ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ УКРАIНЫ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII
I СЕРТЫФIКАЦЫI*
____________________________
*Уступiла ў сiлу 16 червеня 1994 г.
Урад Украiны i Урад Рэспублiкi Беларусь, называемыя ў далейшым
Бакамi, у мэтах лiквiдацыi тэхнiчных бар`ераў у эканамiчных
гандлёвых адносiнах,
жадаючы развiваць супрацоўнiцтва ў галiне стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi,
улiчваючы ўзаемную эканамiчную зацiкаўленасць, пагадзiлiся аб
нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi прызнаюць дзеючыя дзяржаўныя сiстэмы стандартызацыi,
забеспячэння адзiнства вымярэнняў i сертыфiкацыi i будуць
забяспечваць гарманiзацыю гэтых сiстэм пры iх удасканальваннi.
Кожны Бок можа ўжываць нарматыўныя дакументы па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi другога Боку, калi iх патрабаваннi не
супярэчаць заканадаўству дзяржавы, у парадку, вызначаным
нацыянальным органам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi.
Бакi:
забяспечваюць узаемнае прадстаўленне нарматыўных i даведачных
дакументаў па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi на
ўзгодненых умовах;
будуць ажыццяўляць супрацоўнiцтва па стварэнню,
удасканальванню, злiчэнню, метралагiчнай атэстацыi i паверцы
нацыянальных эталонаў адзiнак фiзiчных велiчынь i зыходных узорных
сродкаў вымярэнняў;
прызнаюць вынiкi дзяржаўных выпрабаванняў, зацвярджэння тыпа,
паверкi, калiброўкi i метралагiчнай атэстацыi сродкаў вымярэнняў,
якiя праведзены другiм Бокам;
узаемадзейнiчаюць у стварэннi i скарыстаннi стандартных узораў
саставу i ўласцiвасцi рэчыва i матэрыялаў, а таксама стандартных
даведачных даных аб фiзiчных канстантах i ўласцiвасцях рэчыва i
матэрыялаў;
узаемна прызнаюць арганiзацыi, якiя акрэдытуюць паверачныя i
выпрабывальныя лабараторыi i цэнтры, а таксама акрэдытаваныя iмi
лабараторыi i цэнтры, ажыццяўляючыя паверку, выпрабаванне,
калiброўку сродкаў вымярэнняў;
прызнаюць органы па сертыфiкацыi другога Боку, акрэдытаваныя
выпрабавальныя лабараторыi i цэнтры, сертыфiкаты i знакi
адпаведнасцi на ўзаемапастаўляемую прадукцыю.
Артыкул 2
Бакi будуць ажыцяўляць супрацоўнiцтва на аснове дагавароў,
пратаколаў i праграм, прадугледжваючых:
узаемадзейнасць у распрацоўцы нарматыўных i метадычных
дакументаў па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi;
падрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi кадраў;
стварэнне, удасканальванне i злiчэнне нацыянальных эталонаў
адзiнак фiзiчных велiчынь;
стварэнне i скарыстанне стандартных узораў саставу i
ўласцiвасцi рэчываў, а таксама стандартных даведачных даных аб
уласцiвасцi рэчыва i матэрыялаў;
далейшае развiццё, удасканальванне i гарманiзацыю нацыянальных
сiстэм сертыфiкацыi;
развiццё iнфармацыйнай дзейнасцi ў галiне стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi.
Артыкул 3
Каардынацыя работ, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем, i iх
рэалiзацыя ўскладаюцца:
ва Украiне - на Дзяржаўны камiтэт Украiны па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi;
у Рэспублiцы Беларусь - на Камiтэт па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 4
Бакi будуць аказваць падтрымку адзiн аднаму ў пытаннях удзелу ў
рабоце або ўступлення ў мiжнародныя арганiзацыi ў галiне
стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, членам якiх з`яўляецца
адзiн з Бакоў.
Артыкул 5
Бакi забяспечваюць канфiдэнцыяльнасць атрыманай дакументацыi i
iнфармацыi аб работах, якiя праводзяцца ў рамках дадзенага
Пагаднення, i аб дасягнутых навукова-тэхнiчных вынiках, калi
перадаючым Бокам будзе агаворана, што яны маюць канфiдэнцыяльны
характар.
Артыкул 6
Навукова-тэхнiчная iнфармацыя, якую атрымлiвае адзiн з Бакоў у
ходзе супрацоўнiцтва, можа быць свабодна выкарыстана iм, калi другi
Бок не папярэдзiў аб яе канфiдэнцыяльнасцi. Гэта инфармацыя можа
перадавацца трэцяй дзяржаве толькi па ўзаемнай дамоўленнасцi Бока,
якi яе прадаставiў.
Артыкул 7
Палажэннi дадзенага Пагаднення пры неабходнасцi канкрэтызуюцца
дадатковымi пагадненнямi i пратаколамi памiж Дзяржаўным камiтэтам
Украiны па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi i Камiтэтам па
стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 8
Палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць правоў i
абавязкаў, выцякаючых з дагавораў, заключаных Бакамi з iншымi
дзяржавамi.
Артыкул 9
Разнагалоссi памiж Бакамi адносна тлумачэння i прымянення норм
дадзенага Пагаднення будуць вырашацца шляхам узаемных кансультацый i
перамоў на розных узроўнях.
Артыкул 10
Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i ўступае
ў сiлу з дня яго падпiсання.
Кожны з Бакоў можа скасаваць гэтае Пагадненне, калi пiсьмова
паведамiць другому Боку аб сваiм намеры.
Дзеянне Пагаднення скасуецца праз 6 месяцаў з дня атрымання
другiм Бокам такога паведамлення.
Учынена ў г.Гомелi 16 чэрвеня 1994 года ў двух экзэмплярах,
кожны на ўкраiнскай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Украiны За Урад
Ю.Д.Севярыноў Рэспублiкi Беларусь
Старшыня Дзяржстандарта В.М.Карашкоў
Украiны Старшыня Белстандарта
<<< Главная
страница | < Назад
|