ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *
_____________________________
* Уступiў у сiлу 11 чэрвеня 1993 г.
Рэспублiка Беларусь i Азербайджанская Рэспублiка,
кiруючыся ўзаемным жаданнем развiваць традыцыйныя адносiны
дружбы i супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, культурнай,
гуманiтарнай i iншых галiнах,
маючы намер развiваць гэтыя адносiны на аснове прынцыпаў
суверэннай роўнасцi, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i неўмяшання
ва ўнутраныя справы ў адпаведнасцi са Статутам ААН, Хельсiнскiм
Заключным актам i iншымi дакументамi НБСЕ,
дамовiлiся аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн i абмене
дыпламатычнымi мiсiямi на ўзроўнi Пасольстваў у адпаведнасцi з
Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года i Венскай канвенцыяй аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка
1963 года.
Рэспублiка Беларусь i Азербайджанская Рэспублiка ўпэўнены, што
ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж iмi адпавядае iнтарэсам
абедзвюх дзяржаў i будзе садзейнiчаць умацаванню супрацоўнiцтва i
ўсеагульнага мiру.
Аформлена ў Афiнах 11 чэрвеня 1993 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай i азербайджанскай мовах, прычым ўсе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Азербайджанскую Рэспублiку
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|