ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
IНДЫЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА,
АДУКАЦЫI, СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI, СПОРТА I ТУРЫЗМА *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 14 мая 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя далей
называюцца "Бакi",
абавязуючыся садзейнiчаць развiццю i ўмацаванню сваiх
традыцыйных дружалюбных адносiн,
усведамляючы неабходнасць развiцця i ўмацавання дружбы i
супрацоўнiцтва памiж абодвума Бакамi ў галiне культуры, мастацтва,
адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакi заяўляюць аб сваiм намеры падтрымлiваць i ўмацоўваць
супрацоўнiцтва ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў
масавай iнфармацыi, спорту i турызму.
Артыкул 2
Бакi выказваюць сваё жаданне садзейнiчаць узаемнаму культурнаму
абмену, стымуляваць супрацоўнiцтва i падтрымлiваць развiццё сувязей
памiж установамi адукацыi, культуры i сродкаў масавай iнфармацыi,
спорту i турызму абодвух Бакоў.
Артыкул 3
Кожны Бок прыме па меры ўласных магчымасцей i патрэб
прадстаўнiкоў, якiя рэкамендаваны другiм Бокам, для праходжання
вучобы, стажыроўкi, спецыялiзацыi i правядзення даследчай работы ў
сваiх культурных, адукацыйных, iнфармацыйных i спартыўных установах.
Артыкул 4
Абодва Бакi абавязваюцца прыняць усе неабходныя меры па
забеспячэнню ўсiх магчымых спрыяльных умоў для выканання палажэнняў
гэтага Пагаднення.
Артыкул 5
З мэтай выканання ўмоў гэтага Пагаднення Бакi пагаджаюцца
стварыць Групу з роўнай колькасцi прадстаўнiкоў кожнага Боку.
Мэтамi Групы будзе:
а) фармуляваць дэталёвую праграму абменаў;
б) трымаць пад перыядычным кантролем выкананне Пагаднення.
Група будзе праводзiць пасяджэннi па меры неабходнасцi.
Артыкул 6
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i захоўвае
сваю сiлу на працягу 5 гадоў. Дзеянне гэтага Пагаднення аўтаматычна
прадоўжваецца на наступны пяцiгадовы перыяд, калi нi адзiн з
дагаворных бакоў не паведамiць другому аб сваiм намеры спынiць
дзеянне гэтага Пагаднення за шэсць месяцаў да сканчэння яго тэрмiну.
Гэта Пагадненне можа быць зменена па ўзаемнай згодзе.
Аформлена ў Нью-Дэлi 14 мая 1993 года у двух экземплярах, кожны
на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
У выпадку сумнення перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Iндыя ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|