ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМI ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I IТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ
СУПРАЦЬ НЕЗАКОННАГА РАСПАЎСЮДЖВАННЯ НАРКАТЫЧНЫХ
I ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I З АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ *)
___________________________
*) Уступiла ў сiлу 28 мая 1993 г.
Мiнiстры ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i IтальянскаЙ
Рэспублiкi, далей будуць называцца "Дагаворнымi Бакамi", -
азнаёмiўшыся з прагнозамi спецыяльнай Канвенцыi па наркатычных
рэчывах (Нью-Йорк, 30 сакавiка 1961 г.), а таксама з папраўкамi
дадатковага пратакола ад 1972 года (Жэнева, 25 сакавiка), Канвенцыi
па псiхатропных рэчывах (Вена, 21 лютага 1971 г.), Канвенцыi па
барацьбе з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў
(Вена, 20 снежня 1988 г.) i Комплекснага Плана дзеянняў (Нью-Йорк,
23 лютага 1990 г.), адрэдагаваныя пад эгiдай ААН;
упэўненыя, што мiжнароднае супрацоўнiцтва неабходна для
эфектыўнага папярэджання i спынення незаконнага распаўсюджвання
наркотыкаў i псiхатропных рэчываў i для барацьбы з арганiзаванай
злачыннасцю;
усведамляючы, што незаконны абарот наркатычных сродкаў i
псiхатропных рэчываў, а таксама павелiчэнне iх вытворчасцi i
распаўсюджвання прадстаўляе сабой сур`ёзную пагрозу для нармальнага
грамадска-эканамiчнага развiцця, фiзiчнага i псiхiчнага здароўя
сваiх грамадзян;
усведамляючы таксама, што ў незаконны абарот наркотыкаў усё
больш уцягваюцца злачынныя арганiзацыi, якiя дзейнiчаюць ў
мiжнародным маштабе;
прымаючы пад увагу неабходнасць i ўзаемнае жаданне
iнтэнсiфiкаваць двухбаковае супрацоўнiцтва ў барацьбе з незаконным
абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай
злачыннасцю, як было пацверджана таксама ў пратаколе Сустрэчы памiж
Мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Iтальянскай Рэспублiкi i Рэспублiкi
Беларусь па абмену камп`ютэрнай iнфармацыяй, якая датычыцца
незаконнай таргоўлi наркатычнымi i псiхатропнымi рэчывамi па
"Балканскаму шляху", якi падпiсаны ў г.Мiнску 11 студзеня 1993 года,
згадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
1. 3 мэтай выканання гэтага Пагаднення стварыць Змешаны Камiтэт
па супрацоўнiцтву ў барацьбе з незаконным распаўсюджваннем
наркатычных i псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю.
2. Змешаны Камiтэт будзе ўзначальвацца абодвума Мiнiстэрствамi
i ўключаць у сябе прадстаўнiкоў МУС, а таксама Мiнiстэрства замежных
спраў, адказных ад Сiл правапарадку, экспертаў у галiнах, упамянутых
у гэтым Пагадненнi.
3. Па ўзаемнаму пагадненню для ўдзелу ў рабоце Камiтэта, у
выпадку неабходнасцi, могуць запрошвацца прадстаўнiкi iншых
ведамстваў i ўстаноў.
4. Пасяджэннi Камiтэта будуць праводзiцца, як правiла, 1 раз у
год па чарзе ў адной з двух краiн. У выпадку неабходнасцi, па
асобаму запыту аднаго з дагаворных Бакоў, будуць праводзiцца
надзвычайныя сустрэчы, нават на ўзроўнi адных прадстаўнiкоў
мiнiстэрстваў, для разгляду пытанняў, якiя патрабуюць тэрмiновага
рашэння.
