ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2004 г. № 1620
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.Ф.ШПIЛЕЎСКАГА, I.I.АВIНА, У.А.ГОШЫНА
I М.Т.ГРЫНЁВА Ў г.МАСКВУ (РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць у г.Маскву (Расiйская Федэрацыя):
Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага Аляксандра
Францавiча для ўдзелу 23-24 снежня 2004 г. у 26-м пасяджэннi Савета
кiраўнiкоў мытных службаў пры Iнтэграцыйным Камiтэце ЕўрАзЭС, 40-м
пасяджэннi Савета кiраўнiкоў мытных службаў дзяржаў - удзельнiц СНД
i пасяджэннi калегii Мытнага камiтэта Саюзнай дзяржавы;
першага намеснiка Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Авiна
Iвана Iванавiча, намеснiкаў Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта
Гошына Уладзiмiра Анатольевiча i Грынёва Мiкалая Тарасавiча для
ўдзелу 24 снежня 2004 г. у пасяджэннi калегii Мытнага камiтэта
Саюзнай дзяржавы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi