ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ ЭКАНАМIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ГАНДЛI*

         __________________________________________________________
         Соглашение прекратило действие с 1 мая 2004 г. ¦ 
_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 10 чэрвеня 1992 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Урад  Рэспублiкi  Польшча,   якiя
называюцца ў   далейшым   Дагаворнымi   Бакамi,   жадаючы   стварыць
спрыяльныя ўмовы   для   стабiльнага   i    гарманiчнага    развiцця
эканамiчнага i  гандлёвага супрацоўнiцтва памiж абедзвюма дзяржавамi
на прынцыпах  раўнасцi  i  ўзаемавыгады,  вырашылi  заключыць  гэтае
Пагадненне i дамовiлiся аб наступным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi    будуць    садзейнiчаць   развiццю   ўзаемных
эканамiчных i гандлёвых адносiн памiж абедзвюма краiнамi згодна    з
заканадаўствам, якое дзейнiчае ў кожнай з дзяржаў.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi  прадаставяць  адзiн аднаму найбольш спрыяльныя
ўмовы па iмпарту i экспарту тавараў, якiя маюць паходжанне ў краiнах
Дагаворных Бакоў, што прымяняюцца ў адносiнах тавараў трэцiх краiн.
     Вышэйпададзеныя палажэннi  не  распаўсюджваюцца  на   перавагi,
iльготы i  прывiлеi,  якiя  Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Польшча
прадастаўляюць або будуць прадастаўляць:

     а) у прыгранiчным гандлi з суседнiмi краiнамi;

     б) у адносiнах да краiн, якiя ўдзельнiчаюць разам з Рэспублiкай
Беларусь i  Рэспублiкай  Польшча  ў  мытным  саюзе,  зоне свабоднага
гандлю або рэгiянальнай асацыяцыi  па  эканамiчнаму  супрацоўнiцтву,
што ўжо створаны або могуць стварацца ў будучым.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi   будуць  аказваць  садзейнiчанне  i  падтрымку
развiццю эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж тэрытарыяльнымi адзiнкамi
сваiх краiн, асаблiва ў прыгранiчных зонах.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць у адпаведнасцi з дзеючым у
краiне кожнага   з   Дагаворных   Бакоў   заканадаўствам    развiццю
гандлёва-эканамiчных адносiн,  у  прыватнасцi,  у такiх галiнах,  як
прамысловасць, сельская гаспадарка,  ахова  навакольнага  асяроддзя,
транспарт i   сувязь,   будаўнiцтва,   гандаль,   паслугi,  фiнансы,
банкаўская справа, турызм.

                             Артыкул 5

     Супрацоўнiцтва будзе ажыццяўляцца, акрамя iншага, шляхам:

     а) стварэння  i  развiцця  дзейнасцi  таварыстваў  са  змешаным
капiталам i сумесных прадпрыемстваў;

     б) развiцця кааперацыйных сувязей;

     в) стварэння   i   развiцця   iнфраструктуры,   неабходнай  для
ажыццяўлення эканамiчнага супрацоўнiцтва;

     г) абмену спецыялiстамi;

     д) аказання паслуг у галiне кансалцiнгу;

     е) арганiзацыi гандлёва-прамысловых выставак i ярмарак;

     ж) стварэння гандлёвых дамоў.

                             Артыкул 6

     Пастаўкi тавараў  i  аказанне  паслуг  будуць  ажыццяўляцца  на
падставе кантрактаў,   заключаемых   памiж  гаспадарчымi  суб`ектамi
Рэспублiкi Беларусь,  якiя далей  называюцца  суб`ектамi,  з  аднаго
боку, i ўдзельнiкамi знешнiх эканамiчных сувязей Рэспублiкi Польшча,
што далей называюцца суб`ектамi, з iншага боку.
     Цэны на пастаўляемыя тавары i паслугi, а таксама ўмовы пастаўкi
i разлiкаў будуць агаворвацца ў кантрактах.

