ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 24 января 2005 года

<<< Главная страница | < Назад


                УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       7 студзеня 2005 г. № 8

АБ ПРЫСУДЖЭННI ПРЭМII "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ" 2004 ГОДА

     Разгледзеўшы  прадстаўленнi  Мiнiстэрства культуры i Беларускай
Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:
     1. За  актыўную  падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне,
накiраваную  на  развiццё  прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый,
што  садзейнiчаюць  усталяванню духоўных каштоўнасцей, iдэй дружбы i
братэрства  памiж  людзьмi  розных  нацыянальнасцей i веравызнанняў,
прысудзiць прэмiю "За духоўнае адраджэнне" 2004 года:
     Бондар Таiсе  Мiкалаеўне  -   дырэктару   рэдакцыйна-выдавецкай
установы "Лiтаратура i Мастацтва";
     Бульку Юозасу  Вiнцавiчу  -   настаяцелю   рэлiгiйнай   абшчыны
"Парафiя  касцёла  Святой  Ганны  ў  вёсцы  Мосар  Глыбоцкага  раёна
Вiцебскай   дыяцэзii   Рымска-каталiцкага   Касцёла   ў   Рэспублiцы
Беларусь";
     Загорскай    Нiне  Сямёнаўне  -  дацэнту  кафедры   тэатральнай
творчасцi  факультэта  традыцыйнай  беларускай  культуры i сучаснага
мастацтва    ўстановы  адукацыi  "Беларускi  дзяржаўны   унiверсiтэт
культуры  i  мастацтваў",  заслужанаму работнiку культуры Рэспублiкi
Беларусь,  кiраўнiку  рэспублiканскай  навукова-асветнай  экспедыцыi
"Дарога да святыняў з Дабратворным агнём ад Труны Гасподняй";
     Савiну  Аляксандру Альбертавiчу - старшынi праўлення таварыства
з  абмежаванай  адказнасцю  "Экспасервiс",  кiраўнiку   выставачнага
праекта "Беларусь Праваслаўная";
     аўтарскаму  калектыву  па  падрыхтоўцы  i  выданню  фотаальбома
"Спадчына  Беларусi"  ў  складзе  Аляксеева Аляксандра Аляксеевiча -
рэдактара  аддзела  спецпраектаў  галоўнай  (генеральнай)   дырэкцыi
тэлевытворчасцi    Нацыянальнай    дзяржаўнай     тэлерадыёкампанii,
Лукашэвiча  Алега  Вацлававiча  - спецыяльнага карэспандэнта аддзела
спецпраектаў    галоўнай   (генеральнай)  дырэкцыi   тэлевытворчасцi
Нацыянальнай    дзяржаўнай   тэлерадыёкампанii,  Шынкевiча   Аляксея
Рыгоравiча  (архiмандрыта Алексiя) - свяшчэннаслужыцеля Свята-Духава
кафедральнага сабора ў г.Мiнску.
     2. Устанавiць памер прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2004 года -
100 базавых велiчынь.
     3. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй "За духоўнае
адраджэнне"  2004  года  са  сродкаў  фонду  Прэзiдэнта   Рэспублiкi
Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
     4. Вызвалiць  сумы  прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным
Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
     5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                            А.Лукашэнка




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России