ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI УЗБЕКIСТАН
АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ
АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 11 студзеня 1997 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Узбекiстан, надалей
- Дагаворныя Дзяржавы, жадаючы заключыць Пагадненне аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць,
ДАГАВАРЫЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне
Гэта Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне
1. Гэта Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы (прыбытак)
i маёмасць, якiя збiраюцца ад iмя Дагаворных Дзяржаў, незалежна ад
спосабу iх збiрання.
2. Падаткамi на даходы (прыбытак) i маёмасць лiчацца ўсе
падаткi, збiраемыя з агульнай сумы даходаў (прыбытку) або маёмасцi,
або з элементаў даходу (прыбытку) або маёмасцi, уключаючы падаткi на
даходы (прыбытак) ад адчужэння маёмасцi, падаткi з агульных сум
заработнай платы або ўзнагароджання.
3. Гэта Пагадненне распаўсюджваецца на наступныя падаткi:
а) у Рэспублiцы Беларусь:
падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;
падаходны падатак з грамадзян;
падатак на нерухомасць;
(надалей - "падатак Беларусi");
b) у Рэспублiцы Узбекiстан:
падатак на даходы прадпрыемстваў, аб`яднанняў i арганiзацый;
падаходны падатак з грамадзян Узбекiстана, замежных грамадзян i
асоб без грамадзянства;
падатак на маёмасць прадпрыемстваў;
падатак на маёмасць фiзiчных асоб;
(надалей - "падатак Узбекiстана").
4. Гэта Пагадненне прымяняецца таксама да любых iдэнтычных або
па сутнасцi аналагiчных падаткаў, якiя збiраюцца пасля даты
падпiсання гэтага Пагаднення ў дадатак да падаткаў, названых у
пункце 3, або замест iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
паведамляюць адзiн аднаго аб любых iстотных змяненнях, якiя мелi
месца ў iх падатковых заканадаўствах.
Артыкул 3
Агульныя вызначэннi
1. У гэтым Пагадненнi, калi з кантэксту не вынiкае iншае:
а) тэрмiны "адна Дагаворная Дзяржава" i "другая Дагаворная
Дзяржава" азначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Рэспублiку Беларусь
або Рэспублiку Узбекiстан;
b) тэрмiн "Беларусь" азначае Рэспублiку Беларусь i пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе азначае тэрыторыю, што знаходзiцца
пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь, якая ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Беларусi i мiжнародным правам знаходзiцца пад
юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
с) тэрмiн "Узбекiстан" азначае Рэспублiку Узбекiстан i пры
выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе ўключае яго тэрыторыю, унутраныя
воды, паветраную прастору над iмi, дзе Рэспублiка Узбекiстан можа
ажыццяўляць суверэнныя правы i юрысдыкцыю, уключаючы правы па
выкарыстанню нетраў i прыродных рэсурсаў, у адпаведнасцi з нормамi
мiжнароднага права i дзе дзейнiчае заканадаўства Рэспублiкi
Узбекiстан;
d) тэрмiн "асоба" азначае фiзiчную асобу, кампанiю i любое
iншае аб`яднанне асоб;
е) тэрмiн "кампанiя" азначае любую юрыдычную асобу, або любую
арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для мэт
падаткаабкладання;
f) тэрмiны "прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы" i
"прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы" азначаюць адпаведна
прадпрыемства, якое з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы,
i прадпрыемства, якое з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай
Дзяржавы;
g) тэрмiн "мiжнародная перавозка" азначае любую перавозку
марскiм або паветраным суднам, чыгуначным або аўтатранспартным
сродкам, ажыццяўляемую прадпрыемствам, якое з`яўляецца рэзiдэнтам
адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi такая
перавозка ажыццяўляецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай
Дзяржаве;
h) тэрмiн "грамадзянiн" азначае:
любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
i) тэрмiн "кампетэнтны орган" азначае:
у прымяненнi да Рэспублiкi Беларусь - Галоўную дзяржаўную
падатковую iнспекцыю пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь або
яе паўнамоцнага прадстаўнiка;
у прымяненнi да Рэспублiкi Узбекiстан - Дзяржаўны падатковы
камiтэт Рэспублiкi Узбекiстан або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;
j) тэрмiн "пастаянная база" азначае любое пастаяннае месца,
якое рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, рэгулярна даступнае яму для выканання незалежных асабiстых
паслуг у другой Дагаворнай Дзяржаве.
2. Што датычыцца прымянення гэтага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай
Дзяржавы ў прымяненнi да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца гэта
Пагадненне.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Пры прымяненнi гэтага Пагаднення тэрмiн "рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы" азначае асобу, якая па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
месца рэгiстрацыi або любой iншай аналагiчнай адзнакi. Гэты тэрмiн,
аднак, не ўключае асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай
Дагаворнай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай
Дзяржаве або маёмасцi, размешчанай у ёй.
2. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтамi абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна
мае пастаяннае жыллё, калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дагаворных Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой
яна мае больш цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых
iнтарэсаў);
b) калi Дагаворная Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе
жыццёвых iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не мае
пастаяннае жыллё нi ў адной з Дагаворных Дзяржаў, яна лiчыцца
рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дагаворных Дзяржавах
або калi яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца
рэзiдэнтам той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна
з`яўляецца;
d) калi яна не з`яўляецца грамадзянiнам нi адной з Дагаворных
Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па
ўзаемнай згодзе.
3. Калi па прычыне палажэнняў пункта 1 асоба, якая не
з`яўляецца фiзiчнай асобай, з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць
пытанне па ўзаемнай згодзе.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва (установа)
1. Для мэт гэтага Пагаднення тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва
(установа)" азначае любое пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца прадпрымальнiцкая (камерцыйная)
дзейнасць прадпрыемства.
2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва (установа)" уключае ў
прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
с) кантору;
d) фабрыку;
е) майстэрню;
f) шахту, нафтавую або газавую свiдравiну, кар`ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;
g) памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збыту тавараў або
вырабаў.
3. Будаўнiчая пляцоўка або будаўнiчы, мантажны цi зборачны
аб`ект, або звязаная з iмi наглядная дзейнасць з`яўляюцца пастаянным
прадстаўнiцтвам (установай), або яны iснуюць больш за 12 месяцаў.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва (установа)" не разглядаецца як уключаючы:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў цi вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi цi пастаўкi;
с) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў цi збору iнфармацыi для прадпрыемства;
е) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для
ажыццяўлення любога спалучэння вiдаў дзейнасцi, названых у
падпунктах "а-е", пры ўмове, што сукупная дзейнасць гэтага
пастаяннага месца, узнiкшая ў вынiку такой камбiнацыi, носiць
падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба, iншая чым
агент з незалежным статусам, да якой прымяняюцца палажэннi пункта 6
гэтага артыкула, дзейнiчаючы ад iмя прадпрыемства, мае i звычайна
выкарыстоўвае ў Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты
ад iмя прадпрыемства, то такое прадпрыемства разглядаецца як маючае
пастаяннае прадстаўнiцтва (установу) у гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да
любой дзейнасцi, якую гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi
толькi дзейнасць гэтай асобы не абмяжоўваецца дзейнасцю, названай у
пункце 4, якая, калi i ажыццяўляецца праз пастаяннае месца
дзейнасцi, не робiць з гэтага пастаяннага месца дзейнасцi
пастаяннае прадстаўнiцтва (установу) згодна з палажэннямi гэтага
пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як маючае пастаяннае
прадстаўнiцтва (установу) у Дагаворнай Дзяржаве толькi на той
падставе, што яно ажыццяўляе прадпрымальнiцкую (камерцыйную)
дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камесiянера або любога
iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя асобы
дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай прафесiйнай дзейнасцi.
7. Той факт, што кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, што
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або ажыццяўляе
прадпрымальнiцкую (камерцыйную) дзейнасць у гэтай другой Дагаворнай
Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва (установу) або iншым
спосабам), сам па сабе не ператварае адну з гэтых кампанiй у
пастаяннае прадстаўнiцтва (установу) другой.
Артыкул 6
Даходы (прыбытак) ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы (прыбытак), атрымлiваемыя рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход (прыбытак) ад
сельскай або лясной гаспадаркi), якая знаходзiцца ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой
Дзяржаве.
2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Для мэт гэтага Пагаднення паветраныя або марскiя судны, чыгуначныя
цi аўтатранспартныя сродкi, кантэйнеры i абсталяванне для
транспарцiроўкi кантэйнераў не разглядаюцца ў якасцi нерухомай
маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў (прыбытку),
атрымлiваемых ад прамога выкарыстання, здачу ў наём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца да даходаў (прыбытку) ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемстваў, а таксама да даходаў (прыбытку)
ад нерухомай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца для выканання
незалежных асабiстых паслуг.
