ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АЎСТРЫЙСКIМ
ФЕДЭРАЛЬНЫМ УРАДАМ АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 29 чэрвеня 1996 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Аўстрыйскi Федэральны Урад, якiя ў
далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
з`яўляючыся Удзельнiкамi Канвенцыi па мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,
жадаючы заключыць Пагадненне, якое дапаўняе азначаную
Канвенцыю, для таго, каб усталяваць рэгулярныя паветраныя зносiны
памiж i па-за сваiмi тэрыторыямi,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул 1
АЗНАЧЭННI
1. Для мэт гэтага Пагаднення, калi ў кантэксце не прадугледжана
iншае:
а) тэрмiн "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю па мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага сёмага
снежня 1944 г., i ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам
90 гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да Дадаткаў або Канвенцыi
згодна з Артыкуламi 90 i 94 гэтай Канвенцыi, як толькi гэтыя Дадаткi
i папраўкi будуць ухвалены абодвума Дагаворнымi Бакамi;
b) тэрмiн "Авiяцыйныя ўлады" абазначае ў выпадку Урада
Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстра транспарту i камунiкацый i ў выпадку
Аўстрыйскага Федэральнага Урада - Мiнiстра эканомiкi i транспарту,
або ў абодвух выпадках любую фiзiчную або юрыдычную асобу,
упаўнаважаную выконваць усялякiя функцыi, якiя ажыццяўляюцца
вызначанымi органамi;
с) тэрмiн "Прызначанае авiяпрадпрыемства" абазначае
авiяпрадпрыемства, якое было прызначана i атрымала паўнамоцтвы ў
адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 3 гэтага Пагаднення;
d) тэрмiн "Тарыф" абазначае цэны, што аплачваюцца за перавозку
пасажыраў, багажу i грузу, i ўмовы, на якiх гэтыя цэны прымяняюцца,
уключаючы цэны i ўмовы агенцкiх i iншых дапаможных паслуг, за
выключэннем аплаты або ўмоў перавозкi пошты;
е) тэрмiны "тэрыторыя", "паветраныя зносiны", "мiжнародныя
паветраныя зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "прыпынак у некамерцыйных
мэтах" маюць значэнне адпаведна запiсу ў Артыкулах 2 i 96 Канвенцыi;
f) тэрмiн "правозная ёмiстасць" абазначае;
i) у адносiнах да самалёта ўмяшчальнасць такога самалёта, якая
ёсць у наяўнасцi на маршруце або частцы маршрута;
ii) у адносiнах да "дагаворных лiнiй" ёмiстасць самалёта, якая
выкарыстоўваецца на такiх лiнiях, памножаная на частату рэйсаў, што
выконваюцца такiм самалётам у пэўны перыяд часу па маршруце або
частцы маршрута.
Артыкул 2
ПРАВЫ НА ПЕРАВОЗКУ
1. Кожны Дагаворны Бок дае другому Дагаворнаму Боку наступныя
правы ў адносiнах рэгулярных мiжнародных паветраных зносiн:
а) права пралёту яго тэрыторыi без пасадкi;
b) права рабiць пасадкi на яго тэрыторыi ў некамерцыйных мэтах.
2. Кожны Дагаворны Бок дае другому Дагаворнаму Боку правы, якiя
абумоўлены ў гэтым Пагадненнi з мэтай устанаўлення рэгулярных
мiжнародных паветраных лiнiй на маршрутах, азначаных у Дадатку.
Такiя лiнii i маршруты нiжэй называюцца "дагаворныя лiнii" i
"вызначаныя маршруты". Пры выкананнi палётаў па дагаворнай лiнii на
вызначаным маршруце авiяпрадпрыемства, прызначанае кожным Дагаворным
Бокам, атрымлiвае акрамя правоў, што агавораны ў пункце 1 гэтага
Артыкула, права рабiць пасадкi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку
ў пунктах, што агавораны для гэтага маршруту ў раскладзе, з мэтай
прыняцця на борт або выгрузкi пасажыраў i грузу, уключаючы пошту.
3. Нiшто ў пункце 2 гэтага Артыкула не можа разглядацца як
нададзеныя авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку правы прымаць
на борт на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пасажыраў i груз,
уключаючы пошту, што перавозяцца за плату або па найму i
накiроўваюцца ў iншы пункт на тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага
Боку.
