Аб узнагароджаннi ваеннаслужачых унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў дзяржаўнымi ўзнагародамi Рэспублiкi Беларусь
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 жнiўня 2005 г. № 354
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 15.08.2005, № 125, рег. № 1/6673 от 09.08.2005)
За высокiя паказчыкi ў службова-баявой дзейнасцi, мужнасць i адвагу, праяўленыя пры выкананнi воiнскага абавязку, заслугi ў забеспячэннi грамадскага парадку ўзнагародзiць ваеннаслужачых унутраных войскаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў:
ордэнам "За службу Радзiме" III ступенi
Паўлiчэнку Дзмiтрыя Валеревiча
-
камандзiра вайсковай часцi 3214, палкоўнiка
медалём "За адвагу"
Грыгаровiча Эдуарда Эдуардавiча
-
начальнiка iнжынерна-пiратэхнiчнай службы вайсковай часцi 5530, маёра
Трубачова Алега Валеревiча
-
старшага тэхнiка пiратэхнiчных работ - сапёра сапёрна-пiратэхнiчнай групы вайсковай часцi 5524, старшага прапаршчыка
медалём "За адзнаку ў воiнскай службе"
Арсеньева Максiма Пятровiча
-
першага намеснiка камандзiра - начальнiка штаба 3-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часцi 6713, капiтана
Іванчыка Сяргея Уладзiмiравiча
-
начальнiка аддзялення баявога забеспячэння - начальнiка iнжынернай службы вайсковай часцi 5448, падпалкоўнiка
медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку"
Кулiка Андрэя Іванавiча
-
камандзiра 2-й патрульнай роты вайсковай часцi 5522, капiтана