Артыкул 7
Даход (прыбытак) ад прадпрымальнiцкай
(камерцыйнай) дзейнасцi
1. Даход (прыбытак) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве, калi толькi
гэта прадпрыемства не ажыццяўляе прадпрымальнiцкую (камерцыйную)
дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там
пастаяннае прадстаўнiцтва (установу). Калi прадпрыемства ажыццяўляе
прадпрымальнiцкую (камерцыйную) дзейнасць як названа вышэй, даход
(прыбытак) гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой
Дагаворнай Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да
гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва (установы).
2. З улiкам палажэнняў пункта 3 гэтага артыкула, калi
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе прадпрымальнiцкую
(камерцыйную) дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае
прадстаўнiцтва (установу), якая там знаходзiцца, то ў кожнай
Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму прадстаўнiцтву (установе)
залiчваецца даход (прыбытак), якi яно магло бы атрымаць у выпадку,
калi б яно было асобным i самастойным прадпрыемствам, што ажыццяўляе
такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або аналагiчных умовах
i дзейнiчае выключна незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам (установай) якога яно з`яўляецца.
3. Пры вызначэннi даходаў (прыбытку) пастаяннага прадстаўнiцтва
(установы) дапускаецца вылiк расходаў, панесеных для мэт такога
пастаяннага прадстаўнiцтва (установы), уключаючы кiраўнiцкiя i
агульнаадмiнiстрацыйныя расходы, панесеныя як у Дагаворнай Дзяржаве,
дзе размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва (установа), так i за яго
межамi.
4. Паколькi вызначэнне ў Дагаворнай Дзяржаве даходу (прыбытку),
якi адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва (установы), на аснове
прапарцыянальнага размеркавання агульнай сумы даходу (прыбытку)
прадпрыемства яго розным падраздзяленням з`яўляецца звычайнай
практыкай, нiшто ў пункце 2 не перашкаджае Дагаворнай Дзяржаве
вызначыць падаткаабкладаемы даход (прыбытак) шляхам такога
размеркавання, як гэта дыктуецца практыкай, выбраны метад
размеркавання дае вынiкi, адпаведныя прынцыпам, што ўтрымлiваюцца ў
гэтым артыкуле.
5. Нiякi даход (прыбытак) не адносiцца да пастаяннага
прадстаўнiцтва (установы) на падставе простай закупкi пастаянным
прадстаўнiцтвам (установай) вырабаў або тавараў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў даход (прыбытак), якi адносiцца
да пастаяннага прадстаўнiцтва (установы), вызначаецца штогод адным i
тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны
для яго змянення.
7. Калi даход (прыбытак) уключае вiды даходаў (прыбытку), якiя
разглядаюцца асобна ў iншых артыкулах гэтага Пагаднення, палажэннi
гэтых артыкулаў не закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
Артыкул 8
Мiжнародны транспарт
1. Даход (прыбытак) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ад
эксплуатацыi марскiх i паветраных суднаў, чыгуначных або
аўтатранспартных сродкаў у мiжнародных перавозках абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.
2. Для мэт гэтага Пагаднення даходы (прыбытак) ад эксплуатацыi
марскiх або паветраных суднаў, чыгуначных або аўтатранспартных
сродкаў у мiжнародных перавозках уключае даход (прыбытак) ад прамога
выкарыстання, здачы ў арэнду або выкарыстання ў любой iншай форме
марскiх або паветраных суднаў, чыгуначных або аўтатранспартных
сродкаў, кантэйнераў i абсталявання для транспарцiроўкi кантэйнераў.
3. Палажэннi пунктаў 1 i 2 прымяняюцца таксама да даходу
(прыбытку) ад удзелу ў сумеснай дзейнасцi, пула або мiжнароднай
транспартнай арганiзацыi.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства Дагаворнай Дзяржавы прама бо ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi, або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы, i ў кожным
выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных i фiнансавых
узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы, што
адрознiваюцца ад тых, якiя мелi б месца памiж двума незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы даход (прыбытак), якi мог бы быць
налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму
налiчаны, можа быць уключаны ў даход (прыбытак) гэтага прадпрыемства
i, адпаведна, абкладзены падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў даходы
(прыбытак) прадпрыемства гэтай Дзяржавы - i адпаведна абкладае
падаткам - даход (прыбытак), па якому прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i
даход (прыбытак), такiм чынам уключаны, з`яўляецца даходам
(прыбыткам), якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай Дагаворнай
Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума прадпрыемствамi
былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi прадпрыемствамi, тады
гэта другая Дзяржава робiць адпаведную ўступку ў суме падатку,
збiраемага з гэтага даходу (прыбытку). Пры вызначэннi такой папраўкi
павiнны быць разгледжаны iншыя палажэннi гэтага Пагаднення, а
кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць пракансультавацца
адзiн з адным пры неабходнасцi.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, выплачваемыя кампанiяй, якая з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай
Дагаворнай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з`яўляецца сапраўдным
уладальнiкам дывiдэндаў, збiраемы падатак не павiнен перавышаць 15
працэнтаў валавай сумы дывiдэндаў.
