ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 26 кастрычнiка 1994 г.

     Мiнiстэрства Замежных  Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Рэспублiкi Польчша, якiя далей называюцца Бакамi,
     iмкнучыся да   развiцця   дружалюбных   двухбаковых  адносiн  i
супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi ў адпаведнасцi са Статутам
Арганiзацыi   Аб`яднаных  Нацый,  Заключным  Актам  НБСЕ,  Парыжскай
Хартыяй для новай Еўропы,  а таксама iншымi дакументамi, прынятымi ў
рамках Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     жадаючы паглыбляць i  пашыраць  двухбаковае  супрацоўнiцтва  на
падставе Дагавора  памiж  Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча
аб  добрасуседстве  i  дружалюбным  супрацоўнiцтве  ад   23  чэрвеня
1992 года,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Бакi будуць  праводзiць  кансультацыi  з   мэтай   абмеркавання
развiцця двухбаковых    адносiн    i   мiжнародных   праблем,   якiя
прадстаўляюць узаемны   iнтарэс    абедзвюх    дзяржаў.    Прадметам
кансультацый могуць быць:
     а) глабальныя праблемы i агульнае развiццё мiжнародных адносiн,
у прыватнасцi,   пытаннi  дзейнасцi  Арганiзацыi  Аб`яднаных  Нацый,
Нарады па Бяспецы i Супрацоўнiцтву  ў  Еўропе  i  iншых  мiжнародных
арганiзацый;
     b) паглыбленне   i    пашырэнне    двухбаковага    палiтычнага,
эканамiчнага, навукова-тэхнiчнага,   экалагiчнага,   культурнага   i
гуманiтарнага супрацоўнiцтва;
     c) абмен    iнфармацыяй    аб   ходзе  рэалiзацыi   двухбаковых
пагадненняў.

                             Артыкул 2

     Кансультацыi праводзяцца  рэгулярна,  калi  гэта  магчыма,   на
ўзроўнi Мiнiстраў   Замежных  Спраў,  iх  намеснiкаў  цi  кiраўнiкоў
структурных падраздзяленняў Мiнiстэрстваў Замежных Спраў  Рэспублiкi
Беларусь i  Рэспублiкi  Польшча.  Для  абмеркавання асобных пытанняў
Бакi могуць дамаўляцца аб стварэннi рабочых груп або груп экспертаў.

                             Артыкул 3

     Бакi удакладняюць  праграмы,  тэрмiны   i   месца   правядзення
кансультацый па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 4

     Гэты Пратакол уступае ў сiлу з дня яго падпiсання i застаецца ў
сiле на  працягу  5  гадоў.  Яго  дзеянне   падлягае   аўтаматычнаму
працягванню на наступны пяцiгадовы тэрмiн,  калi нi адзiн з Бакоў не
паведамiць другому Боку ў пiсьмовай форме за 3 месяцы  да  сканчэння
тэрмiну аб сваiм намеры дэнансаваць Пратакол.

     Аформлена ў   г.Мiнску   26   кастрычнiка   1994 года,  у  двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i  польскай  мовах,  прычым  абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

Мiнiстр Замежных Спраў                        Мiнiстр Замежных Спраў
Рэспублiкi Беларусь                           Рэспублiкi Польшча
Подпiс                                        Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России