ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 2004 г. № 1494
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.I.МАЛIШЭЎСКАГА Ў г.ВАРШАВУ
(РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзiраваць з 28 лiстапада па 1 снежня 2004 г. у г.Варшаву
(Рэспублiка Польшча) намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя Малiшэўскага Валянцiна Iванавiча для ўдзелу ў
пасяджэннi Кiруючага камiтэта Трансгранiчнага бiясфернага рэзервата
"Заходняе Палессе", а таксама для правядзення дзелавых сустрэч i
перагавораў па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўнiцтва з
прадстаўнiкамi мiжнародных арганiзацый i краiн - удзельнiц указанага
мерапрыемства.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем В.I.Малiшэўскага, ажыццяўляецца за кошт прымаючага
боку.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi