ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
УРАДАМ IРЛАНДЫI АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 1 красавiка 1993 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iрландыi, якiя ў далейшым
называюцца "Дагаворныя Бакi",
з`яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,
жадаючы развiваць узаемныя адносiны ў галiне грамадзянскай
авiяцыi i заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных
зносiн памiж i за межамi сваiх тэрыторый,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:
Артыкул I
Азначэннi
1. Для мэт дадзенага Пагаднення:
а) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" азначае ў адносiнах да Рэспублiкi
Беларусь - Начальнiк Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авiяцыi, i
ў адносiнах да Iрландыi - Мiнiстр турызму, транспарту i сувязi, або
ў абодвух выпадках любая асоба або орган, якiя ўпаўнаважаны
выконваць любыя функцыi, ажыццяўляемыя гэтымi ўладамi;
б) тэрмiн "Канвенцыя" азначае Канвенцыю аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага сёмага
снежня 1944 г., i ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкулам
90 гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да Дадаткаў або Канвенцыi
згодна з Артыкулам 90 i 94 гэтай Канвенцыi, як толькi гэтыя Дадаткi
i папраўкi будуць адобраны абодвума Дагаворнымi Бакамi;
в) тэрмiн "назначае авiяпрадпрыемства" азначае
авiяпрадпрыемства, якое было назначана i атрымала паўнамоцтвы ў
адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 3 дадзенага Пагаднення;
г) тэрмiн "тарыфы" азначае стаўкi, якiя аплачваюцца за
перавозку пасажыраў, багажу i грузу, а таксама ўмовы, на якiх гэтыя
стаўкi прымяняюцца, уключаючы стаўкi i ўмовы агенцкiх i iншых
дапаможных паслуг, за выключэннем аплаты або ўмоў перавозкi пошты;
д) тэрмiны "тэрыторыя", "паветраныя зносiны", "мiжнародныя
паветраныя зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "прыпынак у некамерцыйных
мэтах" маюць значэнне адпаведна як запiсана ў Артыкулах 2 i 96
Канвенцыi.
2. Дадаткi да гэтага Пагаднення будуць складаць неад`емную
частку Пагаднення, i любая спасылка на Пагадненне будзе ўключаць
у сябе таксама i спасылку на Дадаткi, калi не прадугледжана iншае.
Артыкул 2
Прадастаўленне правоў на перавозку
1. Кожны Дагаворны Бок прадстаўляе другому Дагаворнаму Боку
правы, прадугледжаныя дадзеным Пагадненнем, у мэтах устанаўлення
мiжнародных паветраных зносiн па маршрутах, указаных у Дадатку да
яго. Такiя зносiны i маршруты ў далейшым называюцца "дагаворныя
лiнii" i "устаноўленыя маршруты" адпаведна.
2. Авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы), назначаныя кожным
Дагаворным Бокам, будуць карыстацца наступнымi правамi, пры ўмове,
калi гэта адносiцца да палажэнняў гэтага Пагаднення:
а) пралётаў праз тэрыторыю другога Дагаворнага Боку без
пасадкi;
б) правядзення пасадак на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў
некамерцыйных мэтах;
в) пагрузкi i выгрузкi пасажыраў, грузу i пошты ў мiжнародных
зносiнах, асобна або ў спалучэннi, на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку, пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй па ўстаноўленых маршрутах.
3. Авiяпрадпрыемствы кожнага Дагаворнага Боку, не назначаныя ў
адпаведнасцi з Артыкулам 3 дадзенага Пагаднення, будуць карыстацца
правамi, указаннымi ў параграфах 2 (а) i (б) гэтага Артыкула.
4. Нiшто ў гэтым Пагадненнi не будзе разглядацца як права, якое
дае магчымасць назначанаму авiяпрадпрыемству (авiяпрадпрыемствам)
аднаго Дагаворнага Боку прымаць на борт на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку пасажыраў, груз i пошту, што перавозяцца за
ўзнагароджанне або па найму i накiроўваюцца ў iншы пункт на
тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 3
Назначэнне авiяпрадпрыемстваў
1. Кожны Дагаворны Бок будзе мець права назначыць i пiсьмова
паведамiць аб гэтым другому Дагаворнаму Боку авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемствы) ў мэтах эксплуатацыi дагаворных лiнiй па
ўстаноўленых маршрутах. Пры атрыманнi такога назначэння, авiяцыйныя
ўлады другога Дагаворнага Боку, з улiкам палажэнняў параграфаў 2 i 3
гэтага Артыкула, без затрымкi дадуць назначанаму авiяпрадпрыемству
(авiяпрадпрыемствам) адпаведны дазвол на эксплуатацыю.
