ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 лiстапада 2004 г. № 1374
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СУЛТАНАТА АМАН
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства спорту i турызму, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Султаната Аман аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Султаната Аман
аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Miнiстpa спорту i турызму Сiвакова Юрыя
Леанiдавiча на правядзенне перагавораў па названаму праекту
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi