дзяржавы;
(8) тэрмiн "прыпынак з некамерцыйнымi мэтамi" азначае пасадку з
любой мэтай, акрамя прыняцця на борт або выгрузкi пасажыраў, багажу,
грузу або пошты;
(9) тэрмiн "ёмiстасць" азначае:
(а) у адносiнах да паветранага судна - загрузку такога, на якую
мае распараджэнне, на якiм-небудзь маршруце або ўчастку маршрута;
(б) у адносiнах да паветраных зносiн - умяшчальнасць
паветранага судна, якое выкарыстоўваецца ў такiх зносiнах,
памнажаючы на частату палётаў, якiя выкананы такiм паветраным суднам
за пэўны перыяд на якiм-небудзь маршруце або ўчастку маршрута;
(10) тэрмiн "тарыф" азначае стаўкi, што аплачваюцца за
перавозку пасажыраў, багажу i грузу, i ўмовы, на якiх гэтыя стаўкi
прымяняюцца, уключаючы стаўкi i ўмовы агенцкiх i iншых дапаўняльных
паслуг, за выключэннем аплаты i ўмоў перавозкi пошты;
(11) тэрмiн "Таблiца маршрутаў" азначае Таблiцу маршрутаў, якая
прыкладаецца да гэтага Пагаднення, або са змяненнямi, што ўнесены ў
адпаведнасцi з палажэннем Артыкула 18 гэтага Пагаднення. Таблiца
маршрутаў з`яўляецца неад`емнай часткай гэтага Пагаднення;
(12) тэрмiн "Таблiца маршрутаў" азначае маршрут, што зазначаны
ў Таблiцы маршрутаў;
(13) тэрмiн "эксплуатанты паветраных суднаў" азначае асобу,
арганiзацыю або прадпрыемства, занятыя або прапануючыя свае паслугi
ў паветраных перавозках.
Артыкул 2.
Надаванне правоў
(1) Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе другому Дагаворнаму Боку
правы, вызначаныя ў гэтым Пагадненнi, з тым, каб прызначанае
авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку мела магчымасць
устанаўлiваць i ажыццяўляць мiжнародныя паветраныя зносiны на
ўстаноўленым маршруце (якiя далей называюцца "дагаворныя лiнii").
(2) У адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення прызначанае
авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку карыстаецца пры
эксплуатацыi дагаворнай лiнii па ўстаноўленаму маршруту наступнымi
правiламi:
(а) пралятаць без пасадкi праз тэрыторыю другога Дагаворнага
Боку па паветранай трасе (трасах), прадпiсанай авiяцыйнымi ўладамi
другога Дагаворнага Боку; i
(b) выконваць пасадкi з некамерцыйнымi мэтамi на тэрыторыi
другога Дагаворнага Боку ў пункце (пунктах), якiя павiнны быць
узгоднены памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў; i
(с) выконваць пасадкi ў пункце (пунктах) на ўстаноўленым
маршруце на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку з мэтай прыняцця на
борт i выгрузкi пасажыраў, багажу, грузу i пошты ў мiжнародных
перавозках.
(3) Правы для прызначанага авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага
Боку прымаць на борт i выгружаць у пункце (пунктах) на тэрыторыi
другога Дагаворнага Боку пры выкананнi мiжнародных перавозак у
якую-небудзь трэцюю краiну або з яе ўзгадняюцца памiж авiяцыйнымi
ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.
Артыкул 3.
Прызначэнне авiяпрадпрыемства i
выдаванне дазволаў
(1) Кожны Дагаворны Бок мае права прызначыць авiяпрадпрыемствы
для эксплуатацыi дагаворных лiнiй па вызначанаму маршруту i адмянiць
або змянiць такiя назначэннi, пiсьмова паведамiўшы аб гэтым другому
Дагаворнаму Боку.
(2) Пераважнае ўладанне i сапраўдны кантроль над
авiяпрадпрыемствам, вызначаным кожным Дагаворным Бокам, прадаўжае
належыць такому Дагаворнаму Боку або яго грамадзянам (фiзiчным або
юрыдычным асобам).
(3) Авiяцыйныя ўлады другога Дагаворнага Боку могуць
патрабаваць ад авiяпрадпрыемства, прызначанага першым Дагаворным
Бокам, прадставiць доказы таго, што яно здольнае выконваць абавязкi,
прадпiсаныя законамi i правiламi, памянёнымi ў Артыкуле 5 гэтага
Пагаднення.
(4) Пры атрыманнi такога прызначэння другi Дагаворны Бок у
адпаведнасцi з палажэннямi пунктаў (2) i (3) гэтага Артыкула без
якой-небудзь неабгрунтаванай затрымкi прадстаўляе прызначанаму такiм
чынам авiяпрадпрыемству адпаведны дазвол на эксплуатацыю.
(5) Прызначанае i атрымаўшае такiм чынам дазвол
авiяпрадпрыемства можа пачаць эксплуатацыю дагаворных лiнiй з даты,
зазначанай у такiм дазволе на эксплуатацыю.
Артыкул 4.
Адмена, прыпыненне дзеяння дазволу
на эксплуатацыю пры вылучэннi ўмоў
(1) Кожны Дагаворны Бок мае права адмянiць або прыпынiць
дзеянне дазволу на эксплуатацыю, прадстаўленага прызначанаму
авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку, або паставiць такiя
ўмовы, якiя ён можа лiчыць неабходнымi пры ажыццяўленнi памянёным
авiяпрадпрыемствам правоў, названых у Артыкуле 2 гэтага Пагаднення,
у любым з наступных выпадкаў:
(а) калi ён не перакананы ў тым, што пераважнае ўладанне або
сапраўдны кантроль над памянёным прызначаным авiяпрадпрыемствам
належыць другому Дагаворнаму Боку, якi прызначыў гэта прадпрыемства,
або яго грамадзянам (юрыдычным цi фiзiчным асобам); або
(b) калi памянёнае прызначанае авiяпрадпрыемства не выконвае
законы i правiлы першага Дагаворнага Боку, якiя ўпамянуты ў Артыкуле
5 гэтага Пагаднення; або
(с) калi памянёнае прызначанае авiяпрадпрыемства якiм-небудзь
iншым чынам не выконвае ўмоў, што прадпiсаны гэтым Пагадненнем.
(2) За выключэннем выпадкаў, калi неадкладная адмена, спыненне
або вылучэнне ўмоў, памянёных у пункце (1) гэтага Артыкула,
неабходныя для папярэджання далейшых парушэнняў законаў або правiл
памянёным прызначаным авiяпрадпрыемствам, такое правiла
выкарыстоўваецца толькi пасля кансультацый з другiм Дагаворным
Бокам.
Артыкул 5.
Прымяненне законаў i правiл
(1) Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку ў адносiнах да
дазволу ўваходзiць, знаходзiцца i адпраўляцца з яго тэрыторыi
паветраным суднам, занятым у мiжнародных адносiнах, прымяняюцца да
паветранага судна прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага
Боку пры ўваходзе, знаходжаннi, адпраўленнi з тэрыторыi першага
Дагаворнага Боку.
(2) Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку ў адносiнах да
дазволу на ўезд, прабыванне або адпраўленне з яго тэрыторыi
пасажыраў, экiпажа, багажу, грузу або пошты, такiя, як правiлы ў
адносiнах да ўезду, выпуску, iмiграцыйнага, пашпартнага, мытнага i
каранцiннага кантролю, прымяняюцца ў адносiнах да пасажыраў,
экiпажа, багажу, грузу або пошты, якiя перавозяцца паветраным суднам
прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку пры
ўваходзе, знаходжаннi i адпраўленнi з тэрыторыi першага Дагаворнага
Боку.
(3) Iншыя законы i правiлы, якiя датычацца паветраных суднаў, i
палажэннi, якiя датычацца грамадзянскай авiяцыi, якiя змяшчаюцца ў
iншых законах i правiлах аднаго Дагаворнага Боку, прымяняюцца ў
адносiнах да прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага
Боку.
(4) Пасажыры, багаж, груз i пошта, якiя накiроўваюцца прамым
транзiтам i не пакiдаюць раёна аэрапорта, выдзеленага для гэтай
мэты, падвяргаюцца толькi спрошчанаму кантролю, за выключэннем
выпадкаў, якiя выклiканы мерамi бяспекi супраць насiлля i захопу
паветранага судна.
Артыкул 6.
Прынцыпы, якiя вызначаюць аб`ём перавозак
(1) Прызначаным авiяпрадпрыемствам Дагаворных Бакоў
прадастаўляюцца роўныя магчымасцi эксплуатаваць дагаворныя лiнii па
ўстаноўленых маршрутах.
(2) Пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй прызначанае
авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку ўлiчвае iнтарэсы
прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку такiм чынам,
каб не аказваць неспрыяльнага ўздзеяння на перавозкi, якiя апошнiм
ажыццяўляюцца на тых жа маршрутах цi ўчастках.
(3) Пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў забяспечваецца пры разумным
каэфiцыенце загрузкi ёмiстаць, якая будзе дастатковай, каб
забяспечыць задавальненне попыту на перавозку пасажыраў, багажу,
грузу i пошты памiж тэрыторыямi Дагаворных Бакоў.
(4) Умовы пасадкi i высадкi пасажыраў, багажу, грузу i пошты
прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку, якiя
прымаюцца i выгружаюцца ў пунктах на ўстаноўленых маршрутах на
тэрыторыi трэцiх краiн, павiнны адпавядаць агульным прынцыпам, у
адпаведнасцi з якiмi ёмiстасць залежыць ад:
(а) патрэбнасцей у перавозках на тэрыторыю цi з тэрыторыi
Дагаворнага Боку, якi прызначыў гэта авiяпрадпрыемства;
(b) патрэбнасцей у перавозках у трэцяй дзяржаве цi раёне, праз
якiя праходзiць дагаворная лiнiя, з улiкам iншых лiнiй, устаноўленых
авiяпрадпрыемствамi гэтай дзяржавы цi гэтага раёна; i
(с) патрэбнасцей у скразных палётах.
Артыкул 7.
Камерцыйныя ўмовы
(1) Ёмiстасць, частата палётаў, тып паветраных суднаў i расклад
палётаў узгадняюцца авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў.
(2) Пытаннi, якiя датычацца камерцыйных аддзяленняў i наземнага
абслугоўвання пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй, узгадняюцца
прызначанымi авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў i зацвярджаюцца
авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.
(3) Прызначанае авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку можа
ў адпаведнасцi з патрэбнасцямi ў перавозках звярнуцца з просьбай аб
эксплуатацыi дадатковага ўчастка на вызначаным маршруце. Зварот з
просьбай адносна такiх палётаў прадстаўляецца авiяцыйнымi ўладамi
другога Дагаворнага Боку па крайняй меры за тры днi да яго магчымага
выканання, i палёт можа выконвацца толькi пасля атрымання згоды.
Артыкул 8.
Тарыфы
(1) Тарыфы, якiя прымяняюцца на дагаворных лiнiях цi на
вызначаным маршруце, вызначаюцца на разумным узроўнi з улiкам усiх
адпаведных фактараў, уключаючы эксплуатацыйныя расходы, разумны
прыбытак, характарыстыкi авiялiнiй (напрыклад, скорасць i
выгаднасць) i тарыфы, якiя прымяняюцца на такой лiнii другiм
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) на любым участку
вызначанага маршрута.
(2) Тарыфы, якiя ўказаны ў пункце 1 дадзенага Артыкула,
узгадняюцца прызначанымi авiяпрадпрыемствамi абодвух Дагаворных
Бакоў пры кансультацыях, калi гэта неабходна i магчыма, з другiмi
авiяпрадпрыемствамi, якiя выконваюць перавозкi на тым жа маршруце цi
ўчастку. Узгодненыя такiм чынам тарыфы прадстаўляюцца iх адпаведным
авiяцыйным уладам па меншай меры за шэсцьдзесят дзён да магчымай
даты ўвядзення гэтых тарыфаў i ўступаюць у сiлу пасля iх
зацвярджэння авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў.
(3) Калi прызначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў не
змогуць дасягнуць згоды па гэтых тарыфах, авiяцыйныя ўлады
Дагаворных Бакоў вызначаць тарыфы шляхам кансультацый.
(4) Калi авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў не змогуць дасягнуць
згоды па пытанню зацвярджэння якога-небудзь тарыфу, прадстаўленага
iм у адпаведнасцi з пунктам 2 дадзенага Артыкула, цi па пытанню
вызначэння якога-небудзь тарыфу ў адпаведнасцi з пунктам 3 дадзенага
Артыкула, гэта пытанне перадаецца Дагаворным Бакам для ўрэгулявання
ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 17 дадзенага Пагаднення.
(5) Тарыфы, якiя дзейнiчаюць, застаюцца ў сiле да той пары,
пакуль не будзе вызначаны новы тарыф у адпаведнасцi з палажэннямi
дадзенага Артыкула.
Артыкул 9.
Тэхнiчнае абслугоўванне i памер збораў
(1) Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе на сваёй тэрыторыi асноўны
аэрапорт (аэрапорты), запасны аэрапорт (аэрапорты) i
аэранавiгацыйныя сродкi, уключаючы сродкi сувязi, навiгацыйнага,
метэаралагiчнага i iншага дапаможнага абслугоўвання, для
выкарыстання прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку
пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй.
(2) За выкарыстанне аэрапортаў i аэранавiгацыйных сродкаў з
прызначанага авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку спаганяюцца
зборы па прымальных i разумных стаўках, вызначаных адпаведнымi
ўладамi другога Дагаворнага Боку. Такiя стаўкi павiнны быць не вышэй
ставак, якiя прымяняюцца ў адносiнах да любога авiяпрадпрыемства
iншых дзяржаў за выкарыстанне аналагiчнымi аэрапортамi i
аэранавiгацыйнымi сродкамi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 10.
Прадстаўленне статыстычных даных
Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку прадстаўляюць
авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку па iх просьбе
статыстычныя даныя, якiя могуць абгрунтавана патрабавацца для
праверкi ёмiстасцi, прадастаўленай на дагаворных лiнiях, якiя
эксплуатуюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам першага Дагаворнага
Боку на вызначаным маршруце. Такiя даныя павiнны ўтрымлiваць усю
iнфармацыю, неабходную для вызначэння аб`ёму перавозак, якiя
выконваюцца памянёным прызначаным авiяпрадпрыемствам на дагаворных
лiнiях.
Артыкул 11.
Прадстаўнiцтва i персанал
(1) Для эксплуатацыi дагаворных лiнiй па вызначанаму маршруту
прызначанае авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку мае права на
ўзаемнай падставе засноўваць прадстаўнiцтва ў пункце (пунктах) на
вызначаным маршруце на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
(2) Персанал прадстаўнiцтва прызначанага авiяпрадпрыемства
аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку
складаецца з грамадзян Дагаворнага Боку; колькасць такога персаналу
вызначаецца па ўзгадненню памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух
Дагаворных Бакоў. На такi персанал распаўсюджваецца дзеянне законаў
i правiл другога Дагаворнага Боку.
(3) Кожны Дагаворны Бок аказвае прадстаўнiцтву прызначанага
авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку i персаналу гэтага
прадстаўнiцтва садзейнiчанне i дапамогу, неабходную для эфектыўнай
эксплуатацыi дагаворных лiнiй.
