ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

                      ад 2 лютага 1995 г. N 8


 Аб зацвярджннi Палажэння аб парадку падрыхтоўкi пытанняў
 i правядзення пасяджэнняў Мiнскага гарадскога выканаўчага
 камiтэта

===

         [Изменения и дополнения:
             Решение Минского городского исполнительного комитета от
          5 октября 1995 г. N 600 .

     Гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

     1.  Палажэнне  аб  парадку  падрыхтоўкi  пытанняў i правядзення
пасяджэнняў  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта зацвердзiць
(дадатак N 1).

     2.   Кiраўнiкам   упраўленняў,   аддзелаў   i   падраздзяленняў
гарвыканкома,  райвыканкомаў  пры  падрыхтоўцы  праектаў  рашэнняў i
распараджэнняў    гарвыканкома    строга    кiравацца   зацверджаным
Палажэннем.

     3. Лiчыць страцiўшым сiлу рашэнне гарвыканкома ад 2 снежня 1993
года  N  694  "Аб  зацвярджэннi  Палажэння  аб  парадку  падрыхтоўкi
пытанняў  i  правядзення  пасяджэнняў  выканкома Мiнскага гарадскога
Савета народных дэпутатаў".

     4.  Кантроль  за  выкананнем   дадзенага  рашэння  ўскласцi  на
кiраўнiцтва справамi гарвыканкома (Валодзькiна Л.М.).


 Старшыня выканкома                              У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                  Л.М.Валодзькiна


                             ПАЛАЖЭННЕ

                 аб парадку падрыхтоўкi пытанняў i
                 правядзення  пасяджэнняў Мiнскага
                 гарадскога выканаўчага камiтэта


     I. Парадак падрыхтоўкi пытанняў, якiя выносяцца на
        разгляд гарадскога выканаўчага камiтэта

     1. На пасяджэннях  гарадскога выканаўчага камiтэта разглядаюцца
пытаннi, якiя адносяцца да яго кампетэнцыi i не могуць быць вырашаны
аддзеламi,    упраўленнямi    выканаўчага    камiтэта,    гарадскiмi
арганiзацыямi i раённымi выканаўчымi камiтэтамi.

     2.  Пытаннi для  разгляду на  пасяджэннях выканаўчага  камiтэта
выносяцца ў адпаведнасцi з гадавым планам работы выканкома.

     3. Пытаннi,  не предугледжаныя планам  работы, могуць выносiцца
на  разгляд членамi  выканкома, кiраўнiкамi  аддзелаў i ўпраўленняў,
старшынямi райвыканкомаў пасля атрымання згоды старшынi гарвыканкома
або яго намеснiка.

     4. Па кожнаму пытанню,  якое выносiцца на разгляд гарвыканкома,
у пратакольны  сектар  выканкома  прадстаўляецца  на беларускай мове
праект  рашэння  з  дадаткам  неабходных  матэрыялаў-даведак,  спiсу
дакладчыкаў   i   садакладчыкаў,   службовых   асоб,  запрошаных  на
пасяджэнне,  пералiку  арганiзацый  i  ўстаноў,  якiм  павiнна  быць
разаслана дадзенае рашэнне пасля яго прыняцця.

     5.  У  праекце  рашэння  гарвыканкома  павiнны  быць  вызначаны
канкрэтныя  задачы, тэрмiны  выканання, хто  з кiраўнiкоў выканкома,
аддзелаў, упраўленняў iх ажыццяўляе, тэрмiны прамежкавага кантролю.
     Праект рашэння не павiнен перавышаць 3, даведка - 5 старонак.

     6.  Праект  рашэння,  а  таксама  дадаткi  да  яго павiнны быць
абавязкова  завiзiраваны  кiраўнiкамi  аддзелаў,  упраўленняў,  якiя
рыхтуюць рашэнне, загадчыкам юрыдычнага  аддзела (пры яго адсутнасцi
- намеснiкам),  кiраўнiкамi  упраўленняў  фiнансаў,  дзяржмаёмасцi i
прыватызацыi,    адпаведным   намеснiкам    старшынi   гарвыканкома,
кiраўнiком спраў гарадскога выканаўчага камiтэта (пры яго адсутнасцi
- намеснiкам).
     Неабходнасць  узгаднення праектаў  рашэнняў выканкома  з iншымi
зацiкаўленымi службовымi асобамi, а  таксама з пастаяннымi камiсiямi
гарсавета  вызначаецца   загадчыкам  юрыдычнага  аддзела   (пры  яго
адсутнасцi - намеснiкам).
     Праекты рашэнняў,  якiя закранаюць iнтарэсы  раёнаў (перадача ў
арэнду  аб`ектаў   камунальнай  уласнасцi,  дазвол   на  правядзенне
праектных работ i будаўнiцтва),  павiнны быць узгоднены са старшынёй
адпаведнага  райвыканкома  (пры  яго   адсутнасцi  -  з  выконваючым
абавязкi старшынi райвыканкома).
     Все  проекты  решений  по  распоряжению имуществом коммунальной
собственности должны быть завизированы  в службе Минского городского
комитета по управлению  госимуществом и приватизации, осуществляющей
ведение Реестра имущества, находящегося в коммунальной собственности
г. Минска. 
          __________________________________________________________
         Пункт  6  дополнен   абзацем  четвертым  решением  Минского
         городского исполнительного комитета от  5 октября 1996 г. N
         600. 

     7. Узгадненне праектаў праводзiцца  асобамi, якiя ўносяць гэтыя
праекты для разгляду.

     8. Не пазней чым за  6 дзён да пасяджэння выканкома пратакольны
сектар   фармiруе  парадак   дня  пасяджэння   (пры  наяўнасцi  ўсiх
неабходных  дакументаў)   i  прадстаўляе  iх   кiраўнiку  спраў  для
вiзiравання,   пасля  чаго   парадак  дня   зацвярджаецца  старшынёй
гарвыканкома.

     9.   Пытаннi,  якiя   ўносяцца  на   разгляд  выканкома  пазней
устаноўленага тэрмiну, уключаюцца ў  дадатковы парадак дня толькi са
згоды старшынi гарвыканкома.

     10.  За  тры  днi  да  пасяджэння  выканкома пратакольны сектар
прадстаўляе  матэрыялы  для  азнаямлення  членам  выканкома  i  (пры
неабходнасцi) iншым зацiкуўленым асобам.

     11.  Апавяшчэнне  запрошаных  аб  часе  пасяджэння  выканаўчага
камiтэта  i   iх  рэгiстрацыя  ўскладаюцца   на  пратакольны  сектар
гарвыканкома.

     II. Парадак правядзення пасяджэнняў гарадскога
         выканаўчага камiтэта

     1.  Пасяджэннi  гарадскога  выканаўчага  камiтэта склiкаюцца па
меры  неабходнасцi,  як  правiла,  2  разы  ў  месяц  (першы i трэцi
чацвер).

     2.  Адказнасць   за  падрыхтоўку  пасяджэнняў   ускладаецца  на
кiраўнiка спраў гарвыканкома.

     3. Пасяджэннi выканаўчага камiтэта правамоцныя пры наяўнасцi не
менш дзвюх трацей зацверджанага складу выканкома.

     4. Пасяджэннi выканаўчага камiтэта вядуцца старшынёй выканкома,
а пры яго адсутнасцi - выконваючым абавязкi старшынi гарвыканкома.

     5.  Парадак  дня  пасяджэння  i  парадак  работы  зацвярджаюцца
выканкомам у пачатку пасяджэння.