Артыкул 3
НАДАННЕ НЕАБХОДНЫХ ПАЎНАМОЦТВАЎ
1. Кожны Дагаворны Бок мае права прызначыць i пiсьмова
паведамiць другому Дагаворнаму Боку адно авiяпрадпрыемства з мэтай
выканання палётаў па дагаворных лiнiях на вызначаных маршрутах.
2. Пры атрыманнi такога прызначэння авiяцыйныя ўлады другога
Дагаворнага Боку, зыходзячы з палажэнняў пунктаў 4 i 5 гэтага
Артыкула i без затрымкi дадуць прызначанаму авiяпрадпрыемству
адпаведныя дазволы на эксплуатацыю.
3. Кожны Дагаворны Бок мае права шляхам пiсьмовага паведамлення
другому Дагаворнаму Боку адклiкаць прызначэнне любога такога
авiяпрадпрыемства i прызначыць iншае.
4. Ад авiяпрадпрыемства, прызначанага любым Дагаворным Бокам,
можа патрабавацца даць другому Дагаворнаму Боку адпаведныя
патрабаванням звесткi аб тым, што яно здольна выканаць умовы,
прадпiсаныя законам i палажэннямi, якiя звычайным i разумным шляхам
прад`яўляюцца гэтаму Дагаворнаму Боку да эксплуатацыi мiжнародных
паветраных лiнiй i ў адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi.
5. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовiць у выдачы дазволу на
эксплуатацыю, азначанага ў пункце 2 гэтага Артыкула, або прад`явiць
такiя ўмовы, якiя ён палiчыць за неабходныя, да ажыццяўлення
прызначаным авiяпрадпрыемствам правоў, абумоўленых Артыкулам 2
гэтага Пагаднення, у любым выпадку, калi названы Дагаворны Бок не
лiчыць, што Дагаворнаму Боку, якi прызначае авiяпрадпрыемства, або
яго грамадзянам перададзена дастатковае права валодання i
эфектыўнага кiравання такiм авiяпрадпрыемствам.
6. Пасля таго, як авiяпрадпрыемства было прызначана i атрымала
паўнамоцтвы, яно можа ў любы час пачаць эксплуатацыю дагаворных
лiнiй пры ўмове ўступлення ў сiлу тарыфу, устаноўленага ў
адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 10 гэтага Пагаднення, i
дасягнення згоды ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 5 гэтага
Пагаднення адносна гэтай эксплуатацыi.
Артыкул 4
ПРЫПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ I АНУЛЯВАННЕ
1. Кожны Дагаворны Бок мае права прыпынiць выкананне правоў,
агавораных у Артыкуле 2 гэтага Пагаднення, авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi), прызначаным (прызначанымi) другiм Дагаворным
Бокам, або ануляваць дазвол на эксплуатацыю, або абумовiць выкананне
такiх правоў такiмi ўмовамi, якiя ён палiчыць неабходнымi:
а) у любым выпадку, калi ён лiчыць, што Дагаворны Бок, якi
прызначае авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы) цi яго грамадзяне не
надзелены дастатковым правам валодання i эфектыўнага кiравання
прызначаным авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi), або
b) у выпадку невыканання прызначаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) законаў i палажэнняў Дагаворнага Боку, якi дае
гэтыя правы, або
с) у выпадку iншага невыканання авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) умоў, што прадпiсаны гэтым Пагадненнем.
2. Такое права можа быць ажыццёўлена толькi пасля кансультацыi
з другiм Дагаворным Бокам, за выключэннем выпадкаў, калi неадкладнае
прыпыненне дзеяння, ануляванне дазволу або ўвядзенне ўмоў,
вызначаных у пункце 1 гэтага Артыкула, мае важнае значэнне ў сэнсе
папярэджання далейшых парушэнняў законаў i палажэнняў. У такiм
выпадку кансультацыi павiнны быць пачатыя на працягу шасцiдзесяцi
(60) дзён з даты запыту, зробленага любым Дагаворным Бокам адносна
кансультацый.
Артыкул 5
ПАЛАЖЭННI АДНОСНА ПРАВОЗНЫХ ЕМIСТАСЦЕЙ
Правозныя ёмiстасцi на дагаворных рэгулярных паветраных лiнiях
павiнны складацца з улiкам наступных умоў:
1. Прызначанае авiяпрадпрыемства (прадпрыемствы) абодвух
Дагаворных Бакоў павiнна мець справядлiвыя i роўныя магчымасцi па
эксплуатацыi дагаворных лiнiй на вызначаных маршрутах.
2. Пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемствы) кожнага Дагаворнага Боку павiнна (павiнны)
улiчваць iнтарэсы авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў) другога
Дагаворнага Боку, каб выключыць умяшанне ў абслугоўванне, якое
ажыццяўляецца апошнiм, на ўсiх цалкам або частцы адных i тых самых
маршрутаў.
3. Дагаворныя лiнii, што эксплуатуюцца прызначаным
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) Дагаворных Бакоў, павiнны
блiзка суадносiцца з патрабаваннямi грамадскасцi на перавозкi на
вызначаных маршрутах i мець сваёй галоўнай мэтай забеспячэнне
пасажырапатоку, адэкватнага для выканання бягучых i мяркуемых
аб`ёмаў перавозкi пасажыраў, грузаў i пошты памiж тэрыторыяй
Дагаворнага Боку, што прызначае авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемствы) i краiнамi канцавога прызначэння перавозкi.
4. Палажэннi адносна перавозкi пасажыраў, грузу i пошты, як
тых, што прымаюцца на борт, так i тых, што выгружаюцца ў пунктах на
вызначаных маршрутах на тэрыторыi краiн, адметных ад краiн, якiя
прызначаюць авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы), павiнны
выконвацца ў адпаведнасцi з агульным прынцыпам, дзе гаворыцца, што
правозныя ёмiстасцi павiнны суадносiцца з:
а) патрабаваннямi на перавозку памiж краiнай адпраўлення i
краiнамi прызначэння;
b) патрабаваннямi на перавозку ў рэгiёне, праз якi
авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы) выконвае палёты з улiкам
мясцовых i рэгiянальных перавозак, што ажыццяўляюцца
авiяпрадпрыемствамi краiн, якiя ўваходзяць у гэты рэгiён; i
с) патрабаваннямi беспасадачных палётаў.
5. Расклад палётаў па дагаворных лiнiях павiнен быць пададзены
для зацвярджэння авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных Бакоў не
пазней, чым за трыццаць (30) дзён да прапанаванай даты яго
ўвядзення. У асобных выпадках гэты тэрмiн можа быць зменшаны пры
ўмове, калi згодзяцца гэтыя ўлады.
6. Расклад, устаноўлены на адзiн перыяд згодна з палажэннямi
гэтага Артыкула, будзе заставацца ў сiле на працягу адпаведных
перыядаў, пакуль не будзе ўстаноўлены новы расклад згодна з
палажэннямi гэтага Артыкула.
Артыкул 6
ПРЫМЯНЕННЕ ЗАКОНАЎ I ПРАВIЛАЎ
1. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць
прылёт i вылет з яго тэрыторыi паветраных суднаў, што выконваюць
мiжнародныя палёты, або эксплуатацыю i навiгацыю гэтых паветраных
суднаў у час iх знаходжання ў межах яго тэрыторыi, прымяняюцца да
паветраных суднаў авiяпрадпрыемства або авiяпрадпрыемстваў,
прызначаных другiм Дагаворным Бокам.
2. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць
прыбыццё, знаходжанне i адпраўленне з яго тэрыторыi пасажыраў,
экiпажаў, грузу i пошты, такiя як фармальнасцi, што адносяцца да
пашпартных, мытных, валютных i санiтарных правiлаў, будуць
прымяняцца да пасажыраў, экiпажаў, грузу i пошты паветраных суднаў
прызначанага авiяпрадпрыемства цi авiяпрадпрыемстваў другога
Дагаворнага Боку, у час iх знаходжання ў межах вызначанай тэрыторыi.
Артыкул 7
ПРЫЗНАННЕ ПАСВЕДЧАННЯЎ I ЛIЦЭНЗIЙ
1. Пасведчаннi аб праве на выкананне паветраных палётаў,
пасведчаннi, якiя пацвярджаюць квалiфiкацыю, i лiцэнзii, выпiсаныя
цi пацверджаныя як правамоцныя адным Дагаворным Бокам i маючыя сiлу,
будуць прызнаныя правамоцнымi другiм Дагаворным Бокам у мэтах
эксплуатацыi дагаворных лiнiй.
2. Аднак кожны Дагаворны Бок захоўвае за собою права адмовiць у
прызнаннi пасведчанняў аб квалiфiкацыi i лiцэнзiй на палёты над яго
тэрыторыяй, выдадзеных iншай дзяржавай яго грамадзянам або прызнаных
ёю як правамоцныя.
