ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛАОСКАЙ НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ
РЭСПУБЛIКАЙ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 7 лютага 1994 г.

     Рэспублiка Беларусь i Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспублiка,
     кiруючыся ўзаемным  iмкненнем  развiваць  адносiны   дружбы   i
супрацоўнiцтва ў  палiтычнай,  эканамiчнай,  гандлёвай,  культурнай,
гуманiтарнай i iншых галiнах,
     вырашылi ўстанавiць   дыпламатычныя   адносiны   памiж   дзвюма
краiнамi, пачынаючы з даты падпiсання гэтага Пратаколу,  на  ўзроўнi
пасольстваў.
     Выказваючы задавальненне развiццём адносiн  памiж  iмi,  абодва
бакi дамовiлiся  развiваць  гэтыя адносiны на аснове ўзаемнай павагi
суверэнiтэту, роўнасцi,  тэрытарыяльнай цэласнасцi i  неўмяшання  ва
ўнутраныя справы  адзiн  аднаго  ў  адпаведнасцi  са  Статутам  ААН,
нормамi мiжнароднага права,  а таксама ў адпаведнасцi з  палажэннямi
Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  зносiнах ад 18 красавiка 1961
года i Венскай канвенцыi аб консульскiх  зносiнах  ад  24  красавiка
1963 года.
     Абодва бакi ўпэўнены,  што ўстанаўленне  дыпламатычных  адносiн
памiж Рэспублiкай    Беларусь    i   Лаоскай   Народна-Дэмакратычнай
Рэспублiкай адпавядае  нацыянальным  iнтарэсам  абедзвюх  дзяржаў  i
будзе спрыяць    умацаванню    адносiн    дружбы    i   мiжнароднага
супрацоўнiцтва, усеагульнага мiру i бяспекi ва ўсiм свеце.

     Аформлена ў  горадзе  Маскве  7  лютага  1994   года   ў   двух
экзэмплярах кожны  на  беларускай  i  лаоскай  мовах,  прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.

За Рэспублiку Беларусь              За Лаоскую Народна-Дэмакратычную
Подпiс                              Рэспублiку
                                    Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России