ПАГАДНЕННЕ
АБ ГАНДЛI I ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ШВЕЙЦАРСКАЙ КАНФЕДЭРАЦЫЯЙ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 1 жнiўня 1994 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Швейцарскi Федэральны Савет, якiя
называюцца ў далейшым "Дагаворныя Бакi",
усведамляючы асабiстую важнасць знешняга гандлю i розных форм
эканамiчнага супрацоўнiцтва для эканамiчнага развiцця абедзвюх
краiн,
выказваючы сваю гатоўнасць да супрацоўнiцтва ў пошуках шляхоў i
сродкаў пашырэння гандлю i эканамiчных сувязей у адпаведнасцi з
прынцыпамi i ўмовамi Заключнага Акта Нарады па Бяспецы i
Супрацоўнiцтву ў Еўропе (НБСЕ), падпiсанага ў Хельсiнкi 1 жнiўня
1975 г., i iншых дакументаў НБСЕ, у прыватнасцi, Парыжскай Хартыi
для новай Еўропы i прынцыпаў, змешчаных ў заключным дакуменце
Бонскай Канферэнцыi па Эканамiчным Супрацоўнiцтве ў Еўропе,
сцвярджаючы сваю прыхiльнасць да плюралiстычнай дэмакратыi на
падставе вяршэнства закону, правоў чалавека, уключаючы правы асоб,
якiя належаць да меншасцей, асноўных свабод i рыначнай эканомiкi,
жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для iстотнага i гарманiчнага
развiцця i дыверсiфiкацыi гандлю памiж iмi i развiцця камерцыйнага i
эканамiчнага супрацоўнiцтва ў галiнах, якiя выклiкаюць узаемную
цiкавасць,
заяўляючы аб сваёй гатоўнасцi да разгляду магчымасцi развiцця i
паглыблення сваiх адносiн i распаўсюджвання iх на галiны, якiя гэта
Пагадненне не ахоплiвае,
поўныя рашучасцi развiваць свае гандлёвыя адносiны ў
адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi ГАТТ,
адзначаючы статус Швейцарыi як дагаворнага боку Генеральнага
пагаднення па тарыфах i гандлi i ўдзел Беларусi ў якасцi
назiральнiка ў рамках ГАТТ,
згодна з вышэйпададзеным, прынялi рашэнне заключыць гэта
Пагадненне:
Артыкул 1
Мэта
1. Мэтай дадзенага Пагаднення з`яўляецца ўстанаўленне
прынцыпаў, правiлаў i дысцыплiны арганiзацыi ўзаемнага гандлю i
эканамiчных адносiн памiж Дагаворнымi Бакамi. Дагаворныя Бакi, у
рамках свайго ўнутранага заканадаўства i мiжнародных
абавязацельстваў, абавязуюцца гарманiчна развiваць узаемны гандаль,
а таксама розныя формы гандлёвага i эканамiчнага супрацоўнiцтва.
2. Дагаворныя Бакi прызнаюць, што прынцыпы, якiя ўстаноўлены
працэсам НБСЕ, з`яўляюцца iстотнымi для дасягнення мэты гэтага
Пагаднення.
Артыкул 2
ГАТТ
Дагаворныя Бакi павiнны зрабiць усё магчымае для развiцця,
пашырэння i дыверсiфiкацыi свайго гандлю згодна з прынцыпамi ГАТТ, у
асаблiвасцi, недыскрымiнацыi i ўзаемнасцi.
Артыкул 3
Рэжым найбольшага спрыяння
1. Дагаворныя Бакi павiнны прадаставiць адзiн аднаму рэжым
найбольшага спрыяння ў адносiнах да мытных пошлiн i збораў любога
вiду, якiя накладаюцца на/або ў сувязi з iмпартам або экспартам
тавараў, а таксама падаткаў i iншых збораў, якiмi абкладаюцца прама
цi ўскосна iмпартуемыя тавары, а таксама ў адносiнах да спосабаў
спагнання такiх пошлiн, падаткаў цi збораў i ў адносiнах да ўсiх
правiлаў i фармальнасцей, звязаных з гандлем.
2. Параграф 1 не павiнен тлумачыцца такiм чынам, што ён
абавязвае адзiн Дагаворны Бок прадастаўляць iншаму Дагаворнаму Боку
перавагi, якiя ён прадастаўляе:
- з мэтамi садзейнiчання прыгранiчнаму гандлю;
- з мэтай стварэння мытнага саюза цi зоны свабоднага гандлю або
ў сувязi са стварэннем такога саюза цi зоны ў адпаведнасцi з
артыкулам XXIV ГАТТ;
- краiнам у стадыi развiцця, у адпаведнасцi з ГАТТ або iншымi
мiжнароднымi пагадненнямi.
Артыкул 4
Недапушчальнасць дыскрымiнацыi
Не дапушчаецца прымяненне забароны або колькасных абмежаванняў,
уключаючы лiцэнзаванне на iмпарт з тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку, калi аналагiчныя забароны або абмежаваннi не дзейнiчаюць у
адносiнах да iмпарту падобнага прадукту з трэцiх краiн цi экспарту
падобнага прадукту ў трэцiя краiны. Дагаворны Бок, што уводзiць
такiя меры, павiнен ажыццяўляць iх такiм чынам, каб страты iншага
Дагаворнага Боку былi мiнiмальныя.
Атыкул 5
Нацыянальны рэжым
Таварам, што iмпартуюцца з тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку на
тэрыторыю iншага Дагаворнага Боку, павiнен быць прадастаўлены рэжым,
не менш спрыяльны за той, што прадастаўляецца падобным таварам
нацыянальнага паходжання, у адносiнах да ўнутраных падаткаў i iншых
унутраных збораў, а таксама да ўсiх законаў, норм i патрабаванняў,
якiя закранаюць iх унутраны продаж, прапановы з мэтай продажу,
пакупку, транспарцiроўку, размеркаванне цi выкарыстанне.
Артыкул 6
Плацяжы
1. Плацяжы ў сувязi з гандлем таварамi цi паслугамi памiж
Дагаворнымi Бакамi павiнны праводзiцца ў свабодна канверсаванай
валюце.
2. Бакам па канкрэтных здзелках любога з Дагаворных Бакоў
павiнен прадастаўляцца рэжым не менш спрыяльны, чым бакам па
канкрэтных здзелках любой трэцяй дзяржавы ў дачыненнi да доступу да
свабодна канверсаванай валюты.
Артыкул 7
Iншыя дзелавыя ўмовы
1. Гандаль таварамi памiж бакамi па канкрэтных здзелках павiнен
праводзiцца па рыначных цэнах. У прыватнасцi, дзяржаўныя органы i
дзяржаўныя прадпрыемствы павiнны праводзiць любыя закупкi па iмпарце
цi продажу, па экспарце, выключна ў адпаведнасцi з камерцыйнымi
меркаваннямi, уключаючы цэны, якасць i колькасць; яны будуць, у
адпаведнасцi з прынятай дзелавой практыкай, прадастаўляць
прадпрыемствам iншага Дагаворнага Боку адэкватныя магчымасцi для
ўдзелу ў такiх здзелках.
2. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не будзе патрабаваць ад бакоў па
канкрэтных здзелках удзелу ў бартэрных цi сустрэчных гандлёвых
аперацыях або заахвочваць iх да гэтага.
Артыкул 8
Галоснасць
Дагаворныя Бакi будуць прадастаўляць сваё заканадаўства,
судовыя i адмiнiстрацыйныя рашэннi, якiя адносяцца да камерцыйнай
дзейнасцi, i iнфармаваць адзiн аднаго аб змяненнях у сваёй тарыфнай
або статыстычнай наменклатуры.
Артыкул 9
Надзвычайныя меры ў дачыненнi
да iмпарту асобных тавараў
1. Дагаворныя Бакi абавязуюцца кансультавацца адзiн з адным,
калi якi-небудзь тавар iмпартуецца на тэрыторыю аднаго з iх у такiх
узросшых колькасцях або на такiх умовах, што наносяць цi могуць
нанесцi значную страту айчынным вытворцам падобных або непасрэдна
канкурыруючых тавараў.