Артыкул 8
ВЫЗВАЛЕННЕ АД МЫТНЫХ I IНШЫХ ЗБОРАЎ
1. Паветранае судна, якое выконвае палёты на мiжнародных лiнiях
i эксплуатуецца авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi),
прызначаным (прызначанымi) кожным Дагаворным Бокам, а таксама
звычайнае абсталяванне, палiва i змазачныя матэрыялы, харчаванне
(уключаючы прадукты харчавання, напiткi i тытунёвыя вырабы), што
ёсць на борце такога паветранага судна, вызваляюцца ад усiх мытных
пошлiн, iнспекцыйных падаткаў ды iншых збораў i падаткаў па прыбыццi
на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што такое
абсталяванне i запасы застаюцца на борце паветранага судна да
моманту iх вывазу.
2. Апрача таго, ад тых самых збораў i падаткаў, за выключэннем
плацяжоў, якiя адпавядаюць выконваемаму абслугоўванню, вызваляюцца:
а) запасы паветранага судна, узятыя на борт на тэрыторыi любога
Дагаворнага Боку, у колькасцях, устаноўленых органамi прызначанага
Дагаворнага Боку i прызначаныя для выкарыстання на борце паветранага
судна, якое эксплуатуецца на вызначаным маршруце другiм Дагаворным
Бокам;
b) запасныя часткi, увезеныя на тэрыторыю любога Дагаворнага
Боку для тэхнiчнага абслугоўвання або рамонту паветранага судна, што
эксплуатуецца на вызначаным маршруце прызначаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) другога Дагаворнага Боку;
с) палiва i змазачныя матэрыялы, прызначаныя для паветранага
судна, што экслуатуецца на вызначаным маршруце прызначаным
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) другога Дагаворнага Боку,
нават калi гэтыя запасы будуць выкарыстаны на частцы маршруту, якi
ажыццяўляецца над тэрыторыяй Дагаворнага Боку, дзе яны прыняты на
борт.
Матэрыялы, пералiчаныя ў пунктах а), b), c), могуць быць па
патрабаванню пастаўлены пад нагляд або кантроль мытных улад.
3. Звычайнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы i
запасы, што знаходзяцца на борце паветранага судна любога
Дагаворнага Боку, могуць быць выгружаныя на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку толькi з дазволу мытных улад гэтага Дагаворнага
Боку. У кожным выпадку яны могуць быць аддадзены пад кантроль
названых улад да часу iх вывазу або iншага выкарыстання ў
адпаведнасцi з мытнымi правiламi.
4. Апрача таго, ад усiх мытных збораў i/або падаткаў на
ўзаемнай аснове павiнны вызваляцца вырабы i тавары, увезеныя на
тэрыторыю любога Дагаворнага Боку для выключнага выкарыстання
прызначаным авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) другiм
Дагаворным Бокам, як адзначана нiжэй:
а) тавары, прызначаныя для арганiзацыi, абсталявання i работы
офiса, напрыклад, усе вiды будаўнiчых матэрыялаў, мэбля, пiшучыя
машынкi i да т.п.;
b) усе вiды абсталявання для камунiкацый, такiя як тэлетайпнае
абсталяванне, пераносныя перагаворныя прылады i iншае бяздротавае
абсталяванне для выкарыстання ў межах аэрапорта;
с) прызначанае для авiяпрадпрыемства абсталяванне ў выглядзе
камп`ютарных сiстэм для рэзервавання i эксплуатацыйных мэт, розныя
афiцыйныя дакументы з эмблемай авiяпрадпрыемства, такiя як багажныя
бiркi, авiябiлеты, бланкi рахункаў, расклады, пасадачныя талоны i да
т.п. Што датычыцца аўтамабiльных транспартных сродкаў - вызваляюцца
ад падаткаў i збораў толькi аўтобусныя транспартныя сродкi, якiя
выкарыстоўваюцца для перавозкi пасажыраў i багажу памiж офiсам у
горадзе i аэрапортам.
Пералiчаныя прадметы i тавары не могуць скарыстоўвацца iначай
як у рамках спецыфiчных мерапрыемстваў авiяпрадпрыемства.
Артыкул 9
ПАДАТКААБКЛАДАННЕ
1. Прыбытак, атрыманы ад эксплуатацыi паветранага судна пры
мiжнародных перавозках, абкладаецца падаткам толькi на тэрыторыi
Дагаворнага Боку, дзе знаходзiцца рабочае кiраўнiцтва прадпрыемства.