2. Авiяцыйныя ўлады кожнага Дагаворнага Боку могуць патрабаваць
ад авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў), назначаных другiм
Дагаворным Бокам, доказаў таго, што яны здольны пры эксплуатацыi
дагаворных лiнiй выконваць умовы, прадпiсаныя законамi i правiламi,
якiя звычайна i разумна прымяняюцца гэтымi ўладамi да эксплуатацыi
мiжнародных паветраных лiнiй у адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi.
3. Кожны Дагаворны Бок будзе мець права адмовiць у прызнаннi
назначэння авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў) другога
Дагаворнага Боку, або ўстрымацца ад выдачы, або ўзяць назад
прадстаўленыя такому авiяпрадпрыемству (авiяпрадпрыемствам) правы,
зазначаныя ў Артыкуле 2 гэтага Пагаднення, або патрабаваць выканання
такiх умоў, якiя ён палiчыць неабходнымi пры выкарыстаннi назначаным
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) гэтых правоў, у любым
выпадку, калi ён не мае доказаў таго, што цэнтральны орган
упраўлення i галоўная кантора гэтага авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемстваў) знаходзiцца на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку i што большая частка iх уласнасцi належыць грамадзянам або
Ураду гэтага другога Дагаворнага Боку i сапраўдны кантроль
ажыццяўляецца гэтымi грамадзянамi або Урадам.
4. Пасля таго, як авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы) было
назначана i атрымала паўнамоцтвы, яно можа ў любы момант пачаць
эксплуатацыю ўсiх або часткi дагаворных лiнiй пры ўмове, што
авiяпрадпрыемства забяспечвае выкананне адпаведных умоў гэтага
Пагаднення i што тарыфы, устаноўленыя ў адпаведнасцi з палажэннямi
Артыкула 6 дадзенага Пагаднення для такiх паветраных лiнiй, уведзены
ў дзеянне.
5. Кожны Дагаворны Бок будзе мець права ануляваць дазвол на
эксплуатацыю або прыпынiць выкананне правоў, агавораных у Артыкуле 2
гэтага Пагаднення, авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi),
назначанымi другiм Дагаворным Бокам, або абумовiць выкананне iх
такiмi ўмовамi, якiя ён палiчыць неабходнымi:
а) у выпадку невыканання ўказаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) законаў i правiлаў Дагаворнага Боку, якi даў
гэтыя працы, або
б) у выпадку iншага невыканання авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) ўмоў, прадпiсаных гэтым Пагадненнем i
Дадаткамi да яго.
6. Такое права можа быць здзейснена толькi пасля кансультацыi з
другiм Дагаворным Бокам у адпаведнасцi з Артыкулам 14 гэтага
Пагаднення дазволу, прыпыненне дзеяння або ўвядзенне ўмоў,
зазначаных у параграфе 5 гэтага Артыкула, маюць важнае значэнне для
папярэджання далейшых парушэнняў законаў i палажэнняў параграфа 5
гэтага Артыкула.
Артыкул 4
Правозныя ёмiстасцi
1. Авiяцыйныя ўлады кожнага Дагаворнага Боку не будуць уводзiць
абмежаваннi па частаце, правозных ёмiстасцях або тыпу паветранага
судна, прапанаваных для эксплуатацыi назначаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) другога Дагаворнага Боку. Кожны Дагаворны Бок,
тым не менш, будзе захоўваць права патрабаваць кансультацый з другiм
Дагаворным Бокам у выпадку, калi ён лiчыць, што наносiцца значная
шкода iнтарэсам яго ўласнага авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў)
на асобным маршруце (маршрутах) у вынiку перавышэння правозных
ёмiстасцей авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў) другога
Дагаворнага Боку.
2. Дагаворныя лiнii, якiя эксплуатуюцца назначаным
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) кожнага Дагаворнага Боку,
будуць мець сваёй галоўнай мэтай забеспячэнне, пры разумным узроўнi
камерцыйнай загрузцы, правозных ёмiстасцей, адпавядаючых бягучым i
мяркуемым патрабаванням да перавозкi пасажыраў, грузу i пошты, што
пачынаюцца або заканчваюцца на тэрыторыi Дагаворнага Боку, якi
назначыў авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы).