(4) Члены экiпажа прызначанага авiяпрадпрыемства кожнага
Дагаворнага Боку на дагаворных лiнiях павiнны быць грамадзянамi
гэтага Дагаворнага Боку. Калi прызначанае авiяпрадпрыемства аднаго
Дагаворнага Боку жадае выкарыстоўваць на дагаворных лiнiях членаў
экiпажа - грамадзян якой-небудзь iншай дзяржавы, то для гэтага
патрабуецца атрымаць папярэднюю згоду другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 12.
Мытныя пошлiны i зборы
(1) Пры прыбыццi паветранага судна, якое эксплуатуецца на
дагаворных лiнiях авiяпрадпрыемствам, прызначаным адным Дагаворным
Бокам, на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку, такое паветранае судна
i яго камплектнае абсталяванне, запасныя часткi (уключаючы
рухавiкi), палiва, масла (уключаючы гiдраўлiчныя вадкасцi, змазачныя
матэрыялы), а таксама запасы (уключаючы прадукты харчавання, напоi i
тытунёвыя вырабы), якiя знаходзяцца на борце такога паветранага
судна, вызваляюцца на падставе ўзаемнасцi ад усiх мытных пошлiн,
падаткаў, надглядавых збораў i iншых падобных пошлiн i збораў пры
ўмове, што такое абсталяванне i запасы застаюцца на борце гэтага
паветранага судна да той пары, пакуль не будуць вывезены назад.
(2) Наступнае абсталяванне i прадметы таксама вызваляюцца на
падставе ўзаемнасцi ад тых жа мытных пошлiн, падаткаў, надглядавых
збораў i iншых падобных пошлiн i збораў, за выключэннем збораў за
прадастаўленыя паслугi;
(а) камплектнае абсталяванне, запасныя часткi (уключаючы
рухавiкi), палiва, масла (уключаючы гiдраўлiчныя вадкасцi, змазачныя
матэрыялы) i запасы (уключаючы прадукты харчавання, напоi i
тытунёвыя вырабы), якiя знаходзяцца на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку i прызначаны для камплектавання цi выкарыстання на борце
паветранага судна, якое эксплуатуецца на дагаворных лiнiях
прызначаным авiяпрадпрыемствам, нават калi такое абсталяванне i
прадметы прызначаны для выкарыстання на ўчастку палёту, якi
выконваецца над тэрыторыяй другога Дагаворнага Боку;
(b) запасныя часткi (уключаючы рухавiкi), вывезеныя на
тэрыторыю другога Дагаворнага Боку для тэхнiчнага абслугоўвання цi
рамонту паветраных суднаў, якiя эксплуатуюцца на дагаворных лiнiях
прызначаным авiяпрадпрыемствам.
(3) Абсталяванне i прадметы, памянёныя ў пунктах 1 i 2
дадзенага Артыкула, могуць быць выгружаны на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку з дазволу мытных органаў гэтага Дагаворнага Боку.
Такое абсталяванне i прадметы могуць быць прадстаўлены пад надгляд
цi кантроль мытных органаў другога Дагаворнага Боку да той пары,
пакуль не будуць вывезены назад цi не атрымаюць другога прызначэння
ў адпаведнасцi з мытнымi правiламi другога Дагаворнага Боку.
(4) Вызваленне ад пошлiн i збораў, прадугледжанае ў пунктах 1 i
2 дадзенага Артыкула, прадастаўляецца таксама ў тым выпадку, калi
прызначанае авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку заключыла
кантракт з другiм авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi), на якое
аналагiчным чынам распаўсюджваюцца такiя вызваленнi ад пошлiн i
збораў на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, аб перадачы ў пазыку
цi перадачы ва ўласнасць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку
прадметаў, указаных у пунктах 1 i 2 дадзенага Артыкула.
(5) Надрукаваныя бланкi бiлетаў, авiянакладных i рэкламныя
матэрыялы, якiя выкарыстоўваюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам
аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку,
вызваляюцца на падставе ўзаемнасцi ад усiх мытных пошлiн, падаткаў,
надглядавых збораў i iншых падобных пошлiн i збораў.