2. Капiтал, якi ўяўляе сабой паветранае судна, што
эксплуатуецца пры мiжнародных перавозках, i рухомая маёмасць,
звязаная з эксплуатацыяй такога паветранага судна, абкладаецца
падаткамi толькi на тэрыторыi Дагаворнага Боку, дзе знаходзiцца
рабочае кiраўнiцтва прадпрыемства.
3. Пры наяўнасцi спецыяльнага Пагаднення памiж Дагаворнымi
Бакамi, каб пазбегнуць двайнога падаткаабкладання, у дачыненнi да
падаходнага падатку i падатку на капiтал, перавага аддаецца
апошняму.
Артыкул 10
ПРАМЫЯ ТРАНЗIТНЫЯ ЗНОСIНЫ
1. Пасажыры, багаж, груз i пошта, што iдуць прамым транзiтам
праз тэрыторыю любога Дагаворнага Боку i не пакiдаюць зону
аэрапорта, адведзеную для такой мэты, павiнны падлягаць толькi
спрошчанаму агляду, за выключэннем выпадкаў, якiя тычацца мер
бяспекi супраць выкарыстання сiлы i паветранага пiрацтва.
2. Багаж, груз i пошта, што iдуць прамым транзiтам, будуць
вызвалены ад мытных збораў i iншых падобных падаткаў.
Артыкул 11
АВIЯЦЫЙНАЯ БЯСПЕКА
1. У адпаведнасцi з iх правамi i абавязкамi па мiжнароднаму
праву Дагаворныя Бакi пацвярджаюць сваё абавязацельства адзiн перад
адным па абароне бяспекi грамадзянскай авiяцыi ад актаў незаконнага
ўмяшання. Не абмяжоўваючы агульнасць сваiх правоў i абавязацельстваў
па мiжнароднаму праву, Дагаворныя Бакi павiнны, у прыватнасцi,
дзейнiчаць згодна з палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах i некаторых
iншых актах, што чыняцца на борце паветранага судна, падпiсанай у
Токiо 14 верасня 1963 г., Канвенцыi аб прадухiленнi незаконнага
захопу паветранага судна, падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 г., i
Канвенцыi аб прадухiленнi незаконных актаў, накiраваных супраць
бяспекi грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971
г., якiя гэтыя абодва Бакi могуць выконваць.
2. Дагаворныя Бакi павiнны аказваць па просьбе адзiн аднаму ўсю
неабходную дапамогу, каб прадухiлiць акты незаконнага захопу
грамадзянскiх паветраных суднаў i iншыя незаконныя акты, якiя
парушаюць бяспеку такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажа,
аэрапортаў i аэранавiгацыйнага абсталявання, а таксама ўсякую iншую
пагрозу бяспецы грамадзянскай авiяцыi.
3. Дагаворныя Бакi павiнны ў сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаць у
адпаведнасцi з палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi у такой меры, у якой
такiя палажэннi бяспекi тычацца Дагаворных Бакоў; яны павiнны
патрабаваць, каб эксплуатанты паветраных суднаў, зарэгiстраваныя ў
iх, i эксплуатанты паветраных суднаў, чыё асноўнае месца работы цi
пастаяннае месца пражывання знаходзiцца на iх тэрыторыi, i
эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi згодна з такiмi
палажэннямi авiяцыйнай бяспекi.
4. Кожны Дагаворны Бок згаджаецца, што ад такiх эксплуатантаў
паветраных суднаў можа патрабавацца выкананне палажэнняў авiяцыйнай
бяспекi, вызначаных у пункце 3 вышэй, якiя павiнны выконвацца, па
патрабаванню другога Дагаворнага Боку, пры ўваходзе, выхадзе або
знаходжаннi ў межах яго тэрыторыi гэтым другiм Дагаворным Бокам.
Кожны Дагаворны Бок павiнен забяспечыць эфектыўнае прымяненне
адэкватных мер у межах яго тэрыторыi для абароны паветраных суднаў i
агляду пасажыраў, экiпажа, ручной паклажы, багажу, грузу i запасаў
паветранага судна перад i падчас пасадкi або пагрузкi. Апрача таго,
кожны Дагаворны Бок павiнен таксама ставiцца з належнай увагай да
ўсялякай просьбы, выказанай другiм Дагаворным Бокам, у адносiнах
прыняцця разумных спецыяльных мер бяспекi, каб прадухiлiць пэўную
пагрозу.
5. У выпадку здарэння або пагрозы здарэння з незаконным захопам
грамадзянскага паветранага судна або iншага незаконнага акта, што
парушае бяспеку такога паветранага судна, пасажыраў i экiпажа,
аэрапортаў або навiгацыйнага абсталявання, Дагаворныя Бакi павiнны
дапамагаць адзiн аднаму шляхам устанаўлення сувязi i прыняцця iншых
адпаведных мер з мэтай хуткага i бясспрэчнага спынення такога
здарэння або яго пагрозы.
6. У выпадку адхiлення Дагаворнага Боку ад палажэнняў
авiяцыйнай бяспекi гэтага Артыкула авiяцыйныя ўлады другога
Дагаворнага Боку могуць патрабаваць правесцi неадкладныя
кансультацыi з авiяцыйнымi ўладамi гэтага Боку.
Артыкул 12
ТАРЫФЫ
1. Тарыфы, якiя ўстанаўлiваюцца авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) аднаго Дагаворнага Боку на перавозку на
тэрыторыю i з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, павiнны
ўстанаўлiвацца на разумным узроўнi, пры гэтым належная ўвага павiнна
быць нададзена ўсiм звязаным з гэтым фактарам, уключаючы выдаткi на
эксплуатацыю, разумныя прыбыткi i характарыстыку абслугоўвання,
такую, як нарматывы хуткасцi i ўмовы.
2. Тарыфы, адзначаныя вышэй у пункце 1 гэтага Артыкула, павiнны
быць узгоднены прызначанымi авiяпрадпрыемствамi абодвух Дагаворных
Бакоў.
3. Пагадненнi, адзначаныя вышэй у пункце 2, могуць, калi гэта
магчыма, быць дасягнуты праз механiзм устанаўлення тарыфаў, прыняты
Мiжнароднай асацыяцыяй авiяцыйнага транспарту
4. Узгодненыя такiм чынам тарыфы павiнны быць пададзены на
зацвярджэнне авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных Бакоў не пазней як
за трыццаць (30) дзён да прапанаванай даты iх увядзення; у асобных
выпадках гэтыя часовыя тэрмiны могуць быць зменшаны пры ўмове згоды
адзначаных органаў.
5. У выпадку, калi прызначаныя авiяпрадпрыемствы не могуць
дамовiцца па любых з гэтых тарыфаў, або калi тарыф нельга ўстанавiць
згодна з пунктам 2 гэтага Артыкула па якой-небудзь iншай прычыне,
або калi на працягу першых пятнаццацi (15) дзён азначанага
трыццацiдзённага (30) тэрмiну, названага ў пункце 4 гэтага Артыкула,
авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку паведамляюць авiяцыйным
уладам другога Дагаворнага Боку аб сваёй нязгодзе з любым тарыфам,
узгодненым у адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2 гэтага Артыкула,
авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў павiнны рабiць захады па
ўзгадненню тарыфаў.
6. Калi авiяцыйныя ўлады не могуць дамовiцца аб зацвярджэннi
любога тарыфу, пададзенага iм згодна з пунктам 4 вышэй, або аб
вызначэннi любога тарыфу згодна з пунктам 5, Дагаворныя Бакi павiнны
пачаць рабiць захады з мэтай узгаднiць тарыфы.
7. Тарыф не можа дзейнiчаць, калi ён не зацверджаны авiяцыйнымi
ўладамi любога з Дагаворных Бакоў.
8. Тарыфы, устаноўленыя згодна з палажэннямi гэтага Артыкула,
павiнны мець сiлу да ўстанаўлення новых тарыфаў згодна з палажэннямi
гэтага Артыкула.
Артыкул 13
ТРАНСФЕРТ ЧЫСТАГА ПРЫБЫТКУ
1. Кожны Дагаворны Бок дае прызначанаму авiяпрадпрыемству
другога Дагаворнага Боку права на бесперашкодны трансферт сумы
перавышэння даходаў над расходамi, атрыманай на яго тэрыторыi ў
сувязi з перавозкай пасажыраў, багажу, пошты, грузу прызначаным
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) другога Дагаворнага Боку ў
свабодна канверсаванай валюце на аснове афiцыйнага абменнага курсу ў
дзень ажыццяўлення трансферту. Трансферт ажыццяўляецца неадкладна,
не пазней за 60 дзён пасля дня запыту.
2. Калi памiж Дагаворнымi Бакамi iснуе асобнае пагадненне аб
плацяжах, плацяжы будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з палажэннямi
гэтага Пагаднення.
Артыкул 14
ПРАДСТАўНIЦТВА, ПРОДАЖ БIЛЕТАЎ I РЭКЛАМА
1. Прызначанае авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы) кожнага
Дагаворнага Боку павiнна мець аднолькавыя магчымасцi наймаць - у
адпаведнасцi з законамi i правiламi другога Дагаворнага Боку -
тэхнiчны i камерцыйны персанал для эксплуатацыi дагаворных лiнiй на
вызначаных маршрутах, а таксама арганiзоўваць i кiраваць офiсамi на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
2. Апрача таго, прызначанае авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемствы) кожнага Дагаворнага Боку павiнна мець
аднолькавыя магчымасцi выпiсваць усе вiды дакументаў для перавозкi i
рэкламаваць продаж на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 15
ПАДАЧА СТАТЫСТЫКI
1. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку павiнны падаваць
авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку па iх просьбе -
перыядычныя i iншыя справаздачы або статыстыку.
2. У такiя справаздачы павiнна ўключацца ўся iнфармацыя, якая
патрабуецца для вызначэння аб`ёму перавозак, што ажыццяўляюцца
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) на дагаворных лiнiях, а
таксама пачатковы i канцавы пункты перавозак.
Артыкул 16
КАНСУЛЬТАЦЫI I ЗМЯНЕННI
1. У духу цеснага супрацоўнiцтва авiяцыйныя ўлады Дагаворных
Бакоў будуць перыядычна кансультавацца адзiн з адным для таго, каб
забяспечыць выкананне i адпаведнае ўзгадненне палажэнняў гэтага
Пагаднення i Дадатку да яго.
2. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў лiчыць неабходным змянiць
якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення, ён можа запатрабаваць ад
другога Дагаворнага Боку правядзення кансультацый. Такiя
кансультацыi (якiя могуць быць падрыхтаваны пры абмеркаваннi памiж
авiяцыйнымi ўладамi) павiнны пачацца на працягу тэрмiну ў
шэсцьдзесят (60) дзён з даты паступлення запыту, калi толькi абодва
Дагаворныя Бакi не згадзiлiся прадоўжыць гэты тэрмiн. Узгодненыя
такiм чынам змяненнi набываюць сiлу пасля пацвярджэння шляхам абмену
дыпламатычнымi нотамi абодвух Дагаворных Бакоў па дыпламатычных
каналах.
3. Змяненнi Дадатку могуць ажыццяўляцца прамым пагадненнем
памiж кампетэнтнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў i набываюць
сiлу пасля пацвярджэння шляхам абмену нотамi па дыпламатычных
каналах.
Артыкул 17
УРЭГУЛЯВАННЕ СПРЭЧАК
1. Калi памiж Дагаворнымi Бакамi ўзнiкае якая-небудзь спрэчка,
звязаная з iнтэрпрэтацыяй або прымяненнем гэтага Пагаднення,
Дагаворныя Бакi павiнны ў першую чаргу паспрабаваць вырашыць яе
шляхам перагавораў.
2. Калi Дагаворныя Бакi не могуць дасягнуць урэгулявання шляхам
перагавораў, яны могуць згадзiцца на тое, каб звярнуцца да нейкай
асобы або ў нейкую арганiзацыю для вырашэння спрэчкi; калi яны не
могуць дамовiцца аб гэтым, спрэчка павiнна быць пададзена - па
просьбе любога Дагаворнага Боку - на вырашэнне трыбунала з трох
арбiтраў, дзе кожны Дагаворны Бок прызначае па аднаму арбiтру, а
трэцi прызначаецца двума ўжо прызначанымi. Кожны з Дагаворных Бакоў
абавязаны прызначыць арбiтра на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з
даты атрымання любым Дагаворным Бокам ад другога Дагаворнага Боку
паведамлення па дыпламатычных каналах аб арбiтражным вырашэннi
спрэчкi, пасля чаго трэцi арбiтр павiнен быць прызначаны на працягу
наступных шасцiдзесяцi (60) дзён. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў не
зможа прызначыць арбiтра на працягу абумоўленага тэрмiну, або калi
трэцi арбiтр не прызначаны на працягу абумоўленага тэрмiну, любы
Дагаворны Бок можа папрасiць Прэзiдэнта Рады Мiжнароднай арганiзацыi
грамадзянскай авiяцыi прызначыць арбiтра або арбiтраў, у залежнасцi
ад выпадкаў. У любым выпадку трэцi арбiтр павiнен быць грамадзянiнам
трэцяй дзяржавы i выступаць як прэзiдэнт арбiтражнага органа.