Артыкул 5
Прадастаўленне статыстыкi
1. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку будуць прадстаўляць
авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку па iх просьбе
статыстычную iнфармацыю, якая адпавядае разумным патрабаванням, для
мэт:
а) вызначэння аб`ёму перавозак назначанага авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемстваў) другога Дагаворнага Боку на дагаворных лiнiях i
б) разгляду правозных ёмiстасцей, прапанаваных у адносiнах
такiх лiнiй.
2. Такая iнфармацыя павiнна уключаць, наколькi гэта магчыма,
падрабязнасцi аб пачатковых i канечных пунктах перавозак.
Артыкул 6
Тарыфы
1. Тарыфы, устанаўлiваемыя назначаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) кожнага Дагаворнага Боку на дагаворных лiнiях,
павiнны разумна суадносiцца з доўгатэрмiновымi затратамi
авiяперавозчыка, а таксама браць пад ўвагу iншыя iстотныя фактары,
уключаючы патрабаваннi спажыўцоў, неабходнасць разумнага абнаўлення
асноўных фондаў i адпаведныя мiнiмальныя затраты па забеспячэнню
дастаткова бяспечных стандартаў, канкурэнтную сiтуацыю на рынку,
уключаючы тарыфы iншых авiяперавозчыкаў, якiя эксплуатуюць пэўны
маршрут, i неабходнасць папярэджвання дэмпiнгу. Тое, што прапанаваны
тарыф меншы, чым прапанаваныя iншымi авiяперавозчыкамi, якiя
эксплуатуюць гэты маршрут, не павiнна быць дастатковай прычынай для
адмовы ў адабрэннi.
2. Авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў будуць прымяняць
наступныя ўмовы для адабрэння тарыфаў, устанаўлiваемых
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) кожнага Дагаворнага Боку
пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй:
а) любы прапанаваны тарыф, якi датычыцца абодвух авiяцыйных
улад, павiнен быць прадстаўлены назначаным авiяпрадпрыемствам або ад
яго iмя па меншай меры за 45 дзён да мяркуемага тэрмiну яго
ўступлення ў сiлу. Гэты тэрмiн можа быць скарочаны па ўзгадненню
гэтых улад;
б) з улiкам падпунктаў (в) i (г), любы тарыф, прадстаўлены
такiм чынам, будзе лiчыцца зацверджаным, калi на працягу 30 дзён з
дня прадстаўлення тарыфу авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў
не iнфармавалi адна адну ў пiсьмовым выглядзе аб тым, што яны не
зацвердзiлi прапанаваныя тарыфы. Авiяцыйныя ўлады убодвух Дагаворных
Бакоў могуць па ўзгадненню скарацiць гэты тэрмiн;
в) нiчога ў вышэйазначаным падпункце (б) не будзе перашкаджаць
авiяцыйным уладам кожнага Дагаворнага Боку ў аднабаковым парадку не
зацвярджаць любы тарыф, прадстаўлены яе ўласным назначаным
авiяпредпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi). Аднак такiя аднабаковыя
дзеяннi будуць распачаты толькi тады, калi да гэтых улад звернуцца з
апеляцыйнай скаргай, што прапанаваны тарыф з`яўляецца або завышаным,
або, што яго прымяненне прывядзе да незаконнай канкурэнцыi i напэўна
з`явiцца прычынай сур`ёзнай страты для другога авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемстваў);
г) калi авiяцыйныя ўлады кожнага Дагаворнага Боку лiчаць, што
прапанаваны тарыф, прадстаўлены iм назначаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) другога Дагаворнага Боку з`яўляецца або
завышаным, або, што яго прымяненне прывядзе да незаконнай
канкурэнцыi i магчыма з`явiцца прычынай значнай шкоды для другога
авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў), яны могуць на працягу 30
дзён з дня прадстаўлення тарыфу патрабаваць кансультацый з
авiяцыйнымi ўладамi гэтага другога Дагаворнага Боку. Такiя
кансультацыi будуць праведзены на працягу 30 дзён з моманту запыту,
i тарыф уступiць у сiлу ў канцы гэтага перыяду, калi ўлады абодвух
Дагаворных Бакоў не дамовяцца аб iншым;
д) у выпадку, калi тарыф, якi ўступiў у сiлу ў адпаведнасцi з
дадзеным Артыкулам, разглядаецца авiяцыйнымi ўладамi кожнага
Дагаворнага Боку, як той, што наносiць значную шкоду другому
авiяпрадпрыемству (авiяпрадпрыемствам) на асобным маршруце
(маршрутах), гэтыя авiяцыйныя ўлады могуць патрабаваць кансультацый
з авiяцыйнымi ўладамi другога Дагаворнага Боку.
