ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
АБ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)

 _____________________________
     *) Уступiў у сiлу 13 верасня 1994 г.

     Мiнiстэрства  Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,
     iмкнучыся да  развiцця  дружалюбных  адносiн  i  супрацоўнiцтва
памiж  абедзвюма  дзяржавамi ў  адпаведнасцi са Статутам Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый,  Хельсiнкскiм  Заключным Актам, Парыжскай  Хартыяй
для новай Еўропы,  iншымi дакументамi,  прынятымi ў рамках Нарады па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
     жадаючы паглыбляць i пашыраць двухбаковае супрацоўнiцтва,
     дамовiлiся аб наступным:
     1. Бакi,   калi   гэта   неабходна,   праводзяць   перамовы   i
кансультацыi па пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва,  а таксама  па
мiжнародных праблемах, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
     Для  разгляду  канкрэтных  пытанняў  па ўзгадненню памiж Бакамi
могуць стварацца экспертныя i рабочыя групы.
     2. Бакi  на  падставе  дамоўленасцi вызначаюць  рабочы  парадак
перамоў i  кансультацый, час i тэрмiны iх правядзення.
     3. Бакi    садзейнiчаюць  далейшаму  пашырэнню  i   паглыбленню
ўзаемавыгаднага    супрацоўнiцтва   памiж  Рэспублiкай  Беларусь   i
Лiтоўскай    Рэспублiкай    у    палiтычнай,   гандлёва-эканамiчнай,
навукова-тэхнiчнай,    экалагiчнай,    культурнай,     гуманiтарнай,
iнфармацыйнай i iншых галiнах.
     4. Бакi  ствараюць  умовы  для  ўстанаўлення  памiж  iмi прамых
кантактаў,    а  таксама  для  абмену  вопытам  праз  стажыроўкi   i
кансультацыi.
     5. Падчас  удзелу ў працы  мiжнародных  арганiзацый  i  форумаў
дэлегацыi  Бакоў,  калi  гэта неабходна,  праводзяць кансультацыi па
розных пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
     6. На падставе дамоўленасцi памiж Бакамi ў гэты Пратакол могуць
уносiцца дапаўненнi i змяненнi.
     7. Гэты  Пратакол  уступае  ў  сiлу  з моманту яго падпiсання i
дзейнiчае   на  працягу  2  гадоў.  Дзеянне  Пратакола   аўтаматычна
працягваецца  на  наступныя  два  гады,  калi  нi адзiн з бакоў за 3
месяцы  да  сканчэння чарговага тэрмiну ў пiсьмовай форме не заявiць
аб сваiм намеры спынiць яго  дзеянне.
     Аформлена  ў  Мiнску  13  верасня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны  на  беларускай  i лiтоўскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

Мiнiстр замежных спраў                        Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь                           Лiтоўскай Рэспублiкi
Подпiс                                        Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России