КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ I КОНСУЛЬСКIХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ IРАН*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 18 сакавiка 1993 г.
Рэспублiка Беларусь i Iсламская Рэспублiка Iран,
жадаючы далей развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж
дзвюма краiнамi,
грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагi, суверэнiтэту,
роўнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго,
улiчваючы цэлi i прынцыпы Статута Арганiзацыi Аб`яднаных
Нацый,
будучы прыхiльнымi да падтрымання мiжнароднага мiру i бяспекi,
Пагадзiлiся
ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж дзвюма краiнамi ў
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных
зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i абмяняцца дыпламатычнымi
мiсiямi на ўзроўнi Пасольстваў,
устанавiць консульскiя адносiны памiж дзвюма краiнамi ў
адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах
ад 24 красавiка 1963 года i любымi iншымi пагадненнямi, што могуць
быць заключаны памiж iмi ў гэтай сувязi.
Гэта Камюнiке ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання.
Аформлена ў Мiнску 18 сакавiка 1993 года ў двух экземплярах
кожны на беларускай i персiдскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Iсламскую Рэспублiку Iран
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|