СУМЕСНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА
ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 12 кастрычнiка 1993 г.
З нагоды вiзiту ў Злучанае Каралеўства Вялiкабрытанii i
Паўночнай Iрландыi Мiнiстра Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь Урад
Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i
Паўночнай Iрландыi,
поўныя рашучасцi дзейнiчаць сумесна ў пабудове свабоднай i
дэмакратычнай Еўропы, заснаванай на агульнай прыхiльнасцi да
дэмакратычных каштоўнасцей i iмкненняў i на павазе да правоў
чалавека i верхавенстве закону, i поўныя намеру паглыбляць i далей
развiваць адносiны памiж iмi,
ЗРАБIЛI НАСТУПНУЮ ЗАЯВУ:
1. Мы вiтаем пераход ад канфрантацыi да супрацоўнiцтва ў
Еўропе. Мы падзяляем перакананне ў тым, што бяспека i стабiльнасць
непарыўна звязаны з умацаваннем дэмакратыi i павагай да правоў
чалавека i асноўных свабод. Мы зноў пацвярджаем нашу прыхiльнасць да
захоўвання прынцыпаў i палажэнняў Хельсiнскага Заключнага Акта,
Парыжскай Хартыi для новай Еўропы i iншых адпаведных дакументаў
НБСЕ, а таксама нашы абавязацельствы па мiжнародных iнструментах аб
правах чалавека.
2. Мы пацвярджаем наш намер развiваць наша супрацоўнiцтва як на
двухбаковай, так i на шматбаковай аснове, ва ўсiх галiнах дзейнасцi,
уключаючы, у прыватнасцi, галiны палiтычных, эканамiчных, абаронных
i культурных адносiн.
3. Урад Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай
Iрландыi зноў пацвярджае сваю рашучасць дапамагаць ўмацаванню
дэмакратыi ў Рэспублiцы Беларусь i падтрымлiваць яе пераход да
рыначнай эканомiкi i яе больш глыбокую iнтэграцыю ў мiжнародную
эканамiчную сiстэму.
4. Мы гатовы праводзiць кансультацыi па пытаннях, якiя
прадстаўляюць двухбаковы iнтарэс, а таксама па мiжнародных пытаннях,
якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс.
5. Мы будзем заахвочваць усталяванне i развiццё прамых
кантактаў памiж грамадзянамi i ўстановамi ў нашых краiнах.
Падпiсана ў двух экземплярах у Лондане 12 кастрычнiка 1993 года
на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Злучанага Каралеўства
Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|