АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЙЕМЕНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ГАНДЛЁВЫМ I ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 чэрвеня 2005 г. № 711
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 06.07.2005, № 104, рег. № 5/16190 от 30.06.2005)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Мартынава Сяргея Мiкалаевiча на падпiсанне названага Пагаднення.
* Не рассылаецца.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 жнiўня 2000 г. № 1276 "Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 79, 5/3859);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2003 г. № 974 "Аб упаўнаважаннi В.П.Пугачова на падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Йеменскай Рэспублiкi аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 85, 5/12816).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь
|
С.Сiдорскi
|