АБ ЗАКЛЮЧЭННI ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ АДКРЫЦЦI ПАГРАНIЧНАГА ПЕРАХОДУ ПЯРЭРАЎ-БЕЛАВЕЖА ДЛЯ МIЖНАРОДНАГА БЕСТАВАРНАГА РУХУ АСОБ ПЯШКОМ АБО З ВЫКАРЫСТАННЕМ ВЕЛАСIПЕДАЎ, ШТО ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў IХ АСАБIСТЫМ КАРЫСТАННI
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 чэрвеня 2005 г. № 712
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 07.07.2005, № 105, рег. № 5/16199 от 04.07.2005)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з зацiкаўленымi, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб адкрыццi пагранiчнага пераходу Пярэраў-Белавежа для мiжнароднага беставарнага руху асоб пяшком або з выкарыстаннем веласiпедаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi.
Зацвердзiць тэкст Ноты Беларускага Боку (прыкладаецца)*.
* Не рассылаецца.
Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па заключэнню дадзенага Пагаднення шляхам абмену нотамi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
|
С.Сiдорскi
|