ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 снежня 2004 г. № 1542
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Г.К.ДЗЕЙКА ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
НЕКАТОРЫХ МIЖУРАДАВЫХ ПАГАДНЕННЯЎ ПА ПЫТАННЯХ
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Дзейка Ганну
Канстанцiнаўну на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы,
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Узбекiстан аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пытаннях
выканання падатковага заканадаўства, Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Македонiя аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць).
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 мая 2000
г. № 751 "Аб прадастаўленнi К.А.Сумару паўнамоцтваў на падпiсанне
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Iнданезiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
53, 5/3274);
частку другую пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
20 лiстапада 2001 г. № 1687 "О подписании Соглашения между
Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики
Узбекистан о сотрудничестве и взаимной помощи по вопросам соблюдения
налогового законодательства" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 111, 5/9455);
частку другую пастановы Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад
10 лютага 2004 г. № 149 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Македонiя аб пазбяганнi
двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць)"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., №
26, 5/13801).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|