                             Артыкул 7

     Усе разлiкi i плацяжы памiж Рэспублiкай Беларусь i  Рэспублiкай
Польшча будуць   ажыццяўляцца  ў  свабодна  канверсуемай  валюце  на
ўмовах, прынятых у мiжнароднай гандлёвай i фiнансавай практыцы.
     Па дамоўленасцi  адпаведных  органаў Дагаворных Бакоў разлiкi i
плацяжы могуць таксама ажыццяўляцца ў iншай форме ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам, дзеючым у краiнах Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 8

     Адпаведныя органы  Дагаворных  Бакоў,  згодна з заканадаўствам,
якое дзейнiчае ў краiне кожнага з Дагаворных Бакоў,  будуць аказваць
садзейнiчанне суб`ектам у заснаваннi прадстаўнiцтваў,  бюро, станцый
сервiсу i   тэхнiчнага   абслугоўвання   i   iншых   устаноў,   якiя
садзейнiчаюць развiццю     ўзаемнага     гандлю    i    эканамiчнага
супрацоўнiцтва.

                             Артыкул 9

     Упаўнаважаныя органы  i  арганiзацыi  Дагаворных  Бакоў  будуць
сiстэматычна ажыццяўляць абмен iнфармацыяй, якая датычыцца прававога
рэгулявання ў  знешнеэканамiчнай  сферы,  што  дзейнiчае  ў   краiне
кожнага з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 10

     Дагаворныя Бакi  пастанаўляюць  заснаваць  Змешаную  Камiсiю  ў
складзе прадстаўнiкоў Дагаворных Бакоў.
     Яна ўпаўнаважана:
     - аналiзаваць рэалiзацыю палажэнняў гэтага Пагаднення;
     - прапаноўваць рашэннi, якiя б садзейнiчалi развiццю гандлёвага
абмену;
     - адшукваць   дадатковыя   магчымасцi   пашырэння  эканамiчнага
супрацоўнiцтва;
     весцi пошук  вырашэння  праблем,  якiя могуць узнiкнуць у ходзе
развiцця ўзаемнага эканамiчнага супрацоўнiцтва.
     Камiсiя будзе збiрацца не радзей аднаго разу ў год, папераменна
ў краiне кожнага з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 11

     Дадзенае Пагадненне  не   супярэчыць   абавязацельствам,   якiя
вынiкаюць з  iншых мiжнародных Пагадненняў,  канвенцый,  дагавораў i
пратаколаў, падпiсаных кожным з Дагаворных Бакоў.
     Дагаворныя Бакi  будуць  iнфармаваць адзiн аднаго аб ўсiх новых
мiжнародных дакументах,  якiя  падпiсываюцца  Дагаворнымi  Бакамi  i
могуць закранаць iнтарэсы другога Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 12

     Гэтае  Пагадненне  ўступае  ў   сiлу  згодна  з  заканадаўствам
дзяржавы кожнага  з Дагаворных Бакоў,  што будзе пацверджана  шляхам
абмену нотамi.
     Датай уступлення Пагаднення ў сiлу лiчыцца дата атрымання больш
позняй пацвярджаючай ноты.
     Па патрабаванню любога з Дагаворных Бакоў гэтае Пагадненне можа
быць зменена або дапоўнена пры ўзаемнай згодзе.
     Гэтае Пагадненне заключаецца на няпэўны тэрмiн.  Яно можа  быць
скасавана па  заяве  любога  з  Дагаворных  Бакоў  i  губляе сiлу па
заканчэннi 6 (шасцi) месяцаў з даты атрымання ноты,  якая паведамляе
аб скасаваннi.
     Пасля спынення дзеяння гэтага Пагаднення яго  палажэннi  будуць
прымяняцца па ўсiх не поўнасцю выкананых кантрактах.

     Здзейснена ў  г.Варшаве   10   кастрычнiка  1991  года  ў  двух
экземплярах, кожны на беларускай i  польскай  мовах,  абодва  тэксты
маюць аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 _____________ подпис
 За Урад Рэспублiкi Польшча                  _____________ подпис 



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России