ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 кастрычнiка 2004 г. № 1359
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АЗЕРБАЙДЖАНСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ I ПАДПIСАННI
ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства спорту i турызму, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму
i падпiсаннi дадзенага Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для вядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова
Васiля Паўлавiча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару, i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў
межах зацверджанага праекта - на падпiсанне Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|