Артыкул 2
У адпаведнасцi з прадпiсаннямi гэтага Пагаднення дагаворныя
Бакi, па асабiстай iнiцыятыве або па запыту другога Боку, у рамках
дзеючых нацыянальных заканадаўстваў:
а) прадаставяць узаемную дапамогу па выяўленню асоб, уцягнутых
у арганiзаваную злачыннасць, а таксама асоб i транспартных сродкаў,
якiя выкарыстоўваюцца для незаконнага распаўсюджвання наркатычных i
псiхатропных рэчываў, i тых, хто падазраваецца ў гэтым;
b) абмяняюцца карыснай iнфармацыяй у адносiнах асоб i
транспартных сродкаў, уцягнутых у незаконны абарот наркотыкаў i
псiхатропных рэчываў, або падазроных у такой дзейнасцi, а таксама
iнфармацыяй аб асобах, якiя належаць або падазраваюцца ў дачыненнi
да арганiзаванай злачыннасцi;
с) узгодняць самыя аптымальныя спосабы сувязi для забеспячэння
хуткага абмену ўсякай iнфармацыяй, якая датычыцца наркатычных i
псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцi;
d) пракансультуюць адзiн другога з нагоды прыняцця агульных
пазiцый i дзеянняў, узгодненых ва ўсiх мiжнародных цэнтрах, дзе
стаiць пытанне барацьбы з незаконным абаротам наркатычных i
псiхатропных рэчываў i арганiзаванай злачыннасцю.
Артыкул 3
1. У адпаведнасцi з (нацыянальнымi, дзеючымi ў абедзвюх
краiнах) заканадаўствамi i незалежна ад абавязкаў, што выцякаюць з
iншых двухбаковых-шматбаковых пагадненняў:
а) па патрабаванню цэнтральных кампетэнтных органаў адным з
дагаворных Бакоў, другi Бок праводзiць працэдуры расследавання пры
кампетэнтных органах у выпадках дзейнасцi, звязанай з незаконным
абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў, або той, што датычыцца
арганiзаванай злачыннасцi;
b) запытваемы Бок прыкладвае ўсе намаганнi, каб прыняць
патрэбныя меры ў найменшы тэрмiн. Вынiкi своечасова перадаюцца Боку,
якi зрабiў запыт;
с) работнiкi кампетэнтных органаў запытваючага Боку могуць
прысутнiчаць пры правядзеннi патрэбных мерапрыемстваў з дазволу
цэнтральных кампетэнтных органаў другога Боку. У такiм выпадку яны
будуць дзейнiчаць згодна з законамi таго Боку, якi iх прымае, i
будуць карыстацца прававой абаронай, iснуючай у гэтай Краiне.
2. Вышэйназваныя працэдуры расследавання не будуць ажыццяўляцца
ў тых выпадках, калi запытваемы Бок лiчыць, што апошнiя парушаюць яе
суверэнныя правы або пагражаюць яе бяспецы i/цi iншым важным
iнтарэсам. У такiм выпадку запытваючаму Боку павiнна быць своечасова
перададзена матываванае паведамленне аб адмове.
Артыкул 4
1. Абодва дагаворныя Бакi, дзейнiчаючы праз свае кампетэнтныя
цэнтральныя органы, па запыту цi па асабiстай iнiцыятыве,
прадастаўляюць адзiн аднаму ўсю iнфармацыю, якая можа садзейнiчаць
барацьбе з незаконным абаротам наркатычных i псiхатропных рэчываў.
У прыватнасцi, яны абменьваюцца iнфармацыяй:
а) аб метадах барацьбы з незаконным распаўсюджваннем
наркатычных i псiхатропных рэчываў;
b) аб выкарыстаннi новых тэхнiчных сродкаў у гэтай галiне,
уключаючы метады навучання i выкарыстання падраздзяленняў кiнолагаў
у барацьбе з наркотыкамi;
с) аб навуковых, прафесiйных i дыдактычных публiкацыях, якiя
датычацца незаконнага распаўсюджвання наркатычных i псiхатропных
рэчываў;
d) аб новых тыпах наркотыкаў i псiхатропных рэчываў, месцах iх
вырабу, аб каналах, якiя выкарыстоўваюцца таргоўцамi, аб метадах
скрыцця, аб змяненнях цэн на наркотыкi i псiхатропныя рэчывы;
е) аб новых маршрутах i сродках, якiя выкарыстоўваюцца пры
незаконнай таргоўлi наркотыкамi i псiхатропнымi рэчывамi, а таксама
ў сiстэмах скрыцця гэтых рэчываў.
2. Кожны з дагаворных Бакоў, па асабiстай iнiцыятыве цi па
запыту другога Боку, прадаставiць другому Боку, у адпаведнасцi з
дзеючым нацыянальным заканадаўствам, усе даныя i дакументы, якiя
змяшчаюць iнфармацыю адносна выпадкаў незаконнай таргоўлi
наркатычнымi i псiхатропнымi рэчывамi.
3. Дагаворныя Бакi абменьваюцца iнфармацыяй адносна сiстэмы
рэцыркуляцыi i пераводу злачынных даходаў, у прыватнасцi, ад
незаконнай таргоўлi наркотыкамi i псiхатропнымi рэчывамi.
4. Дагаворныя Бакi арганiзуюць па ўзгадненню сустрэчы, нарады,
рабочыя семiнары i курсы ўдасканалення для аператыўных работнiкаў
палiцыi па барацьбе з наркабiзнесам.
Артыкул 5
1. Абодва дагаворныя Бакi праз свае кампетэнтныя цэнтральныя
органы прадстаўляюць у распараджэнне адзiн другому, па ўласнай
iнiцыятыве, усю iнфармацыю, якая можа быць карыснай i садзейнiчаць
барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. У прыватнасцi, яны
абменьваюцца iнфармацыяй аб:
а) розных формах арганiзаванай злачыннасцi i метадах барацьбы з
ёю;
b) магчымых кантактах памiж асацыяцыямi цi злачыннымi групамi ў
абедзвюх краiнах;
с) даследаваннях, праведзеных у адносiнах развiцця кантактаў,
выкладзеных у пункце b;
d) тэхнiчных мерах для забеспячэння бяспекi ў аэрапартах i
марскiх партах, а таксама аб ахове асоб i аб`ектаў ад любога
незаконнага акта;
е) незаконных фiнансавых аперацыях, падробцы грашовых знакаў i
каштоўных папер, крадзяжы твораў мастацтва i антыкварыяту, а таксама
iншых злачынствах, звязаных з арганiзаванай злачыннасцю, у
раскрыццi якой зацiкаўлены абодва Бакi.
2. Дагаворныя Бакi абменьваюцца сваiмi спецыялiстамi для
правядзення ўзаемных кансультацый па канкрэтных праблемах i
абменьваюцца вопытам па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, а
таксама афiцыйнымi тэкстамi дзеючых юрыдычных нормаў у процiдзеяннi
вышэйназванай форме злачыннасцi.
3. Дагаворныя Бакi абменьваюцца звесткамi i ўзорамi тэхнiчных
сродкаў iндывiдуальнай абароны, якiя выкарыстоўваюцца ў аперацыях,
накiраваных на падаўленне арганiзаванай злачыннасцi, а таксама
ўзаемным вопытам у адносiнах дзеянняў прэвентыўных службаў i
прафесiянальнай падрыхтоўкi кiруючых кадраў сiл грамадскага парадку,
з гэтай мэтай будзе прадугледжаны абмен аператыўнымi работнiкамi i
iх навучанне на курсах удасканалення.
4. Дагаворныя Бакi арганiзуюць сустрэчы, нарады i сумесныя
рабочыя семiнары па самых важных напрамках i праблемах барацьбы з
арганiзаванай злачыннасцю.
Артыкул 6
Формы дапамогi i супрацоўнiцтва, згодна з гэтым Пагадненнем,
будуць забяспечаны непасрэдна кампетэнтнымi цэнтральнымi органамi
абодвух дагаворных Бакоў. Гэтыя органы павiнны будуць сустрэцца ў
самы кароткi тэрмiн для вызначэння адпаведных аператыўных дзеянняў.
Артыкул 7
Гэтае Пагадненне ўступiць у сiлу з моманту, калi Бакi
паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi адпаведных неабходных
прадугледжаных унутраных працэдур.
Гэтае Пагадненне будзе дзейнiчаць на працягу 5 гадоў. Па
сканчэннi гэтага тэрмiну дзеянне яго падаўжаецца да бясконцасцi,
калi адзiн з Бакоў не дэнансiруе яго пiсьмова па крайняй меры за 6
месяцаў да сканчэння гэтага тэрмiну.
Заключана ў г.Рыме 28 мая 1993 г. у двух экземплярах на
беларускай, iтальянскай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
У выпадку спорнай iнтэрпрэтацыi карыстацца тэкстам на
англiйскай мове.
Мiнiстр унутраных спраў Мiнiстр унутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь Iтальянскай Рэспублiкi
У.ЯГОРАЎ Н.МАНЧЫНО
<<< Главная
страница | < Назад
|