2. Кансультацыi, якiя прадугледжаны ў адпаведнасцi з
параграфам 1, павiнны праводзiцца ў мэтах пошуку ўзаемапрымальных
рашэнняў; яны павiнны быць завершаны не пазней 30 дзён з даты
пiсьмовага звароту зацiкаўленага Дагаворнага Боку, калi Дагаворныя
Бакi не дамовiлiся аб iншым.
3. Калi пасля захадаў, зробленых з параграфамi 1 и 2,
Дагаворныя Бакi не дасягнулi згоды, то Дагаворны Бок, якi панёс
страты, будзе вольны ў абмежаваннi iмпарту адпаведных тавараў у
такой меры i на такi час, якi абсалютна неабходны для папярэджання
цi лiквiдацыi страт. У гэтым выпадку, пасля кансультацый у Сумесным
Камiтэце, iншы Дагаворны Бок будзе вольны адысцi ад сваiх
абавязацельстваў па гэтым Пагадненнi.
4. Пры выбары мер у адпаведнасцi з параграфам 3 Дагаворныя Бакi
павiнны надаваць перавагу мерам, якiя наносяць найменшыя страты
дзеянню гэтага Пагаднення.
Артыкул 10
Iнтэлектуальная ўласнасць
1. Улiчваючы важнасць iнтэлектуальнай уласнасцi для развiцця
гандлю i эканамiчнага супрацоўнiцтва, унутранае заканадаўства
Дагаворных Бакоў павiнна забяспечваць поўную i дзейсную ахову правоў
iнтэлектуальнай уласнасцi, уключаючы, у прыватнасцi, адпаведную i
дзейсную ахову аўтарскага права i iншых аналагiчных правоў,
гандлёвых знакаў, геаграфiчных найменняў, патентаў ва ўсiх галiнах
тэхнiкi, прамысловага дызайну, тапаграфii iнтэграцыйных схем i
нераскрытую iнфармацыю па "ноў-хаў".
Калi ўнутранае заканадаўства любога з Дагаворных Бакоў не
прадугледжвае такой аховы, адпаведны Дагаворны Бок зробiць усё, што
ад яго залежыць, каб адрэгуляваць сваё ўнутранае заканадаўства як
мага хутчэй, але не пазней чым за 3 гады пасля ўступлення ў сiлу
гэтага Пагаднення. Дагаворныя Бакi, у асаблiвасцi, павiнны прымаць
усе меры з мэтамi прытрымлiвацца асноўных норм наступных мiжнародных
канвенцый:
а. Парыжская Канвенцыя ад 20 сакавiка 1883 г. па ахове
прамысловай уласнасцi (Стакгольмскi Акт, 1967 г.);
б. Бернская Канвенцыя ад 9 верасня 1886 г. па ахове
лiтаратурных i мастацкiх работ (Парыжскi Акт, 1971 г.);
в. Сусветная канвенцыя ад 6 верасня 1952 года па ахове
аўтарскага права,
г. Мiжнародная канвенцыя ад 26 кастрычнiка 1961 года па ахове
правоў выканаўцаў, вытворцаў фанаграм i радыёвяшчальных арганiзацый
(Рымская канвенцыя);
Звыш таго, у той меры, у якой яны не з`яўляюцца ўдзельнiкамi
гэтых канвенцый, яны павiнны прыкласцi ўсе намаганнi для далучэння
да iх, а таксама да шматбаковых пагадненняў, якiя садзейнiчаюць
супрацоўнiцтву ў галiне аховы правоў iнтэлектуальнай уласнасцi.
2. Дагаворныя Бакi павiнны забяспечыць, каб вымушаныя меры
супраць парушэння правоў iнтэлектуальнай уласнасцi, у прыватнасцi,
супраць падробкi i несанкцыянiраванага выкарыстання, не насiлi
дыскрымiнацыйнага характару, былi справядлiвымi i роўнымi. Меры не
павiнны быць залiшне ўскладненымi, дарагiмi цi выклiкаць
неабгрунтаваныя часовыя рамкi або неабгрунтаваныя затрымкi. Такiя
палажэннi павiнны прадугледжваць, у прыватнасцi, судовыя i
адмiнiстрацыйныя рашэннi, кампенсацыю, дастатковую для пакрыцця
страт, панесеных уладальнiкам права, а таксама папярэдныя меры.
3. Не абмяжоўваючы прывiлей, якiя прадастаўляюцца суб`ектам
гаспадарання iншых дзяржаў на падставе пагаднення аб гарманiзацыi
або ўзаемным прызнаннi законаў цi пагаднення, якое садзейнiчае
супрацоўнiцтву ў галiне аховы правоў iнтэлектуальнай уласнасцi,
Дагаворныя Бакi абавязуюцца прадастаўляць суб`ектам гаспадарання
краiны iншага Дагаворнага Боку рэжым, не менш спрыяльны за той, якi
прадастаўляецца суб`ектам гаспадарання любой трэцяй дзяржавы.
4. З мэтай далейшага павышэння ўзроўняў аховы, а таксама
пазбягання або выпраўлення скажэнняў ў гандлi ў сувязi з правамi
iнтэлектуальнай уласнасцi, прадметам разгляду ў адпаведнасцi з
Артыкулам 14 гэтага Пагаднення могуць быць палажэннi, якiя датычацца
аховы правоў iнтэлектуальнай уласнасцi.
Артыкул 11
Выключэннi
1. Гэта Пагадненне не павiнна выключаць для Дагаворных Бакоў
магчымасцi прыняцця мер, якiя абмоўлены:
- грамадскай мараллю;
- аховай жыцця i здароўя людзей, жывёл i раслiн i аховай
навакольнага асяроддзя;
- аховай iнтэлектуальнай уласнасцi;
або любых iншых мер, зазначаных у артыкуле XX ГАТТ, пры ўмове,
што такiя меры не будуць прымяняцца шляхам, якi з`явiўся б адвольнай
i неапраўданай мерай дыскрымiнацыi цi скрытым абмежаваннем памiж
Дагаворнымi Бакамi.
2. Гэта Пагадненне не павiнна абмяжоўваць правы любога з
Дагаворных Бакоў рабiць захады ў адпаведнасцi з артыкулам XXI ГАТТ.
Артыкул 12
Эканамiчнае супрацоўнiцтва
1. Дагаворныя Бакi абавязуюцца прыкладаць намаганнi для
заахвочвання i развiцця эканамiчнага супрацоўнiцтва ў галiнах, якiя
выклiкаюць узаемную цiкавасць.
2. Мэтамi такога эканамiчнага супрацоўнiцтва павiнны быць,
сярод iншага:
- умацаванне i дыверсiфiкацыя эканамiчных сувязей памiж
Дагаворнымi Бакамi;
- унясенне ўкладу у развiццё сваiх эканомiк;
- адкрыццё новых крынiц паставак i новых рынкаў;
- заахвочванне супрацоўнiцтва памiж суб`ектамi гаспадарання з
мэтай стварэння сумесных прадпрыемстваў, заключэння лiцэнзiйных
пагадненняў i развiццё iншых падобных форм супрацоўнiцтва;
- стымуляванне структурных змен у сваiх эканомiках i падтрымка
Рэспублiкi Беларусь па пытаннях гандлёвай палiтыкi;
- заахвочванне ўдзелу малых i сярэднiх прадпрыемстваў у гандлi
i супрацоўнiцтве;
- развiццё i паглыбленне супрацоўнiцтва ў галiне
iнтэлектуальнай уласнасцi, сярод iншага, на падставе распрацоўкi
адпаведных форм тэхнiчнага садзеяння памiж адпаведнымi ведамствамi
Дагаворных Бакоў; з гэтай мэтай яны павiнны каардынаваць намаганнi з
адпаведнымi мiжнароднымi арганiзацыямi.
Артыкул 13
Сумесны Камiтэт
1. Для забеспячэння дзеянняў гэтага Пагаднення неабходна
арганiзаваць Сумесны Камiтэт, якi павiнен складацца з прадстаўнiкоў
Дагаворных Бакоў, дзейнiчаць па ўзаемнай дамоўленасцi i праводзiць
пасяджэннi па меры неабходнасцi i звычайна адзiн раз на год, па
чарзе, у Беларусi i Швейцарыi. Старшынства павiнна ажыццяўляцца па
чарзе кожным з Дагаворных Бакоў.
2. Сумесны Камiтэт, у прыватнасцi, павiнен:
- разглядаць дзеянне гэтага Пагаднення, у прыватнасцi, у
адносiнах да тлумачэння i прымянення яго палажэнняў i магчымага
пашырэння яго аб`ёму;
- ажыццяўляць аналiз з метай паляпшэння ўмоў для развiцця
непасрэдных кантактаў памiж фiрмамi, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi
Дагаворных Бакоў;
- служыць форумам для кансультацый з мэтай вырашэння праблем
памiж Дагаворнымi Бакамi;
- разглядаць пытаннi, якiя адносяцца да гандлю памiж краiнамi
Дагаворных Бакоў або датычацца яго;
- аналiзаваць крокi ў напрамку пашырэння гандлю i
супрацоўнiцтва памiж краiнамi Дагаворных Бакоў;
- абменьвацца данымi i прагнозамi, што адносяцца да гандлю, а
таксама iнфармацыяй ў адпаведнасцi з Артыкулам 8 (Галоснасць);
- служыць форумам для кансультацый у адпаведнасцi з Артыкулам 9
(Надзвычайныя меры ў дачыненнi да iмпарту асобных тавараў);
- служыць форумам для правядзення кансультацый, якiя датычацца
двухбаковых пытанняў i мiжнароднага развiцця ў галiне правоў
iнтэлектуальнай уласнасцi; такiя кансультацыi таксама могуць мець
месца памiж экспертамi Дагаворных Бакоў;
- развiваць эканамiчнае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з
Артыкулам 12 (Эканамiчнае супрацоўнiцтва);
- фармуляваць i прадастаўляць паўнамоцным органам Дагаворных
Бакоў папраўкi да гэтага Пагаднення з мэтай улiку новых фактараў, а
таксама рэкамендацый, якiя датычацца дзеянняў i пашырэння аб`ёму
гэтага Пагаднення ў адпаведнасцi з Артыкулам 14 (Змяненнi i
дапаўненнi).
Артыкул 14
Змяненнi i дапаўненнi
1. Дагаворныя Бакi згаджаюцца пераглядаць палажэннi гэтага
Пагаднення па просьбе любога з iх.
2. Дагаворныя Бакi заяўляюць аб сваёй гатоўнасцi развiваць i
паглыбляць адносiны, усталяваныя гэтым Пагадненнем, i распаўсюджваць
iх на галiны, не ахопленыя iм, такiя як паслугi i iнвестыцыi. Па
падставе гэтага кожны з Дагаворных Бакоў можа прадаставiць у Сумесны
Камiтэт абгрунтаваныя запыты.
Артыкул 15
Тэрытарыяльнае прымяненне
Гэта Пагадненне распаўсюджваецца на Княства Лiхтэнштэйн у той
меры, ў якой гэта краiна звязана са Швейцарскай Канфедэрацыяй
дагаворам аб мытным саюзе.
Артыкул 16
Увядзенне ў дзеянне
Гэта Пагадненне ўступiць ў сiлу у першы дзень месяца, што
настане за месяцам з даты, калi абодва Дагаворныя Бакi па
дыпламатычных каналах паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi iх
канстытуцыйных цi iншых працэдур, якiя прадугледжаны iх
заканадаўствам, для ўвядзення гэтага Пагаднення ў дзеянне.
Артыкул 17
Дэнансацыя
Любы з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам
пiсьмовага паведамлення iншаму Дагаворнаму Боку. Гэта Пагадненне
скончыць сваё дзеянне праз шэсць месяцаў пасля даты атрымання
паведамлення iншым Дагаворным Бокам.
У сведчанне чаго, паўнамоцныя прадстаўнiкi, належным чынам
упаўнаважаныя для гэтага, падпiсалi названае Пагадненне.
Учынена ў Мiнску 28 мая 1993 г. у двух сапраўдных экземплярах,
на беларускай, французскай i англiйскай мовах, пры гэтым кожны тэкст
з`яўляецца ў роўнай ступенi аўтэнтычным. У выпадку разыходжанняў
перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Швейцарскi Федэральны Савет ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|