3. Любому назначанаму авiяпрадпрыемству кожнага Дагаворнага
Боку, якi эксплуатуе паветраную лiнiю, як прамую, так i з
прамежкавымi пасадкамi, якая пасля адпаведнага паведамлення, будзе
дазволена авiяцыйнымi ўладамi другога Дагаворнага Боку
выкарыстоўваць любы тарыф, ужо зацверджаны памiж такiмi ж парамi
гарадоў. Гэтае палажэнне не будзе прымяняцца для паветраных лiнiй з
прамежкавымi пасадкамi, дзе перавышэнне адлегласцi ў параўнаннi з
найкарацейшай паветранай лiнiяй будзе больш чым 20 працэнтаў.
Артыкул 7
Прымяненне законаў i правiлаў,
прызнанне сертыфiкатаў i лiцэнзiй
1. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць
прылёт i вылет з яго тэрыторыi паветраных судоў, што праводзяць
мiжнародныя палёты або эксплуатацыю i навiгацыю такiх паветраных
судоў у час iх знаходжання ў гранiцах яе тэрыторыi, будуць прымяняць
да паветраных суднаў назначанага авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемстваў) другога Дагаворнага Боку.
2. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць
прыбыццё, знаходжанне i адпраўленне з яго тэрыторыi пасажыраў,
экiпажаў, грузу i пошты, такiя як фармальнасцi, якiя адносяцца да
пашпартных, мытных, валютных i санiтарных правiлаў, будуць
прымяняцца да пасажыраў, экiпажаў, грузу i пошты паветраных суднаў
назначанага авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў) другога
Дагаворнага Боку, у час iх знаходжання ў гранiцах указанай
тэрыторыi.
3. Пасведчаннi аб прыдатнасцi паветраных суднаў да палётаў,
пасведчаннi аб кампетэнцыi i лiцэнзii, выдадзеныя або пацверджаныя
як сапраўдныя адным Дагаворным Бокам, будуць на працягу тэрмiну iх
дзеяння прызнаныя сапраўднымi другiм Дагаворным Бокам, пры ўмове,
што патрабаваннi, на падставе якiх сертыфiкаты i лiцэнзii былi
выдадзены або прызнаны як сапраўдныя эквiваленты цi вышэй за
мiнiмальныя стандарты, устаноўленыя або якiя могуць быць устаноўлены
час ад часу згодна Канвенцыi.
4. У той жа час кожны Дагаворны Бок захоўвае за сабой права
адмовiць у прызнаннi, пры палётах над яго тэрыторыяй, пасведчання аб
кампетэнтнасцi i лiцэнзiй, выдадзеных або прызнаных як сапраўдныя
яго ўласным грамадзянам другiм Дагаворным Бокам або другой
дзяржавай.
Артыкул 8
Расследаванне здарэнняў
1. У выпадку вымушанай пасадкi або здарэння з паветраным суднам
кожнага Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку,
авiяцыйныя ўлады Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога мела месца
вымушаная пасадка або здарэнне, неадкладна паведамяць аб гэтым
авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку, акажуць неадкладныя меры
дапамогi экiпажу i пасажырам, забяспечаць захаванасць паветранага
судна, пошты, багажу i грузу ў яго на борце i прымуць неабходныя
меры для расследавання дэталяў i акалiчнасцей вымушанай пасадкi або
здарэння.
2. Авiяцыйныя ўлады Дагаворнага Боку, якi праводзiць
расследаванне дэталяў i акалiчнасцей вымушанай пасадкi або здарэння,
павiнны iнфармаваць авiяцыйныя ўлады другога Дагаворнага Боку аб
правядзеннi расследавання, i авiяцыйным ўладам другога Дагаворнага
Боку будуць дадзены ўсе магчымасцi быць прадстаўленымi пры
расследаваннi. Авiяцыйныя ўлады Дагаворнага Боку, якi праводзiць
расследаванне, павiнны накiраваць авiяцыйным ўладам другога
Дагаворнага Боку справаздачу аб расследаваннi ў максiмальна кароткi
тэрмiн.
Артыкул 9
Авiяцыйная бяспека
1. У адпаведнасцi з iх правамi i абавязкамi па мiжнароднаму
праву Дагаворныя Бакi пацвярджаюць свае абавязацельствы ў iх
узаемных адносiнах па бяспецы грамадзянскай авiяцыi ад актаў
незаконнага ўмяшання, як неад`емнай часткi гэтага Пагаднення.
2. Дагаворныя Бакi павiнны аказваць па просьбе ўсю неабходную
дапамогу адзiн аднаму, каб папярэдзiць акты незаконнага захопу
паветраных суднаў i iншыя незаконныя акты, якiя парушаюць бяспеку
пасажыраў, экiпажа, паветранага судна, аэрапортаў i навiгацыйнага
абсталявання, а таксама любую iншую пагрозу бяспецы грамадзянскай
авiяцыi.
3. Дагаворныя Бакi павiнны дзейнiчаць у поўнай адпаведнасцi з
палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах i некаторых iншых актах,
учыняемых на борце паветраных суднаў, падпiсанай у Токiо 14 верасня
1963 года, Канвенцыi аб прадухiленнi незаконнага захопу паветранага
судна, падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, i Канвенцыi аб
прадухiленнi незаконных актаў, накiраваных супраць бяспекi
грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года, i
любой iншай Канвенцыi, якая датычыцца бяспекi грамадзянскай авiяцыi
i ўдзельнiкамi якой з`яўляюцца абодва Дагаворныя Бакi.
4. Дагаворныя Бакi павiнны ў сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаць у
адпаведнасцi з палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы, устаноўленымi
Мiжнароднай Арганiзацыяй Грамадзянскай Авiяцыi i азначанымi як
Дадаткi да Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, адкрытай
для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года, у якой такiя палажэннi
бяспекi датычацца Дагаворных Бакоў; яны павiнны патрабаваць, каб
эксплуатанты паветраных суднаў, зарэгiстраваныя ў iх, i эксплуатанты
паветраных суднаў, чыё асноўнае месца працы або пастаяннае месца
жыхарства знаходзiцца на iх тэрыторыi, i эксплуатанты аэрапортаў на
iх тэрыторыi дзейнiчалi згодна такiм палажэнням авiяцыйнай бяспекi.
Кожны Дагаворны Бок павiнен паведамiць другому аб яго намерах
iнфармаваць аб любых адрозненнях ад стандартаў Канвенцыi аб
мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi.
5. Кожны Дагаворны Бок згаджаецца выконваць палажэннi бяспекi,
патрабуемыя другiм Дагаворным Бокам пры ўваходзе ў межы тэрыторыi
гэтага другога Дагаворнага Боку i прымаць адэкватныя меры для
абароны паветранага судна i догляду пасажыраў, экiпажа, iх ручной
паклажы, роўна як грузу i бартавых запасаў паветранага судна, да i
падчас пасадкi або пагрузкi. Кожны Дагаворны Бок павiнен таксама
ўдзяляць належную ўвагу любой просьбе, якая зыходзiць ад другога
Дагаворнага Боку, у адносiнах прыняцця спецыяльных мер бяспекi для
прадухiлення пэўнай пагрозы.
6. У выпадку здарэння або пагрозы здарэння з незаконным захопам
паветранага судна або другога незаконнага акта, якi парушае бяспеку
пасажыраў, экiпажа, паветранага судна, аэрапортаў або навiгацыйнага
абсталявання, Дагаворныя Бакi павiнны дапамагаць адзiн аднаму шляхам
устанаўлення сувязi i прыняцця такiх iншых мер, якiя могуць быць
узгоднены, з мэтай хуткага бяспечнага спынення такога здарэння або
яго пагрозы.
7. Калi адзiн Дагаворны Бок мае разумныя падставы меркаваць,
што другi Дагаворны Бок адхiлiўся ад палажэнняў авiяцыйнай бяспекi
гэтага Артыкула, авiяцыйныя ўлады гэтага Дагаворнага Боку могуць
патрабаваць неадкладных кансультацый з авiяцыйнымi ўладамi другога
Дагаворнага Боку. Калi задавальняючая абодвух згода не будзе
дасягнута на працягу 15 дзён з дня такога патрабавання, то гэта
будзе з`яўляцца падставай для прыпынення, анулявання, абмежавання цi
накладання дадатковых умоў на эксплуатацыйны або тэхнiчны дазвол для
авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемстваў) другога Дагаворнага Боку. У
выпадку крайняй неабходнасцi, Дагаворны Бок можа прадпрыняць часовыя
дзеяннi да сканчэння тэрмiну 15 дзён.