     6. У  пасяджэннях выканаўчага камiтэта  могуць прымаць удзел  з
правам   дарадчага   голасу   кiраўнiкi   аддзелаў,   упраўленняў  i
падраздзяленняў гарвыканкома, старшынi раённых выканаўчых камiтэтаў,
старшыня   гарсавета,  яго  наменсiк,  старшынi  пастаянных камiсiй,
дэпутаты гарсавета, прадстаўнiкi  Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрстваў, ведамстваў.
     У пасяджэннях гарвыканкома  прымаюць удзел загадчыкi юрыдычнага
i арганiзацыйнага   аддзелаў   выканаўчага   камiтэта,   прадстаўнiк
пракуратуры.
     На пасяджэннях  гарвыканкома маюць права  прысутнiчаць кiраўнiк
прэс-цэнтра, прадстаўнiкi газет "Добры вечар", "Вячэрнi Мiнск".

     7.  На  пасяджэннях  выканаўчага  камiтэта пытаннi дакладваюцца
старшынёй,  намеснiкамi  старшынi  гарвыканкома,  кiраўнiком  спраў,
членамi     выканкома,     кiраўнiкамi     аддзелаў,    упраўленняў,
падраздзяленняў гарвыканкома, а таксама са згоды старшынствуючага на
пасяджэннi - iншымi службовымi асобамi.

     8. Час  для дакладаў, садакладаў,  выступленняў устанаўлiваецца
выканкомам.

     9.  Рашэннi выканаўчага  камiтэта прымаюцца  на яго пасяджэннях
простай большасцю галасоў ад зацверджанага складу выканкома.

     10. Рашэннi,  якiя пасля абмеркавання  на пасяджэннi выканкома,
патрабуюць дапрацоўкi, вяртаюцца асобам, што рыхтавалi iх.
     Дапрацаваныя   рашэннi  прадстаўляюцца   ў  пратакольны  сектар
завiзiраванымi   кiраўнiкамi   адпаведных   аддзелаў,   упраўленняў,
падраздзяленняў, загадчыкам юрыдычнага аддзела (пры яго адсутнасцi -
намеснiкам), намеснiкамi  старшынi гарвыканкома ў  3-х дзённы тэрмiн
(не лiчачы выхадных) пасля пасяджэння выканкома, калi iншы тэрмiн не
агавораны ў пратаколе.

     11.  Рашэннi  выканкома  падпiсваюцца  старшынёй гарвыканкома i
кiраўнiком спраў, а пры iх  адсутнасцi - асобамi, якiя выконваюць iх
абавязкi.

     12.  Па пытаннях,  якiя не  церпяць адкладу  або не  патрабуюць
абмеркавання,  рашэннi  могуць  прымацца  шляхам  апытвання. У гэтым
выпадку  неабходна  ўзгадненне  дзвюх  трацей  членаў  выканкома  ад
зацверджанага складу,  iншых службовых асоб  згода з п.6  раздзела I
дадзенага палажэння.
     Аб  рашэннях,   прынятых  шляхам  апытвання,   члены  выканкома
iнфармуюцца на чарговым пасяджэннi.

     13.  Распараджэннi гарадскога  выканаўчага камiтэта  выдаюцца ў
парадку  аператыўнага кiраўнiцтва  па канкрэтных  пытаннях, якiя  не
патрабуюць  калегiяльнага  разгляду,  па  арганiзацыi работы апарату
выканкома,  а  таксама  ў  мэтах  выканання  раней прынятых рашэнняў
выканаўчага камiтэта.

     14. Распараджэннi не могуць адмяняць або змяняць раней прынятыя
рашэннi выканкома.

     15.  Распараджэннi  рыхтуюцца  згодна  з  парадкам,  вызначаным
п.п.6, 7 раздзела I дадзенага палажэння.

     16.  Распараджэннi падпiсваюцца  старшынёй гарвыканкома,  а пры
яго  адсутнасцi  -  выконваючым  абавязкi  старшынi  гарвыканкома  i
падлягаюць зацвярджэнню на чарговым пасяджэннi выканкома.

     17.  Рашэннi  i  распараджэннi  гарадскога выканаўчага камiтэта
рассылаюцца   пратакольным   сектарам   выканаўцам   i  зацiкаўленым
арганiзацыям на наступны дзень пасля iх падпiсання.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России