Гэты пункт не датычыцца падаткаабкладання ў дачыненнi да
даходу (прыбытку), з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Тэрмiн "дывiдэнды" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле азначае
даход ад акцый або iншых правоў, якiя не з`яўляюцца даўгавымi
трэбаваннямi, што даюць права на ўдзел у даходзе, а таксама даход ад
iншых правоў, якi падлягае такому ж падатковаму рэжыму, як даходы ад
акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы,
рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што размяркоўвае даход.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, будучы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе прадпрымальнiцкую (камерцыйную) дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды праз пастаяннае прадстаўнiцтва (установу), якая
знаходзiцца ў ёй, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што знаходзiцца там,
i холдзiнг, адносна якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносяцца
да такога сапраўднага прадстаўнiцтва (установы) або пастаяннай базы.
У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у
залежнасцi ад абставiн.
5. У выпадку, калi кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае даход з другой Дагаворнай Дзяржавы,
гэта другая Дзяржава можа поўнасцю вызвалiць ад падаткаў дывiдэнды,
выплачваемыя гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi гэтыя дывiдэнды
выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы або калi холдзiнг,
адносна якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды адносiцца да
пастаяннага прадстаўнiцтва (установы) або пастаяннай базы, што
знаходзiцца ў гэтай другой Дзяржаве, i з неразмеркаванага даходу
(прыбытку) кампанii не збiраюцца падаткi на неразмеркаваны даход
(прыбытак), нават калi выплачваемыя дывiдэнды або неразмеркаваны
даход (прыбытак) складаюцца поўнасцю або часткова з даходу
(прыбытку), якi ўтвараецца ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дагаворнай Дзяржавы, але калi атрымальнiк
з`яўляецца сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, збiраемы падатак не
перавышае 10 працэнтаў валавай сумы працэнтаў. Кампетэнтныя органы
Дагаворных Дзяржаў па ўзаемнай згодзе ўстанаўлiваюць спосаб
прымянення гэтага абмежавання.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной Дагаворнай Дзяржаве, вызваляюцца ад падаткаабкладання ў гэтай
Дагаворнай Дзяржаве, калi фактычным атрымальнiкам працэнтаў
з`яўляецца Урад другой Дагаворнай Дзяржавы, Нацыянальны банк
Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральны банк Рэспублiкi Узбекiстан або любая
асоба, якая з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, пры
ўмове, што здзелка, у вынiку якой узнiкае даўгавое трэбаванне, была
адобрана Урадам першай названай Дзяржавы.
4. Тэрмiн "працэнты" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле азначае
даход (прыбытак) ад даўгавых трэбаванняў любога вiду, па-за
залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i ад валодання правам на ўдзел
у даходах (прыбытках) даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад урадавых
каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых абавязацельстваў,
уключаючы прэмii i ўзнагароды па гэтых каштоўных паперах, аблiгацыях
або даўгавых абавязацельствах. Штрафы на несвоечасовыя выплаты не
разглядаюцца ў якасцi працэнтаў у рамках гэтага артыкула.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў, будучы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе прадпрымальнiцкую (камерцыйную) дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць працэнты, праз размешчанае ў
ёй пастаяннае прадстаўнiцтва (установу), або ажыццяўляе ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, што
знаходзiцца там, i даўгавое трэбаванне, на падставе якога
выплачваюцца працэнты, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага
прадстаўнiцтва (установы) або да пастаяннай базы. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад
абставiн.
6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама гэта Дагаворная Дзяржава або
рэзiдэнт гэтай Дагаворнай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая
выплачвае працэнты, незалежна ад таго цi з`яўляецца яна рэзiдэнтам
Дагаворнай Дзяржавы або не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае
прадстаўнiцтва (установу) або пастаянную базу, у сувязi з якiмi
ўзнiкла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы па
выплаце гэтых працэнтаў нясе гэта пастаяннае прадстаўнiцтва
(установа) або пастаянная база, то лiчыцца, што такiя працэнты
ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца пастаяннае
прадстаўнiцтва (установа) або пастаянная база.
7. Калi з прычыны асобных адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў або памiж iмi абодвума i трэцяй
асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога трэбавання, у
сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б
узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам працэнтаў,
пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку лiшняя
частка плацяжу па-ранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з
заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў гэтага Пагаднення.
Артыкул 12
Раяльцi
1. Раяльцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак, такiя раяльцi могуць таксама абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам раяльцi, збiраемы падатак не перавышае 15
працэнтаў валавай сумы раяльцi.
3. Тэрмiн "раяльцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле азначае
плацяжы любога вiду, атрыманыя ў якасцi ўзнагароджання за
выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання аўтарскiх
правоў на творы лiтаратуры, мастацтва або навукi, уключаючы
кiнафiльмы, фiльмы i плёнкi, што выкарыстоўваюцца для радыёвяшчання
або тэлебачання, любога патэнта, таварнага знака, чарцяжа або
мадэлi, схемы, камп`ютэрнай праграмы, сакрэтнай формулы або працэсу,
цi за выкарыстанне, або прадастаўленне права выкарыстання
прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання, або за
iнфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту,
"ноу-хау".
4. Палажэннi пункта 1 i 2 не прымяняюцца, калi фактычны
ўладальнiк раяльцi, будучы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе прадпрымальнiцкую (камерцыйную) дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць раяльцi, праз размешчанае ў ёй
пастаяннае прадстаўнiцтва (установу), або выконвае ў гэтай другой
Дагаворнай Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы,
якая знаходзiцца там, i права або маёмасць, адносна якiх
выплачваюцца раяльцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным
прадстаўнiцтвам (установай) або пастаяннай базай. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або 14, у залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што раяльцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама Дагаворная Дзяржава або рэзiдэнт гэтай
Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая выплачвае раяльцi, незалежна ад
таго цi з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай Дзяржавы або не, мае ў
Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва (установу) або
пастаянную базу, у сувязi з якiм узнiкла абавязацельства выплачваць
раяльцi, i такiя раяльцi выплачваюцца гэтым пастаянным
прадстаўнiцтвам (установай) або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што
раяльцi ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размяшчаецца
пастаяннае прадстаўнiцтва (установа) або пастаянная база.
6. Калi з прычыны асобных адносiн памiж плацельшчыкам i
фактычным уладальнiкам раяльцi, або памiж iмi абодвума i
якой-небудзь трэцяй асобай, сума раяльцi, што адносiцца да
выкарыстання, права выкарыстання або iнфармацыi, на падставе якiх
яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена памiж
плацельшчыкам i фактычным уладальнiкам раяльцi, пры адсутнасцi такiх
адносiн, палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй
названай сумы. У такiм выпадку лiшняя частка плацяжоў па-ранейшаму
абкладаецца падаткам у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай
Дагаворнай Дзяржавы з належным улiкам iншых палажэнняў гэтага
Пагаднення.
Артыкул 13
Даходы (прыбытак) ад адчужэння маёмасцi
1. Даходы (прыбытак), атрымлiваемыя рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаварылася ў
артыкуле 6, размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве.
2. Даходы (прыбытак) ад адчужэння маёмасцi, што складае частку
камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва (установы), якую
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або ад маёмасцi, што адносiцца да пастаяннай базы,
даступнай рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, для прадастаўлення незалежных асабiстых паслуг, уключаючы
даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў
сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Даходы (прыбытак), атрымлiваемыя прадпрыемствам, якое
з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ад адчужэння
марскiх або паветраных суднаў, чыгуначных або аўтатранспартных
сродкаў, кантэйнераў i абсталявання для транспарцiроўкi кантэйнераў,
эксплуатуемых у мiжнародных перавозках, або маёмасцi, звязанай з
эксплуатацыяй гэтых транспартных сродкаў, абкладаюцца падаткам
толькi ў гэтай Дзяржаве.
