Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
23 чэрвеня 2005 г. № 1075
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 29.07.2005, № 113, рег. № 9/4257 от 23.06.2005)
На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь" i ў мэтах забеспячэння выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 2004 года "О бюджете Республики Беларусь на 2005 год" у частцы пакрыцця затрат транспартных арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 400 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 200 рублёў за адну паездку;
1.2. у аўтобусах з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400 рублёў за адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.
5. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству "Мiнсктранс" (Сасноўскi У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам "Мiнсктранс" дагавораў.
7. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 16 лiстапада 2004 г. № 2279 "Аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 181, 9/3797).
8. Устанавiць, што тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.
9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на першага намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу з 28 чэрвеня 2005 г.
Старшыня
|
М.Я.Паўлаў
|
|
|
Кiраўнiк спраў
|
М.Ф.Савановiч
|
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь
М.П.Зайчанка
23.06.2005
|
|
|
|
Дадатак
да рашэння
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
23.06.2005 № 1075
|
Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання
№
п/п
|
Вiды бiлетаў
|
Месячныя
|
Дэкадныя
|
100 %
|
50 %
|
100 %
|
50 %
|
1
|
На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро)
|
18 000
|
9 000
|
6 320
|
3 160
|
2
|
Экспрэсны аўтобус
|
24 000
|
12 000
|
8 420
|
4 210
|
3
|
На два вiды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус)
|
24 000
|
12 000
|
8 420
|
4 210
|
4
|
На тры вiды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай)
|
28 640
|
14 320
|
10 050
|
5 020
|