МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
18 мая 1995 г. N 299 г.Мiнск
АБ КОШЦЕ ЖЫЛЛЯ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННI ДАГАВОРАЎ КУПЛI-ПРОДАЖУ
I МЕНЫ ПАМIЖ ВЫКАНКОМАМI I ГРАМАДЗЯНАМI
===
___________________________________________________________
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 13 марта 1997 г. N 227
З мэтай выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб прыватызацыi
жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь", пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 31.08.1993 г. N 589 "Аб устанаўленнi парадку
куплi-продажу кватэр (дамоў)", грунтуючыся на "Метадычных указаннях
па пераацэнцы жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь", зацверджаных
загадам Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад
24.01.95 г. N 26, штомесячных даных Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу аб змяненнi кошту будынкаў i забудоў, Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць Парадак разлiку кошту жылля пры заключэннi
дагавораў куплi-продажу i мены памiж выканкомамi i грамадзянамi
(дадаецца).
2. Абавязаць аддзел прыватызацыi жылля гарвыканкома (Дуброўскi
С.Я.) даводзiць да райвыканкомаў штомесячна да 25 чысла каэфiцыенты
Мiнстата Рэспублiкi Беларусь перамены кошту будынкаў i забудоў.
3. Гэта рашэнне дзейнiчае з моманту прыняцця да 30 чэрвеня 1995
г. i лiчыцца дзеючым на кожны наступны каляндарны месяц, калi
гарвыканком не вырашыць iншае.
4. Лiчыць страцiўшымi сiлу з моманту прыняцця гэтага рашэння:
- п.2.1, п.2.3, п.4 рашэння Мiнгарвыканкома ад 19 лiстапада
1992 г. N 600.
- п.1.1., п.1.3. рашэння Мiнгарвыканкома ад 21 кастрычнiка 1993
г. N 587.
5. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на аддзел
прыватызацыi жылля (Дуброўскi С.Я.).
Першы нам.старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
рашэннем Мiнгарвыканкома
ад 18 мая 1995 г.
N 299
ПАРАДАК
разлiку кошту жылля пры заключэннi дагавораў
куплi-продажу i мены памiж выканкомамi i грамадзянамi
1. Гэты Парадак сапраўдны для разлiку кошту вызваляемага i
незаселенага жылля, а таксама жылля, якое выкупляецца выканкомамi на
падставе артыкула 19 Закона "Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў
Рэспублiцы Беларусь" для заключэння дагавораў куплi-продажу, а
таксама дагавораў мены жылля памiж выканкомамi i грамадзянамi.
2. Для ацэнкi кошту кватэры за базавы кошт выкарыстоўваецца
ацэначны кошт кватэры па стану на 31 снежня 1991 года з улiкам зносу
на дзень ацэнкi, разлiчаны на падставе "Палажэння аб ацэнцы кошту
жылля з улiкам яго спажывецкiх якасцей", якое зацверджана пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25.11.92 г. N 710.
3. Базавы кошт кватэры, разлiчаны на п.2 гэтага Парадку,
памнажаецца на два каэфiцыенты:
- каэфiцыент (iндэкс) пералiку кошту жыллёвага фонду, якi
зацверджаны загадам Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ад 24.01.95 г. N 26 у памеры:
- 17529 - для дамоў буйнапанельнага будавання,
- 16356 - для астатнiх дамоў,
а таксама
- каэфiцыент перамены кошту асноўных фондаў, якi разлiчваецца
Мiнстатам Рэспублiкi Беларусь на першы дзень месяца, якi стаiць
напярэдаднi месяца ацэнкi ў адносiнах да снежня 1994 года па
артыкулу "Будынкi i забудовы" (гэты каэфiцыент для ацэнкi ў маi 1995
года роўны 2,2967).
4. Разлiчаны на п.п.2, 3 гэтага Парадку кошт кватэры
павялiчваецца на кошт работ, якiя грамадзянiн выканаў для
павелiчэння добраўпарадкаванасцi i камфортнасцi жылога памяшкання, а
таксама на кошт выдаткаў, якiя звязаны з афармленнем жылля ва
ўласнасць.
5. Разлiчаны згодна з гэтым Парадкам кошт кватэры сапраўдны на
працягу трох месяцаў з дня разлiку.
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
<<< Главная
страница | < Назад
|