4. Даходы (прыбытак) ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя
пералiчанай у пунктах 1, 2 i 3, абкладаюцца падаткам толькi ў той
Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, што адчужае
маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, атрымлiваемы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы за
прафесiйныя паслугi або iншую дзейнасць незалежнага характару, можа
абкладацца падаткам толькi ў гэтай дзяржаве. Аднак, такi даход можа
таксама абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве, калi:
а) фiзiчная асоба мае пастаянную базу ў другой Дагаворнай
Дзяржаве для мэт ажыццяўлення сваёй дзейнасцi;
або
b) фiзiчная асоба знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на
працягу перыяду або перыядаў, якiя перавышаюць у цэлым 183 днi на
працягу любога 12-месячнага перыяду, i толькi ў частцы, што
адносiцца да паслуг, прадастаўленых у гэтай другой Дзяржаве.
2. Тэрмiн "прафесiйныя паслугi" уключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, мастацкую, адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18 i 19 гэтага Пагаднення
заработная плата i iншыя падобныя ўзнагароджаннi, атрымлiваемыя
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найму,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па
найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па
найму ажыццяўляецца такiм чынам, атрыманыя ў сувязi з гэтым
узнагароджаннi могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджаннi,
атрымлiваемыя рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да
работы па найму, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу
перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць у агульнай складанасцi 183
дзён на працягу любога перыяду, што складае 12 месяцаў, i
b) узнагароджаннi выплачваюцца наймальнiкам або ад iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца другой Дагаворнай Дзяржавай, i
с) расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва (установа) або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў
другой Дагаворнай Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
узнагароджаннi, атрымлiваемыя ў дачыненнi да работы па найму, якая
ажыццяўляецца на борце марскога або паветранага судна, чыгуначным
або аўтатранспартным сродку, эксплуатуемых у мiжнародных перавозках,
прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам
у гэтай Дзяржаве.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, атрымлiваемыя
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета
дырэктараў кампанii, якая з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Работнiкi мастацтва i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 14 i 15, даход,
атрымлiваемы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў, такога як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi
як такой, ажыццяўляемай у другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi,
ажыццяўляемай работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
iншай асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14,
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
3. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца да даходаў,
атрымлiваемых ад дзейнасцi, ажыццяўляемай у Дагаворнай Дзяржаве
работнiкамi мастацтва або спартсменамi, калi гэта дзейнасць
фiнансуецца другой Дагаворнай Дзяржавай або яго мясцовымi органамi
ўлады. У гэтым выпадку такi даход абкладаецца падаткам толькi ў той
Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца дадзены работнiк
мастацтва або спартсмен.
Артыкул 18
Пенсii i iншыя падобныя выплаты
Пенсii i iншыя падобныя выплаты, якiя ўзнiкаюць у адной
Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы ў сувязi з работай па найму ў мiнулым, могуць абкладацца
падаткам у першай названай Дагаворнай Дзяржаве.
Артыкул 19
Узнагароджанне за дзяржаўную службу
1. Узнагароджанне, iншае чым пенсiя, якое выплачваецца
Дагаворнай Дзяржавай фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг,
аказваемых гэтай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай
Дзяржаве.
2. Аднак, такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай другой
Дзяржаве i фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы,
якая:
- з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або
- не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
Артыкул 20
Студэнты, выкладчыкi i навуковыя работнiкi
1. Выплаты, атрымлiваемыя студэнтам або практыкантам, якiя
з`яўляюцца або з`яўлялiся непасрэдна да прыезду ў адну Дагаворную
Дзяржаву рэзiдэнтамi другой Дагаворнай Дзяржавы i якiя знаходзяцца ў
першай названай Дзяржаве выключна для мэт атрымання адукацыi або
праходжання практыкi, вызваляюцца ад падаткаў у першай названай
Дагаворнай Дзяржаве ў дачыненнi да выплат, атрыманых з крынiц за
межамi гэтай Дзяржавы для мэт iх утрымання, навучання або практыкi.
2. Выкладчыкi, навуковыя работнiкi, якiя з`яўляюцца або
непасрэдна перад прыездам у Дагаворную Дзяржаву з`яўлялiся
рэзiдэнтамi другой Дагаворнай Дзяржавы i знаходзяцца ў першай
названай Дзяржаве з мэтай выкладання або правядзення даследаванняў,
абранай Урадам першай названай Дагаворнай Дзяржавы ва унiверсiтэце,
каледжы, школе, вучэбнай або навуковай установе, вызваляюцца ад
падаткаабкладання ў першай названай Дагаворнай Дзяржаве ў дачыненнi
да ўзнагароджання за такое навучанне або даследчую работу на працягу
двух гадоў з моманту iх першага прыбыцця ў першую названую
Дагаворную Дзяржаву.
Артыкул 21
Iншыя даходы (прыбытак)
1. Вiды даходаў (прыбытку) рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы,
незалежна ад месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах
гэтага Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў (прыбытку),
iншым чым даход (прыбытак) ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у
пункце 2 артыкула 6, калi атрымальнiк такiх даходаў (прыбытку),
будучы рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
прадпрымальнiцкую (камерцыйную) дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва (установу)
або прадастаўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя
паслугi праз пастаянную базу, якая знаходзiцца там, i права або
маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваецца даход (прыбытак),
сапраўды звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам (установай) або
пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7
або 14, у залежнасцi ад абставiн.
Артыкул 22
Маёмасць
1. Маёмасць, прадстаўленая нерухомай маёмасцю, аб якой
гаворыцца ў артыкуле 6, што з`яўляецца ўласнасцю рэзiдэнта адной
Дагаворнай Дзяржавы, i размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Маёмасць, што з`яўляецца часткай камерцыйнай маёмасцi
пастаяннага прадстаўнiцтва (установы), якую прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве або
прадстаўленая маёмасцю, звязанай з пастаяннай базай, даступнай
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве ў
мэтах прадастаўлення незалежных асабiстых паслуг, можа абкладвацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Маёмасць, прадстаўленая марскiмi або паветранымi суднамi,
чыгуначнымi або аўтатранспартнымi сродкамi, кантэйнерамi i
абсталяваннем для транспарцiроўкi кантэйнераў, якiя з`яўляюцца
ўласнасцю рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы i эксплуатуюцца ў
мiжнародных перавозках, i маёмасць, звязаная з эксплуатацыяй такiх
транспартных сродкаў, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай
Дзяржаве.
4. Усе iншыя часткi маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Артыкул 23
Устараненне двайнога падаткаабкладання
Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы атрымлiвае даход
(прыбытак) або валодае маёмасцю ў другой Дагаворнай Дзяржаве, якiя ў
адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення могуць абкладацца
падаткам у другой Дзяржаве, то сума падатку на гэты даход (прыбытак)
або маёмасць, якая падлягае выплаце ў гэтай другой Дзяржаве, можа
быць вылiчана з падатку, якi бярэцца з такой асобы ў сувязi з
даходам (прыбыткам) або маёмасцю ў першай названай Дзяржаве. Такi
вылiк, аднак, не будзе перавышаць суму падатку першай Дзяржавы на
ўказаны даход (прыбытак) або маёмасць, разлiчаную ў адпаведнасцi з
падатковым заканадаўствам.
Артыкул 24
Недыскрымiнацыя
1. Асоба - рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягае ў
другой Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому
звязанаму з iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падлягае або
можа падлягаць асоба - рэзiдэнт гэтай другой Дзяржавы пры тых жа
абставiнах, у прыватнасцi, у дачыненнi да рэзiдэнцтва. Гэта
палажэнне таксама прымяняецца, незалежна ад палажэнняў артыкула 1,
да асоб, якiя не з`яўляюцца рэзiдэнтамi адной або абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.
2. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва (установы),
якiм прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы валодае ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой
Дзяржаве, чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой
Дзяржавы, што ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не
павiнна тлумачыцца як тое, што абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву
прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы любыя асабiстыя
льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi на аснове iх
грамадзянскага статуса або сямейных абавязацельстваў, якiя яна
прадстаўляе ўласным рэзiдэнтам.
3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
раяльцi i iншыя выплаты, што праводзяцца прадпрыемствам адной
Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы,
падлягаюць, у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага даходу (прыбытку)
такога прадпрыемства, вылiкам на тых жа ўмовах, калi б яны былi
выплачаны рэзiдэнту першай названай Дзяржавы. Падобным спосабам
любыя даўгi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой
Дагаворнай Дзяржавы падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай
маёмасцi такога прадпрыемства вылiкам на тых жа ўмовах, што i даўгi
рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.
4. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маёмасць якiх
поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралююцца iмi, не
падлягаюць у першай Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому звязанаму з iх патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.
