ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 2004 г. № 1490
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 1 ЛIСТАПАДА 1996 г. № 697
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесцi ў дадаткi да пастановы Кабiнета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь ад 1 лiстапада 1996 г. № 697 "Аб мiнiмальных стаўках
аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукi, лiтаратуры i
мастацтва" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Miнiстpaў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 31, арт.814; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 57, 5/1289) наступныя
змяненнi:
1.1. у дадатку 1:
словы "у мiнiмальных заработных платах" замянiць словамi "у
базавых велiчынях";
пункт 1 заўваг выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Аўтарскае ўзнагароджанне за творы навукi, лiтаратуры i
мастацтва (акрамя вучэбных выданняў), выпуск якiх ажыццяўляецца з
прыцягненнем бюджэтных сродкаў, не можа перавышаць дзве ўстаноўленыя
мiнiмальныя стаўкi.
Аўтарскае ўзнагароджанне за стварэнне вучэбных выданняў, выпуск
якiх ажыццяўляецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, не можа
перавышаць чатыры ўстаноўленыя мiнiмальныя стаўкi.";
1.2. у дадатку 2 словы "у мiнiмальных заработных платах" i
"мiнiмальнай заработнай платы" замянiць адпаведна словамi "у базавых
велiчынях" i "базавай велiчынi";
1.3. у дадатках 3-6 словы "у мiнiмальных заработных платах"
замянiць словамi "у базавых велiчынях".
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2005 г.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|