Артыкул 10
Аэрапортныя стаўкi i зборы
Стаўкi i зборы, устаноўленыя на тэрыторыi кожнага Дагаворнага
Боку за выкарыстанне аэрпортаў i iншага авiяцыйнага абсталявання
паветранымi суднамi назначанага авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемстваў) другога Дагаворнага Боку, не павiнны быць вышэй
за тыя, якiя ўстаноўлены для паветраных суднаў авiяпрадпрыемства
першага Дагаворнага Боку, якi эксплуатуе аналагiчныя мiжнародныя
паветраныя лiнii.
Артыкул 11
Мытныя зборы i працэдуры
1. Паветранае судна, якое выконвае палёты на мiжнародных
паветраных лiнiях i эксплуатуецца назначаным авiяпрадпрыемствам
(авiяпрадпрыемствамi) кожнага Дагаворнага Боку, а таксама палiва,
змазачныя матэрыялы, запасныя часткi, абсталяванне i бартавыя запасы
(уключаючы прадукты харчавання, алкагольныя i безалкагольныя напiткi
i тытунёвыя вырабы), якiя ёсць на борце такога паветранага судна,
што прыбывае на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку, будуць вызвалены
ад усiх мытных пошлiн, iнспекцыйных падаткаў i iншых збораў i
падаткаў пры ўмове, што такое абсталяванне i запасы застаюцца на
борце паветранага судна да моманту iх вывазу.
2. Палiва, змазачныя матэрыялы, запасныя часткi, абсталяванне i
бартавыя запасы (уключаючы прадукты харчавання, алкагольныя i
безалкагольныя напiткi i тытунёвыя вырабы), дастаўленыя або
дастаўляемыя назначаным авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi)
кожнага Дагаворнага Боку на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку для
сваiх эксплуатацыйных патрэб, будуць вызвалены ад усiх мытных
пошлiн, iнспекцыйных падаткаў i iншых збораў i падаткаў пры iх
увозе, вывазе i ў час знаходжання на тэрыторыi гэтага другога
Дагаворнага Боку.
3. Таксама будуць вызвалены ад такiх мытных пошлiн, падаткаў i
збораў, за выключэннем плацяжоў, адпаведных выконваемаму
абслугоўванню:
а) запасы паветранага судна (уключаючы прадукты харчавання,
алкагольныя i безалкагольныя напiткi i тытунёвыя вырабы), узятыя на
борт паветранага судна на тэрыторыi кожнага Дагаворнага Боку i
прызначаныя для выкарыстання на борце паветранага судна, што
эксплуатуецца на мiжнародных паветраных лiнiях назначаным
авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) другога Дагаворнага Боку;
б) запасныя часткi i абсталяванне, увезеныя на тэрыторыю
кожнага Дагаворнага Боку для тэхнiчнага абслугоўвання або рамонту
паветранага судна, што эксплуатуецца на мiжнародных паветраных
лiнiях назначаным авiяпрадпрыемствам (авiяпрадпрыемствамi) другога
Дагаворнага Боку;
в) палiва i змазачныя матэрыялы, прызначаныя для эксплуатацыi
мiжнародных паветраных лiнiй назначаным авiяпрадпрыемствам або
авiяпрадпрыемствамi другога Дагаворнага Боку, нават калi гэтыя
запасы будуць выкарыстаны на частцы маршруту, ажыццяўляемага над
тэрыторыяй Дагаворнага Боку, дзе яны ўзяты на борт.
4. Запасы, указаныя ў параграфах з 1 па 3 гэтага Артыкула,
могуць быць, па патрабаванню, пастаўлены пад нагляд або кантроль
мытных улад.
5. Звычайнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы i
запасы, што знаходзяцца на борце паветранага судна кожнага
Дагаворнага Боку, могуць быць выгружаны на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку толькi з дазволу мытных улад гэтай тэрыторыi. У
такiм выпадку яны могуць быць змешчаны пад кантроль названых улад да
часу iх вывазу або другога выкарыстання ў адпаведнасцi з мытнымi
правiламi.