Артыкул 25
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе не ў
адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення, яна можа, нягледзячы
на сродкi абароны, прадугледжаныя нацыянальнымi заканадаўствамi
гэтых Дагаворных Дзяржаў, прадставiць свою справу для разгляду ў
кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна
з`яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1
артыкула 24, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна
з`яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з
моманту першага паведамлення аб дзеяннях, што прыводзяць да
падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не зможа прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы, з мэтай пазбегнуць падаткаабкладання, не
адпавядаючага гэтаму Пагадненню. Любая дасягнутая дамоўленасць
выконваецца незалежна ад якiх-небудзь часовых абмежаванняў, якiя
маюцца ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi i сумненнi, што ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi гэтага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца для мэт устаранення двайнога падаткаабкладання ў
выпадках, не прадугледжаных гэтым Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi
папярэднiх пунктаў. Калi будзе пажаданым, для дасягнення згоды
правесцi вусны абмен думкамi, такi абмен думкамi можа мець месца ў
камiсii, якая складаецца з прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў
Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 26
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў гэтага
Пагаднення або ўнутранага заканадаўства Дагаворных Дзяржаў, што
датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца гэта Пагадненне ў той
ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не
супярэчыць гэтаму Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
артыкулам 1. Любая iнфармацыя, атрымлiваемая Дагаворнай Дзяржавай,
лiчыцца канфiдэнцыяльнай i раскрываецца толькi асобай або органам
(уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), звязаным з вызначэннем,
збiраннем, прымусовым спагнаннем або выкананнем рашэнняў у дачыненнi
да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца гэта Пагадненне, або разборам
заяў у дачыненнi да такiх падаткаў. Такiя асобы або органы
выкарыстоўваюць гэту iнфармацыю толькi для названых мэт. Яны могуць
раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры
прыняццi юрыдычных рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
абавязваючыя кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы:
а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, што супярэчаць
заканадаўству або адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой
Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па
заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
с) прадастаўляць iнфармацыю, якая б раскрывала гандлёвую,
прамысловую, камерцыйную або прафесiйную тайну або гандлёвы працэс
або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўным iнтарэсам.
Артыкул 27
Дыпламатычная i консульская дзейнасць
Нiякiя палажэннi гэтага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей дыпламатычных прадстаўнiкоў або консульскiх работнiкаў,
прадастаўленых агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi
спецыяльных пагадненняў.
Артыкул 28
Уступленне ў сiлу
1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу пасля паведамлення
Дагаворнымi Дзяржавамi адна другой аб выкананнi ўсiх неабходных
унутрыдзяржаўных працэдур.
2. Пагадненне ўступае ў сiлу праз пятнаццаць дзён пасля
апошняга паведамлення, аб якiм гаворыцца ў пункце 1, i яго палажэннi
прымяняюцца:
а) у дачыненнi да падаткаў, збiраемых у крынiцы, з даходаў
(прыбытку), атрыманых першага або пасля першага дня месяца,
наступнага за месяцам, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу;
b) у дачыненнi да падатку на маёмасць - за падаткаабкладаемыя
перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага дня месяца,
наступнага за месяцам, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу;
с) у дачыненнi да iншых падаткаў - за падаткаабкладаемыя
перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага студзеня
каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўступае ў
сiлу; i
d) для мэт артыкула 26 - з дня ўступлення Пагаднення ў сiлу.
Артыкул 29
Спыненне дзеяння
Гэта Пагадненне застаецца ў сiле да таго часу, пакуль яго
дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная
Дзяржава можа спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах
шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi па меншай меры за 6
месяцаў да заканчэння любога каляндарнага года, наступнага за
перыядам у пяць гадоў з даты ўступлення Пагаднення ў сiлу. У гэтым
выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:
а) у дачыненнi да падаткаў, збiраемых у крынiцы з даходаў
(прыбытку), атрымлiваемых першага або пасля першага студзеня
каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм перададзена
паведамленне;
b) у дачыненнi да iншых падаткаў - за падатковыя перыяды, якiя
пачынаюцца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм перададзена паведамленне; i
с) для мэт артыкула 26 - з першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм перададзена паведамленне.
У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi гэта Пагадненне.
Заключана ў горадзе Ташкенце 22 снежня 1994 г. у двух
экземплярах, кожны на беларускай, узбекскай i рускай мовах.
У выпадку разыходжання ў тлумачэннi палажэнняў гэтага
Пагаднення перавагу мае тэкст на рускай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _______________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Узбекiстан _______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|