СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I СУЛТАНАТАМ АМАН*
_____________________________
*Уступiла ў сiлу 23 лiпеня 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Султанат Аман,
Жадаючы развiваць адносiны i супрацоўнiцтва памiж дзвюма
краiнамi ў розных галiнах вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя адносiны
памiж iмi на ўзроўнi Пасольстваў з дня падпiсання гэтага Сумеснага
камюнiке.
Адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Султанатам Аман будуць
засноўвацца на прынцыпах мiрнага суiснавання, узаемнай павагi да
суверэнiтэту i неўмяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго, як i на
прынцыпах роўнасцi, узаемнай выгады ў адпаведнасцi з палажэннямi
Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый.
Рэспублiка Беларусь i Султанат Аман, падпiсваючы Сумеснае
камюнiке, шчыра спадзяюцца, што дыпламатычныя адносiны будуць
садзейнiчаць умацаванню сувязей дружбы i супрацоўнiцтва на карысць
абедзвюх краiн.
За Рэспублiку Беларусь За Султанат Аман
В.Данiленка Давуд Хамдан Аль-Хамдан
Паўнамоцны Прадстаўнiк Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол
Савета Мiнiстраў Султаната Аман
Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi
пры Урадзе Расiйскай Федэрацыi
23.07.1992
<<< Главная
страница | < Назад
|