3. Дагаворныя Бакi абавязаны выконваць любыя рашэннi, прынятыя
ў адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага Артыкула.
4. Калi на працягу тэрмiну адзiн з Дагаворных Бакоў не выконвае
рашэнняў, вызначаных у пункце 2 гэтага Артыкула, другi Дагаворны Бок
можа абмежаваць, прыпынiць або ануляваць любыя правы або прывiлеi,
якiя ён надаў у сiлу гэтага Пагаднення Дагаворнаму Боку, што не
выконвае Пагадненне.
5. Кожны Дагаворны Бок нясе выдаткi i аплачвае грашовае
ўзнагароджанне за свайго арбiтра; аплата трэцяму арбiтру i выдаткi,
што вынiкаюць з гэтай прычыны, а таксама па рабоце арбiтражу
размяркоўваюцца пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi.
Артыкул 18
СПЫНЕННЕ ДЗЕЯННЯ
1. Кожны Дагаворны Бок можа ў любы час паведамiць па
дыпламатычных каналах у пiсьмовым выглядзе другому Дагаворнаму Боку
аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне гэтага Пагаднення; адначасова такое
паведамленне павiнна быць накiравана ў Раду Мiжнароднай арганiзацыi
грамадзянскай авiяцыi i, калi неабходна, у сакратарыят ААН.
2. У такiм выпадку Пагадненне павiнна спынiць сваё дзеянне праз
дванаццаць (12) месяцаў з даты атрымання паведамлення другiм
Дагаворным Бокам, калi толькi гэтае паведамленне не было анулявана
па ўзаемнай згодзе да сканчэння гэтага тэрмiну. Пры адсутнасцi
пацвярджэння аб атрыманнi другiм Дагаворным Бокам гэтае паведамленне
павiнна лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць (14) дзён пасля
атрымання паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай
авiяцыi.
Артыкул 19
РЭГIСТРАЦЫЯ
Гэтае Пагадненне i ўсе папраўкi да яго павiнны быць
зарэгiстраваны ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
Артыкул 20
НАБЫВАННЕ СIЛЫ
Гэтае Пагадненне набывае сiлу ў першы дзень другога месяца з
даты паведамлення адзiн аднаму двума Дагаворнымi Бакамi шляхам
абмену дыпламатычнымi нотамi аб тым, што ўмовы для набывання сiлы ў
адпаведнасцi з iх канструкцыйнымi парадкамi былi выкананы.
Дзеля засведчання чаго нiжэйпадпiсаныя Паўнамоцныя
прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя на гэта iх адпаведнымi
Урадамi, падпiсалi гэтае Пагадненне.
Учынена ў двух экземплярах 29 марта 1994 г. у Вене на
беларускай нямецкай i англiйскай мовах, прычым усе тры тэксты маюць
аднолькавую сiлу. У выпадку розначытанняў перавага аддаецца тэксту
на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Аўстрыйскi Федэральны Урад ______________ подпiс
ДАДАТАК
А. Авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы), прызначанае
(прызначаныя) Урадам Рэспублiкi Беларусь, атрымлiвае права
ажыццяўляць рэгулярныя паветраныя зносiны ў абодвух напрамках на
маршрутах, прыведзеных нiжэй:
Пункты адпраўкi Пункты прыбыцця
___________________________________________________________________
Пункты ў Беларусi Пункты ў Аўстрыi
___________________________________________________________________
B. Авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы), прызначанае
(прызначаныя) Аўстрыйскiм Федэральным Урадам, атрымлiвае права
ажыццяўляць рэгулярныя паветраныя зносiны ў абодвух напрамках на
маршрутах, прыведзеных нiжэй:
Пункты адпраўкi Пункты прыбыцця
___________________________________________________________________
Пункты ў Аўстрыi Пункты ў Беларусi
___________________________________________________________________
С. Абслугоўванне любых прамежкавых пунктаў i пунктаў, што
ляжаць па-за межамi, можа ажыццяўляюцца прызначаным
авiяпрадпрыемствам кожнага Дагаворнага Боку без ажыццяўлення правоў
паводле Пятай ступенi свабоды паветра.
Авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў могуць пагадзiцца аб
магчымым ажыццяўленнi правоў паводле Пятай ступенi свабоды паветра.
<<< Главная
страница | < Назад
|