ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                             РАШЭННЕ

 9 студзеня 1995 г.  N 14                                    г.Мiнск


 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФУ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ

===
         ___________________________________________________________
         Решение   утратило   силу   решением   Минского  городского
         исполнительного  комитета  от  20  октября  1995  г.  N 630
         . ¦

    У адпаведнасцi з Праграмай неадкладных мер па выхаду  эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь   з  крызiсу  i  планам  Кабiнета  Мiнiстраў  па
арганiзацыi выканання гэтай Праграмы на першае паўгоддзе  1995  года
ўстаноўлены гранiчны  памер  пакрыцця  з  бюджэту  затрат гарадскога
пасажырскага транспарту не больш як 50 працэнтаў.
     У снежнi  1994  года  пры  дзеючым  тарыфе  200  рублёў за адну
паездку даходы складуць 20 працэнтаў ад агульнай  сумы  расходаў.  З
улiкам тэмпаў росту расходаў на эксплуатацыю транспарту ў 1 квартале
1995 года пры захаваннi без змянення тарыфу на праезд удзельная вага
даходаў знiзiцца   да   11,2   працэнтаў   ад   сумы  расходаў.  Для
забеспячэння збору даходаў на ўзроўнi  50  працэнтаў  ад  затрат  на
эксплуатацыю   гарадскога   пасажырскага   транспарту  пры  iснуючых
iльготах на праезд тарыф на  1  паездку  неабходна  ўстанавiць  1100
рублёў.
     Праектам бюджэту на  1995  год  прадугледжваецца  выдзяленне  з
бюджэту  на  фiнансаванне  работы гарадскога пасажырскага транспарту
г.Мiнска толькi 137,5 млрд.рублёў  з  неабходных  702,7  млрд.рублёў
(19,6%).
     У мэтах  выканання  патрабаванняў  Праграмы  неадкладных мер па
выхаду эканомiкi Рэспублiкi Беларусь з  крызiсу,  улiчваючы  недахоп
бюджэтных сродкаў   i   ўзрастанне   сабекошту  перавозак,  выканком
Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць адзiны тарыф  на  праезд  пасажыраў,  а  таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1. у метро,  аўтобусе,  трамваi,  тралейбусе ў памеры за адну
паездку 500 рублёў.

     1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам  руху  ў  памеры  за  адну
паездку 1000 рублёў.

     2. Увесцi ў дзеянне зацверджаны пунктам 1 гэтага рашэння адзiны
тарыф:

     2.1. на праезд у метро - з 11.01.95 г.

     2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе,  тралейбусе,  трамваi -  з
16.01.95 г.

     3. Зацвердзiць  кошт  iльготных  месячных  праязных  бiлетаў на
праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.

     4. Устанавiць,  што  пры  праездзе  ў  гарадскiх  аўтобусах   з
экспрэсным рэжымам  руху пасажыры,  якiя маюць месячны праязны бiлет
на  права  праезду  ў  аўтобусах  гарадскiх   маршрутаў,   дадаткова
аплачваць 500 руб. за кожную паездку.

     5. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху,  права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     6. Прадаставiць  пасажырам,  якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога транспарту /аўтобус - тралейбус - трамвай - метро/, права
на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     7. Вытворчаму  ўпраўленню  транспарту  i сувязi Мiнгарвыканкома
/Iваноў Л.С./:
     7.1. прыняць  меры  для  забеспячэння  бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi МГП  "Белдрук",  на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных
бiлетных кiёсках,  праз   гандлевую   сетку,   сiстэму   грамадскага
харчавання i на прадпрыемствах;

     7.2. iнфармаваць  насельнiцтва  аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;

     7.3. устанавiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi.

     8. Абавязаць  усе   гандлёвыя   арганiзацыi   i   прадпрыемствы
грамадскага харчавання,  незалежна ад форм уласнасцi, распаўсюджваць
бiлетную прадукцыю на праезд  у  гарадскiм  транспарце  на  падставе
заключэння з вытворчым упраўленнем транспарту i сувязi дагавораў.

     9. УУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi  Б.К.)  аказаць  садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню   транспарту  i  сувязi  ў  пытаннях  праверкi
паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     10. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 10.11.94 г. N 833 за выключэннем
пунктаў 6, 7, 8 лiчыць страцiўшым сiлу.

     11. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сенькевiча Г.П.


 Старшыня гарсавета                                  А.М.Герасiменка

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна

                                         Дадатак
                                         для рашэння Мiнгарвыканкома
                                         ад 9 студзеня 1995 г. N 14

                                КОШТ
           iльготных месячных праязных бiлетаў на праезд
           у гарадскiм пасажырскiм транспарце пры тарыфе
                              500 руб.

 -----------------------T------------T--------------T--------------¬
 ¦                      ¦Для насель- ¦ Для навучэн- ¦Для студэнтаў ¦
 ¦                      ¦нiцтва      ¦ цаў дзённых  ¦дзённых       ¦
 ¦                      ¦прадпрыем-  ¦ школ i ВТВ   ¦аддзяленняў   ¦
 ¦                      ¦стваў       ¦              ¦ВНУ i         ¦
 ¦                      ¦арганiзацый ¦              ¦тэхнiкумаў    ¦
 ¦                      ¦            ¦              ¦              ¦
 L----------------------+------------+--------------+---------------
  1. Месячныя бiлеты на
     вiды транспарту

     - аўтобус            35000           7500            12500

     - аўтобус-экспрэс
       гарадскi           50000          15000            25000

     - тралейбус          35000           7500            12500

     - трамвай            35000           7500            12500

     - метро              35000           7500            12500

 2. Камбiнаваныя
    месячныя бiлеты

     - аўтобус-тралейбус  45000           12500           15000

     - аўтобус-трамвай    45000           12500           15000

     - трамвай-тралейбус  45000           12500           15000

     - метро-аўтобус      45000           12500           15000

     - метро-тралейбус    45000           12500           15000

     - метро-трамвай      45000           12500           15000

     - аўтобус-тралейбус-
       трамвай            55000           15000           20000

 3. Адзiны бiлет на
    4 вiды транспарту     60000           25000           32500 



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России