ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 кастрычнiка 2004 г. № 1313
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ДЗЯРЖАВЫ КАТАР АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ
ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па падатках i зборах, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Дзяржавы Катар аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы.
Пагадзiцца са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi ў тэкст
названага Пагаднення пры правядзеннi перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Дзейка Ганну
Канстанцiнаўну на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
дадзенага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi