ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 кастрычнiка 2004 г. № 1253
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 15 КРАСАВIКА 1998 г. № 600
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991
года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Савет Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў пастанову Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 15
красавiка 1998 г. № 600 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку
прысваення звання "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь" творчым
калектывам Беларусi" (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Урада Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 11, ст.305) наступныя змяненнi
i дапаўненнi:
з назвы i пункта 1 пастановы словы "творчым калектывам
Беларусi" выключыць;
у Палажэннi аб парадку прысваення звання "Заслужаны калектыў
Рэспублiкi Беларусь" творчым калектывам Беларусi, зацверджаным гэтай
пастановай:
з назвы Палажэння словы "творчым калектывам Беларусi"
выключыць;
у частцы першай пункта 1 словы "прафесiйным творчым калектывам
(далей - творчыя калектывы)" замянiць словамi "прафесiйным
калектывам мастацкай творчасцi Беларусi (далей - прафесiйныя
калектывы)", пасля слоў "у развiццё" дапоўнiць словам "беларускай",
а словы "не менш чым" выключыць;
у частцы другой пункта 1, пунктах 2-4, частцы першай пункта 5
словы "творчага", "творчыя", "Творчым", "Творчы" замянiць адпаведна
словамi "прафесiйнага", "прафесiйныя", "Прафесiйным", "Прафесiйны";
у пункце 3 словы "нарматыўнымi актамi" замянiць словамi "актамi
заканадаўства";
частку другую пункта 5 пасля слова "калi" дапоўнiць словам
"прафесiйны".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
|