6. Пасажыры, багаж, груз i пошта, якiя перамяшчаюцца прамым
транзiтам праз тэрыторыю кожнага Дагаворнага Боку i не пакiдаюць
зону аэрапорта, адведзеную для такой мэты, павiнны падлягаць толькi
спрошчанаму догляду, за выключэннем выпадкаў, якiя датычацца мер
бяспекi супраць выкарыстання сiлы, паветранага пiрацтва i
незаконнага правозу наркотыкаў. Багаж i груз, якiя перамяшчаюцца
прамым транзiтам, будуць вызвалены ад мытных пошлiн i iншых падобных
падаткаў.
Артыкул 12
Прадстаўнiцтва авiяпрадпрыемства,
продаж бiлетаў i рэклама
1. Назначанае авiяпрадпрыемства (авiяпрадпрыемствы) кожнага
Дагаворнага Боку павiнна мець такiя ж магчымасцi, якiя былi дадзены
авiяпрадпрыемству (авiяпрадпрыемствам) другога Дагаворнага Боку на
тэрыторыi гэтага Другога Боку, наймаць у адпаведнасцi з законамi i
правiламi другога Дагаворнага Боку, тэхнiчны i камерцыйны персанал
для эксплуатацыi дагаворных лiнiй на пэўных маршрутах, а таксама
арганiзоўваць i кiраваць офiсамi на тэрыторыi другога Дагаворнага
Боку.
2. Акрамя таго, назначанае авiяпрадпрыемства
(авiяпрадпрыемствы) кожнага Дагаворнага Боку павiнна мець права
выпiсваць ўсе вiды дакументаў для перавозкi i рэкламаваць продаж на
тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 13
Трансферт грашовых сродкаў
1. Усе разлiкi памiж назначанымi авiяпрадпрыемствамi будуць
ажыццяўляцца ў свабоднай канверсаванай валюце.
2. Кожны Дагаворны Бок прадаставiць авiяпрадпрыемству
(авiяпрадпрыемствам), назначанаму другiм Дагаворным Бокам, права
пераводзiць без якiх-небудзь абмежаванняў у галоўную кантору
азначанага авiяпрадпрыемства ў адпаведнасцi з законамi i правiламi,
iснуючымi ў адносiнах кантролю валютнага абмену, прыбытак, атрыманы
ў вынiку эксплуатацыi дагаварных лiнiй на тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку.
Артыкул 14
Кансультацыi
1. У духу цеснага супрацоўнiцтва авiяцыйныя ўлады абодвух
Дагаворных Бакоў будуць перыядычна кансультавацца адна з адною з
мэтай забеспячэння выканання i здавальняючага прытрымлiвання
палажэнняў дадзенага Пагаднення.
2. Авiяцыйныя ўлады кожнага Дагаворнага Боку могуць запытаць
правядзення кансультацый, пiсьмова або праз перагаворы, якiя павiнны
пачацца на працягу тэрмiну ў шэсцьдзесят (60) дзён з даты атрымання
запыту, калi толькi авiяцыйныя ўлады не згадзiлiся працягнуць гэты
тэрмiн.
Артыкул 15
Урэгуляванне спрэчак
1. Любая спрэчка, звязанная з iнтэрпрэтацыяй або прымяненнем
гэтага Пагаднення або Дадатку да яго, будзе вырашацца шляхам прамых
перагавораў памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў. Такiя
перагаворы павiнны пачацца як мага раней, наколькi гэта практычна
магчыма, але ў любым выпадку не пазней шасцiдзесяцi (60) дзён з даты
атрымання запыту на правядзенне такiх перагавораў, калi iншае не
ўзгоднена авiяцыйнымi ўладамi.
