АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI СШ-1 "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI ДЗЁННАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2005 г. № 51
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы навучання"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi СШ-1 "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы навучання"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага года.
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць названую ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi дзённай формы навучання.