ПАГАДНЕННЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I МАЛЬТАЙ*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 16 лютага 1993 г.
Рэспублiка Беларусь i Мальта,
кiруючыся жаданнем развiваць узаемавыгадныя адносiны памiж iх
краiнамi i народамi ў адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута
ААН, Заключным актам НБСЕ i Хартыяй для новай Еўропы,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Рэспублiка Беларусь i Мальта вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя
адносiны адзiн з другiм i абмяняцца дыпламатычнымi прадстаўнiкамi на
ўзроўнi паслоў.
Артыкул 2
У iх дыпламатычных i консульскiх адносiнах Рэспублiка Беларусь
i Мальта кiруюцца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносiнах ад
18 красавiка 1961 года i Венскай канвенцыяй аб консульскiх адносiнах
ад 24 красавiка 1963 года.
Артыкул 3
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з моманту падпiсання.
Аформлена ў горадзе Маскве 16 лютага 1993 года ў двух
экзэмплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Мальту
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|