2. Калi Дагаворныя Бакi не могуць дасягнуць урэгулявання шляхам
перагавораў, яны могуць згадзiцца на тое, каб звярнуцца да пэўнай
асобы цi ў орган для вырашэння спрэчкi, або спрэчка можа быць
прадстаўлена па просьбе кожнага Дагаворнага Боку на вырашэнне
трыбунала з трох арбiтраў, дзе кожны Дагаворны Бок назначае па
аднаму арбiтру, а трэцi назначаецца двума ўжо назначанымi. Кожны з
Дагаворных Бакоў павiнен назначыць арбiтра на працягу шасцiдзесяцi
дзён з даты атрымання любым Дагаворным Бокам ад другога Дагаворнага
Боку паведамлення па дыпламатычных каналах аб запыце аб арбiтражным
вырашэннi спрэчкi, пасля чаго трэцi арбiрт павiнен быць назначаны на
працягу наступных шасцiдзесяцi дзён. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў
не зможа назначыць арбiтра на працягу агаворанага тэрмiну, або калi
трэцi арбiтр не назначаны на працягу агаворанага тэрмiну, кожны
Дагаворны Бок можа папрасiць Прэзiдэнта Савета Мiжнароднай
Арганiзацыi Грамадзянскай Авiяцыi назначыць арбiтра (арбiтраў), у
залежнасцi ад абставiн. У такiм выпадку трэцi арбiтр павiнен быць
грамадзянiнам трэцяй дзяржавы i выступаць як старшыня арбiтражнага
органа.
3. Дагаворныя Бакi абавязаны выконваць любыя рашэннi, прынятыя
ў адпаведнасцi з пунктам 2 гэтага Артыкула.
Артыкул 16
Змяненнi
1. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў пажадае змянiць любое
палажэнне гэтага Пагаднення, уключаючы Дадатак да яго, ён можа
запытаць кансультацыi памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных
Бакоў адносна магчымага змянення. Такiя кансультацыi павiнны пачацца
на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з даты атрымання запыту. Любыя
змяненнi, такiм чынам узгодненыя, уступяць у сiлу пасля таго, як яны
будуць пацверджаны абодвума Дагаворнымi Бакамi шляхам абмену
дыпламатычнымi нотамi па дыпламатычных каналах.
2. Змяненнi да Дадатку могуць быць унесены па ўзгадненню
непасрэдна памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў i
уступаць у сiлу пасля таго, як яны будуць пацверджаны шляхам абмену
дыпламатычнымi нотамi па дыпламатычных каналах.
Артыкул 17
Рэгiстрацыя ў IКАО
Гэтае Пагадненне i ўсе папраўкi да яго павiны быць
зарэгiстраваны ў Савеце Мiжнароднай Арганiзацыi Грамадзянскай
Авiяцыi.
Артыкул 18
Прымяненне шматбаковых Пагадненняў i Канвенцый
1. Дадзенае Пагадненне, уключаючы Дадаткi да яго, павiнна быць
зменена шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi памiж Дагаворнымi Бакамi
для таго, каб прывесцi яго ў адпаведнасць калi гэта неабходна, з
любым шматбаковым Пагадненнем або Канвенцыяй, удзельнiкамi якой
з`яўляюцца абодва Дагаворныя Бакi.
2. Калi якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення супярэчыць
абавязацельству, якое любы Дагаворны Бок мае ў адносiнах да трэцяга
Боку, абодва Дагаворныя Бакi павiнны пачаць кансультацыi па змяненню
Пагаднення ў адпаведнасцi з артыкулам 15 для таго, каб вырашыць
любую такую супярэчнасць так хутка, наколькi гэта магчыма.
Артыкул 19
Паведамленне аб спыненнi дзеяння Пагаднення
1. Кожны Дагаворны Бок можа ў любы час паведамiць у пiсьмовым
выглядзе другому Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне
гэтага Пагаднення; адначасова такое паведамленне павiнна быць
накiравана ў Мiжнродную Арганiзацыю Грамадзянскай Авiяцыi. У такiм
выпадку Пагадненне павiнна спынiць сваё дзеянне праз дванаццаць (12)
месяцаў пасля даты атрымання паведамлення другiм Дагаворным Бокам,
калi толькi гэтае паведамленне не было анулявана па ўзгадненню да
заканчэння гэтага тэрмiну.
2. Пры адсутнасцi пацвярджэння аб атрыманнi другiм Дагаворным
Бокам гэтае паведамленне павiнна лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць
(14) дзён пасля атрымання паведамлення Мiжнароднай Арганiзацыяй
Грамадзянскай Авiяцыi.
Артыкул 20
Уступленне ў сiлу
Гэтае Пагадненне ўступiць у сiлу з дня яго падпiсання.
Учынена ў г.Мiнску 1 красавiка 1993 года ў двух сапраўдных
экзэмплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў памiж двума
тэкстамi перавага будзе аддадзена англiйскаму.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Iрландыi ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|