ПРАТАКОЛ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ АБАРОНЫ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ
ПЕРАВОДУ I ЗВАЛЬНЕННЯ АСОБ АФIЦЭРСКАГА
САСТАВУ, ПРАПАРШЧЫКАЎ I МIЧМАНАЎ *)
___________________________
*) Уступiў у сiлу 17 снежня 1992 г.
Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства абароны
Украiны, надалей Бакi,
кiруючыся палажэннямi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам абароны
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб ваенным
супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.,
улiчваючы ўзаемную зацiкаўленасць у каардынацыi пытанняў,
звязаных з пераводам i звальненнем асоб афiцэрскага саставу,
прапаршчыкаў i мiчманаў,
дамовiлiся пра наступнае:
Артыкул 1
Бакi будуць рабiць узгодненыя захады, накiраваныя на
забеспячэнне пераводу асоб афiцэрскага саставу, прапаршчыкаў i
мiчманаў i iх звальнення з ваеннай службы ў адпаведнасцi з
нацыянальным заканадаўствам.
Артыкул 2
Бакi абавязваюцца на працягу двух месяцаў з дня падпiсання
гэтага Пратакола абмяняцца аб`ектыўнай iнфармацыяй пра колькасць
ваеннаслужачых, якiя праходзяць службу ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi
Беларусь i Украiны, маюць права i выявiлi жаданне перавесцiся для
далейшага праходжання службы ў другую дзяржаву.
Артыкул 3
Бакi абавязваюцца не перашкаджаць асобам афiцэрскага саставу,
прапаршчыкам i мiчманам пераводзiцца з Узброеных Сiл Рэспублiкi
Беларусь ва Узброеныя Сiлы Украiны i наадварот, калi ёсць на тое
падставы, прадугледжаныя дзеючым нацыянальным заканадаўствам
дзяржаў.
Нi адзiн з Бакоў не дапусцiць нiякага ўцiску на асоб
афiцэрскага саставу, прапаршчыкаў i мiчманаў, заявiўшых аб жаданнi
перавесцiся з Узброеных Сiл аднаго Боку ва Узброеныя Сiлы другога
Боку, таксама не дапусцiць парушэння правоў i свабод гэтых
ваеннаслужачых.
Перавод цi адкамандзiраванне асоб афiцэрскага саставу,
прапаршчыкаў i мiчманаў, якiя пажадалi перавесцiся для далейшага
праходжання службы з Узброеных Сiл Украiны ва Узброеныя Сiлы
Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца рашэннем Мiнiстра абароны
Украiны пасля атрымання згоды або запыту Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь, Украiны.
Перавод цi адкамандзiраванне асоб афiцэрскага саставу,
прапаршчыкаў i мiчманаў, якiя пажадалi перавесцiся для далейшага
праходжання службы з Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь ва Узброеныя
Сiлы Украiны, ажыццяўляецца рашэннем Мiнiстра абароны Рэспублiкi
Беларсь пасля атрымання згоды або запыту Мiнiстэрства абароны
Украiны.
Артыкул 4
Бакi абавязваюцца даваць звесткi з пацвярджэннем службы ў
раёнах, якiя даюць права на залiк выслугi гадоў у льготным вылiчэннi
i на iншыя льготы, а таксама iншыя даведкi, звязаныя з пацвярджэннем
праходжання службы асобамi афiцэрскага саставу, прапаршчыкамi i
мiчманамi.
Артыкул 5
Бакi прызнаюць сапраўднасць прысвоеных воiнскiх званняў,
дзяржаўных узнагарод, дыпломаў аб адукацыi i дакументаў аб
праходжаннi ваеннай службы ва Узброеных Сiлах былога Саюза ССР,
Украiны i Рэспублiкi Беларусь.
За асобамi афiцэрскага саставу, прапаршчыкамi i мiчманамi
захоўваюцца ўстаноўленыя льготы i правы, дадзеныя iм у адпаведнасцi
з заканадаўчымi i iншымi прававымi актамi, дзеючымi на тэрыторыях
абодвух Бакоў.
Артыкул 6
Бакi не перашкаджаюць асобам афiцэрскага саставу, прапаршчыкам
i мiчманам у выбары месца жыхарства пры звальненнi з ваеннай
службы.
Звальненне з ваеннай службы асоб афiцэрскага саставу,
прапаршчыкаў i мiчманаў, выбiраючых новае месца жыхарства пасля
звальнення, праводзiцца загадамi кампетэнтных службовых асоб, дзе
праходзяць службу ваеннаслужачыя, у адпаведнасцi з дзеючым
нацыянальным заканадаўствам.
Выключэнне са спiсаў асабовага саставу ўказаных ваеннаслужачых
i накiраванне да выбранага месца жыхарства адбываецца пасля поўнага
iх разлiку.
Артыкул 7
Кожны Бок бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пераездам
ваеннаслужачых на тэрыторыю другога Боку для далейшага праходжання
ваеннай службы або на пастаяннае месца жыхарства, у тым лiку i
забеспячэнне праязнымi i перавозачнымi дакументамi.
Бакi гарантуюць узаемны прыём, абслугоўванне i забеспячэнне
паветранага i аўтамабiльнага транспарту, якi выкарыстоўваецца для
перавозкi ваеннаслужачых, iх сем`яў i хатняй маёмасцi. Бакi
абавязваюцца садзейнiчаць выпрацоўцы ўзаемапрымальных рашэнняў па
мiждзяржаўным абмене жылля памiж ваеннаслужачымi.
Артыкул 8
Пратакол набывае сiлу з моманту падпiсання i дзейнiчае ў
парадку, прадугледжаным артыкулам 6 Пагаднення памiж Мiнiстэрствам
абароны Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам абароны Украiны аб
ваенным супрацоўнiцтве ад 17 снежня 1992 г.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Мiнiстэрства абароны За Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь Украiны
Подпiс Подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|