(6) Канцылярскiя прыстасаваннi, транспартныя сродкi для офiса,
транспартныя сродкi для спецыяльнага выкарыстання ў аэрапорце,
транспартныя сродкi тыпу аўтобуса (выключаючы легкавыя аўтамабiлi)
для перавозкi членаў экiпажа i iх багажу, а таксама камп`ютэрныя
сiстэмы для рэзервавання i абсталявання сувязi, уключаючы запасныя
часткi да яго, якiя належаць прадстаўнiцтву прызначанага
авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку, вызваляюцца на падставе ўзаемнасцi пры
выкарыстаннi iх на памянёнай тэрыторыi ад мытных пошлiн i iншых
пошлiн на ўвозiмыя тавары на ўмове, што гэтыя прадметы прызначаюцца
для ўласнага выкарыстання гэтым авiяпрадпрыемствам i не перавышаюць
разумных межаў.
(7) Багаж, груз i пошта, якiя накiроўваюцца прамым транзiтам,
вызваляюцца на падставе ўзаемнасцi ад усiх мытных збораў, пошлiн,
падаткаў, надглядавых збораў i iншых збораў, за выключэннем збораў
за прадастаўленае абслугоўванне.
(8) Прыбыткi, атрыманыя прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго
Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў сувязi з
эксплуатацыяй дагаворных лiнiй, вызваляюцца ад усiх падаткаў.
(9) Уласнасць прызначанага авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага
Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку вызваляецца на падставе
ўзаемнасцi ад усiх падаткаў.
(10) Заработная плата, жалаванне i iншыя падобныя
ўзнагароджаннi, якiя атрымлiваюць служачыя прадстаўнiцтва
прызначанага авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку, якiя
з`яўляюцца грамадзянамi гэтага Дагаворнага Боку, вызваляюцца на
падставе ўзаемнасцi другiм Дагаворным Бокам ад усiх падаткаў.
Артыкул 13.
Канверсаванне i перавод прыбыткаў
(1) Прызначанае авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку мае
права на падставе ўзаемнасцi пераводзiць свае прыбыткi, атрыманыя на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, на тэрыторыю першага Дагаворнага
Боку.
(2) Канверсаванне i перавод такiх прыбыткаў ажыццяўляюцца ў
канверсуемых валютах па фактычнаму абменнаму курсу, што iснуе на
дзень пераводу.
(3) Кожны Дагаворны Бок дапамагае правесцi канверса-ванне i
перавод прыбыткаў, атрыманых на яго тэрыторыi прызначаным
авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку, i аказвае адпаведнае
садзейнiчанне памянёнаму авiяпрадпрыемству ў выкананнi патрабуемых
фармальнасцей.
Артыкул 14.
Авiяцыйная бяспека
(1) Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што ўзяты iмi ў адносiнах
адзiн да аднаго абавязак абараняць бяспеку грамадзянскай авiяцыi ад
актаў незаконнага ўмяшання складае неад`емную частку гэтага
Пагаднення. Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць, у прыватнасцi, у
адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах i некаторых
iншых актах, якiя ўчыняюцца на борце паветранага судна, падпiсанай у
Токiо 14 верасня 1963 года, Канвенцыi аб прадухiленнi незаконнага
захопу паветраных суднаў, падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, i
Канвенцыi па барацьбе з незаконнымi актамi, якiя накiраваны супраць
бяспекi грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971
года.
(2) Дагаворныя Бакi аказваюць па просьбе ўсю неабходную
дапамогу адзiн аднаму з мэтай прадухiлення актаў незаконнага захопу
грамадзянскiх паветраных суднаў i iншых незаконных актаў, якiя
накiраваны супраць бяспекi гэтых паветраных суднаў, iх пасажыраў i
экiпажаў, аэрапортаў i аэранавiгацыйных сродкаў, а таксама любой
iншай пагрозы бяспецы авiяцыi.
(3) Дагаворныя Бакi ў сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаюць у
адпаведнасцi са Стандартамi i Рэкамендуемай практыкай па авiяцыйнай
бяспецы, якiя ўстаноўлены Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi i якiя называюцца Дадаткамi да Канвенцыi аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, у такой ступенi, у якой такiя Стандарты i
Рэкамендуемая практыка прымяняюцца да Дагаворных Бакоў. Яны будуць
патрабаваць, каб эксплуатанты паветраных суднаў, асноўнае месца
дзейнасцi якiх або пастаяннае месца прабывання знаходзяцца на iх
тэрыторыi, а таксама эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi
дзейнiчалi ў адпаведнасцi з такiмi палажэннямi авiяцыйнай бяспекi.
(4) Абодва Дагаворныя Бакi пагаджаюцца ў тым, што ад такiх
эксплуатантаў паветраных суднаў можа патрабавацца захаванне
палажэнняў па авiяцыйнай бяспецы, вызначаных другiм Дагаворным
Бокам, як зазначана ў пункце 3 дадзенага Артыкула, для ўезду, выезду
цi на той тэрмiн, пакуль Дагаворны Бок забяспечвае ў межах яго
тэрыторыi эфектыўнае прымяненне належных мер для абароны паветраных
суднаў перад цi падчас пасадкi або пагрузкi i для праверкi
пасажыраў, экiпажа, багажу, грузаў i запасаў паветранага судна перад
i падчас пасадкi або пагрузкi. Кожны з Дагаворных Бакоў таксама
добразычлiва разглядае любую просьбу ад другога Дагаворнага Боку аб
прыняццi абгрунтаваных спецыяльных мер бяспекi ў сувязi з пэўнай
пагрозай.
(5) У выпадку здарэння або пагрозы незаконнага захопу
паветранага судна або iншых незаконных актаў, якiя накiраваны
супраць бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажаў,
аэрапортаў або аэранавiгацыйных сродкаў, Дагаворныя Бакi аказваюць
адзiн аднаму дапамогу шляхам палягчэння сувязi i прыняцця iншых
адпаведных мер у мэтах хуткага i бяспечнага спынення такога здарэння
або яго пагрозы.
Артыкул 15.
Прызнанне пасведчанняў i лiцэнзiй
Кожны Дагаворны Бок прызнае сапраўднасць пасведчанняў лётнай
годнасцi, квалiфiкацыйных пасведчанняў i лiцэнзiй, выдадзеных або
прызнаных сапраўднымi другiм Дагаворным Бокам, з мэтай эксплуатацыi
дагаворных лiнiй па ўстаноўленых маршрутах пры ўмове, што
патрабаваннi ў адносiнах да выдачы або пацвярджэння такiх
сертыфiкатаў i пасведчанняў эквiвалентныя або вышэйшыя за
мiнiмальныя стандарты, устанаўлiваемыя перыядычна ў адпаведнасцi з
Канвенцыяй аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi.
Артыкул 16.
Кансультацыi
(1) Авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў забяспечваюць у духу
цеснага супрацоўнiцтва i ўзаемадапамогi дакладнае выкананне i
належнае выкананне палажэнняў гэтага Пагаднення. З гэтай мэтай
авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў перыядычна праводзяць
кансультацыi.
(2) Любы з Дагаворных Бакоў можа ў любы час запытаць
кансультацыю з другiм Дагаворным Бокам адносна гэтага Пагаднення.
Такiя кансультацыi абавязаны пачынацца як мага хутчэй i не пазней
шасцiдзесяцi дзён з даты атрымання запыту ад другога Дагаворнага
Боку, калi не будзе ўзгоднена iншае.
Артыкул 17.
Вырашэнне спрэчак
(1) Любую спрэчку, узнiкшую памiж Дагаворнымi Бакамi ў сувязi з
тлумачэннем або прымяненнем гэтага Пагаднення, авiяцыйныя ўлады
гэтых двух Дагаворных Бакоў у першую чаргу вырашаюць шляхам перамоў.
(2) Калi авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў не змогуць вырашыць
памянёную спрэчку, Дагаворныя Бакi вырашаюць такую спрэчку па
дыпламатычных каналах.
Артыкул 18.
Змяненнi
(1) Калi адзiн з Дагаворных Бакоў палiчыць пажаданым змянiць
якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення або Дадатку да яго, ён можа
ў любы час запытаць кансультацыю з другiм Дагаворным Бокам, i такая
кансультацыя, якая можа здзейснiцца шляхам перамоў або перапiскi,
пачынаецца праз дзевяноста дзён з даты атрымання запыту ад другога
Дагаворнага Боку, калi абодва Дагаворныя Бакi не пагодзяцца
прадоўжыць гэты тэрмiн.
(2) Кансультацыi, памянёныя ў пункце (1) гэтага Артыкула,
могуць таксама праводзiцца памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных
Бакоў.
(3) Любое змяненне ў гэта Пагадненне або ў Дадатак да яго
ўступае ў сiлу пасля яго пацвярджэння шляхам абмену нотамi па
дыпламатычных каналах памiж Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул 19.
Спыненне дзеяння
Дагаворны Бок можа ў любы час паведамiць па дыпламатычных
каналах другому Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне
гэтага Пагаднення. У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца праз
дванаццаць месяцаў з даты атрымання паведамлення ад другога
Дагаворнага Боку, калi толькi гэта паведамленне аб спыненнi дзеяння
не будзе адклiкана па ўзгадненню памiж Дагаворнымi Бакамi да
сканчэння гэтага перыяду.
Артыкул 20.
Рэгiстрацыя
Гэта Пагадненне або любое змяненне да яго рэгiструецца ў
Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
Артыкул 21.
Назва артыкулаў
Назва кожнага артыкула гэтага Пагаднення прыводзiцца дзеля
спасылак i зручнасцi карыстання i нiякiм чынам не азначае або не
апiсвае сферу прымянення або прызначэння палажэнняў гэтага
Пагаднення.
Артыкул 22.
Уступленне ў сiлу
Гэта Пагадненне часова прымяняецца з даты яго падпiсання i
ўступае ў сiлу пасля паведамлення нотамi па дыпламатычных каналах аб
выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур абодвух Дагаворных Бакоў.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, належным чынам упаўнаважаныя
на гэта iх адпаведнымi ўрадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў Пекiне 17 студзеня 1995 года ў двух экземплярах на
беларускай, кiтайскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку розначытання перавага аддаецца тэксту на
англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ________________ подпiс
За Урад Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ________________ подпiс
ДАДАТАК
Таблiца маршрутаў
(1) Маршрут дагаворных лiнiй, якiя эксплуатуюцца
авiяпрадпрыемствам, прызначаным Урадам Рэспублiкi Беларусь,
праходзiць у абодвух напрамках наступным чынам:
Мiнск або другi пункт на тэрыторыi Беларусi - Пекiн або
Цяньзiнь.
(2) Маршрут дагаворных лiнiй, якiя эксплуатуюцца
авiяпрадпрыемствам, прызначаным Урадам Кiтайскай Народнай
Рэспублiкi, праходзiць у абодвух напрамках наступным чынам:
Пекiн або Цяньзiнь - Мiнск або другi пункт на тэрыторыi
Беларусi.
(3) Прызначанае авiяпрадпрыемства кожнага з Дагаворных Бакоў
можа паводле свайго меркавання прапусцiць любы пункт на вызначаным
маршруце ў ходзе аднаго або ўсiх палётаў пры ўмове, што дагаворныя
лiнii пачынаюцца i заканчваюцца на тэрыторыi таго Дагаворнага Боку,
якi прызначыў авiяпрадпрыемства.
<<< Главная
страница | < Назад
|